Цуды на Новы год!

Цуды на Новы год!

І дзятва, і дарослыя з не­цярпеннем чакаюць навагодніх святаў і Калядаў. Падарыць нам навагоднія цуды і выдатны настрой гатовы творчы калектыў раённага Дома культуры.
26 снежня ў Клічаве адбудзецца Парад Дзедаў Марозаў, да ўдзелу ў якім сёння актыўна рыхтуюцца многія арганізацыі раёна.
Адзін з падарункаў – «Блакітны агеньчык» (па тыпе вядомай тэлеперадачы), на які дарослых клічаўлян і нашых гасцей запросяць у РДК увечары 28 снежня.
У гэты ж дзень дзяцей усіх узростаў чакаюць на гарадскі навагодні ранішнік «Навагодні лес – месца цудаў».
З 16 снежня першых сваіх маленькіх гасцей пачала прымаць чароўная Сядзіба Дзеда Мароза, што размешчана ў Доме паляўнічага «Турыст» Клічаўскага лясгаса ў вёсцы Рубеж. Як і штогод, тут падрыхтавана новае тэатралізаванае прадстаўленне, у праграме якога сустрэча з рознымі казачнымі персанажамі, квэст-гульня, карагод каля ёлкі, чайная цырымонія і падарунак ад Дзеда Мароза, мноства сюрпрызаў і прыгод.
Працаваць Сядзіба Дзеда Мароза будзе да 29 снежня. Дарэчы, білеты сюды заказваюць групы не толькі з Клічаўшчыны, але і іншых рэгіёнаў, напрыклад, праз турагенства «Магілёўаблтурыст».
А яшчэ ў РДК можна зрабіць заказ Дзеда Мароза і Снягурачкі, якія гатовы павіншаваць са святамі вашых дзяцей на даму, працоўныя калектывы – на рабочым месцы або на навагоднім карпаратыве з 23 па 31 снежня. Хочаце цудаў? Спяшайцеся не прапусціць іх!

Тэкст: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

Актуально

“Пиджак, жилет, брюки”. Минобразования законодательно закрепило требования к деловому стилю одежды 

4 июня 2025
Читать новость
Общество

Семейная память: сотрудники Кличевского ОВД с детьми посетили памятные места Беларуси 

3 июня 2025
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко прибыл с визитом в Китай. Рассказываем, что на повестке

3 июня 2025
Читать новость
Безопасность

Под видом электриков –мошенники

3 июня 2025
Читать новость
Благоустройство

Благоустройство по новым правилам

3 июня 2025
Читать новость
Праздники

«Звонкое лето – детства планета» –­ под таким названием ­1 июня прошёл праздник для юных кличевлян

3 июня 2025
Читать новость