У раёне

У раёне

БЕЛАРУСЬ – МАЯ ПЕСНЯ

31 мая лепшыя творчыя калектывы Клічаўшчыны – пераможцы фінальнага этапа рэспубліканскага фестывалю «Беларусь – мая песня» – Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнай музыкі і песні «Жытніца» Арэхаўскага СДК і ўзорны фальклорны калектыў «Купалачка» ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г.Клічава» выступяць у Мінску на сцэне Палаца Рэспублікі. Яны прымуць удзел у вялікім гала-канцэрце мастацкай творчасці Магілёўскай вобласці «Натхненне – Радзімай» і змогуць заявіць аб сабе на ўсю краіну.
Клічаўскі раён прадставіць у гэтым рэспубліканскім праекце і брэнды края – «Клічаўшчына партызанская» і регіянальны фестываль традыцыйных культур малых гарадоў «Кліч над Вольсай».
Сёлета ў рамках праекта «Беларусь – мая песня» праходзяць канцэрты ўсіх абласцей Беларусі і горада Мінска. Завершыцца фестываль маштабным музычным шоу ўсіх рэгіёнаў 3 ліпеня на галоўнай святочнай сцэне сталіцы. Канцэрты фестывалю «Беларусь – мая песня» з’яўляюцца часткай святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці.

З клопатам аб будучыні

Лес – наша багацце. Прымнажаць яго – справа не толькі работнікаў лясной гаспадаркі, але і ўсіх нераўнадушных людзей розных узростаў. Вось і вучні СШ No1 горада Клічава сёлета добра пашчыравалі на дапаўненні лясных культур і пасадцы маладога лесу. Асабліва вызначыліся ў гэтай справе навучэнцы 9 «Б» класа. А яшчэ дзеці зрабілі відэаролік і выклалі яго на сваіх інтэрнэт-рэсурсах.
Як расказала Святлана ЧАРЭЙЧЫК, намеснік кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце Клічаўскага лясгаса, штогод прапрыемства праводзіць дабрачынную акцыю «Аднавім лясы разам».
Сёлета па яе выніках ўпершыню быў арганізаваны раённы конкурс сярод устаноў адукацыі Клічаўшчыны. Яго пераможцамі ў раёне стала ДУА «Сярэдняя школа №1 імя Героя Савецкага Саюза П.А. Крываноса г. Клічава» у намінацыі «Самая актыўная школа», а яе 9 «Б» – «Самы актыўны клас».
Далей прадстаўнікі Клічаўшчыны прынялі ўдзел у абласным этапе конкурсу. Паводле рашэння камісіі Магілёўскага ДВЛГА, лепшым ў вобласці ў намінацыі «Самы актыўны клас» прызнаны 9 «Б» СШ №1! Арганізатары шчодра ўзнагародзілі пераможцаў: СШ No1 заахвочана каштоўным падарункам – каляровым прынтарам, вучні 9 «Б» – Дыпломам і асабіста – падарункамі.
Клічаўскі лясгас зрабіў сваім юным памочнікам і яшчэ адзін падарунак – арганізаваў паездку на мемарыяльны комплекс «Хатынь», якая адбылася 18 мая.
Кожная справа на карысць грамадства – важкая, тым больш, калі актыўную жыццёвую пазіцыю праяўляюць дзеці, яны ж наша будучыня. Аб іх – і агульны клопат.

Тэкст: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

Прямые телефонные линии

21 августа прямую телефонную линию проведёт заместитель председателя Постоянной комиссии по международным делам Олег Дьяченко

20 августа 2026
Читать новость
Авто

Минздрав скорректировал перечни заболеваний и противопоказаний, препятствующих управлению авто

19 августа 2026
Читать новость
Актуально

С 20 августа в Беларуси откроется охота на копытных — кого и как можно добывать

19 августа 2026
Читать новость
Молодёжь

Глава района встретился с молодыми специалистами

18 августа 2026
Читать новость
Происшествия

Детская шалость с огнём обошлась родителям в 12 тысяч рублей

18 августа 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Виды на урожай, сев озимых и экспорт продовольствия. Лукашенко заслушал доклад главы Минсельхозпрода

18 августа 2026
Читать новость