У раёне

У раёне

80-годдзю вызвалення Беларусі прысвячаецца

11 красавіка Клічаў прыме ўдзельнікаў агульнарэспубліканскай акцыі «Разам з мастацтвам», якая прымеркавана да святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Акцыя стартавала ў Мінску, пройдзе ў 33-х рэгіёнах Беларусі. Назва яе невыпадковая, бо яе праводзіць Маладзёжны тэатр эстрады пры падтрымцы Міністэрства культуры.
«Асноўная мэта праекта – паказаць уклад дзеячаў мастацтва ў вызваленне СССР. Бо сіла мастацтва вялікая: песні, вершы натхнялі нашых воінаў на перамогу», – адзначае мастацкі кіраўнік тэатра і праекта Аляксандр ДАЛЖЭЎСКІ.

Клічаўляне ўносяць у акцыю свой важкі ўклад. У прыватнасці, на пляцоўцы перад раённым Домам культуры будзе прадстаўлена экспазіцыя «Партызанскі лагер» з работай тэматычных партызанскіх пляцовак. У фае РДК будзе працягнута тэма вайны з прэзентацыяй макета спаленых вёсак Клічаўскага раёна, работы ваенна-патрыятычных клубаў, «Школы Міра», выстаўкі дзіцячых малюнкаў.

Пачатак усіх мерапрыемстваў на цэнтральнай плошчы Клічава ў 15.00.
Канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады адбудзецца ў раённым Доме культуры, пачнецца ў 16.00. Уваход свабодны.

Каб шумелі лясы

Больш за 5 гектараў маладога лесу пасаджана на Клічаўшчыне ў рамках сёлетняй рэспубліканскай акцыі «Аднавім лясы разам!». Як расказала намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Клічаўскага лясгаса Святлана ЧАРЭЙЧЫК, сёлета жыхары раёна праяўляюць вялікую актыўнасць у акцыі. У ёй ужо прынялі ўдзел прадстаўнікі райвыканкама, дэпутацкага корпуса, РАУС, райваенкамата, раёна газазабеспячэння, раённай ветэранскай арганізацыі, настаўнікі і навучэнцы гарадской СШ №1, члены раённай арганізацыі КПБ.

Заяўкі на ўдзел у акцыі падалі і розныя ўстановы адукацыі раёна. Напрыклад, сёння малады лес у Віркаўскім лясніцтве садзяць дзеці і настаўнікі Пярэкальскай школы. Яны плануюць стварыць лясы ў цэлым на 1,8 га.

«Мы рады бачыць у радах дабра­ахвотных лесаводаў людзей усіх узростаў. Лес, вядома, садзіць і калектыў лясгаса, але такая дапамога нам вельмі істотная. Працуем у лесе з удзельнікамі акцыі ўжо шэраг дзён. Пакуль будуць жадаючыя, лясгас па-ранейшаму будзе арганізоўваць работы па пасадцы лесу – прадастаўляць транспарт, пасадачны матэрыял і інвентар. Па стане на 8 красавіка ў Клічаўскім і Ганчанскім лясніцтвах у рамках акцыі паса­джана ўжо каля 30 000 сеянцаў сасны і елкі, саджанцаў бярозы. Работы працягваюцца», – канстатавала Святлана Іванаўна.

Тэкст: Ніна Ізох.

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Встреча с Трампом, ситуация в мире и Беларусь будущего. Полная версия интервью Лукашенко RT 

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Почему авто горят после ремонта?

24 апреля 2026
Читать новость
Культура

Клічаўляне сталі удзельнікамі Міжнароднага форума «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства»

24 апреля 2026
Читать новость
Молодёжь

Как ребята из Кличевского детского сада №2 заботятся о природе

24 апреля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

26 апреля — день Чернобыльской трагедии

24 апреля 2026
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия пройдёт в Кличеве 25 апреля

24 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем