На вернасць полю прысягнуўшы

На вернасць полю прысягнуўшы

Хлеб лёгкім не бывае – вядома здаўна. Каб дзякавала ніва шчодрым ураджаем, хлебаробам трэба пашчыраваць нават не да сёмага поту. Затое якое шчасце бачыць плён сваёй працы – залатую збажыну!

У сёлетнім важкім караваі Клічаўшчыны ўклад і калектыву ААТ «Клічаўрайаграпрамтэхснаб», які апошнія два гады ўзначальвае малады энергічны кіраўнік Уладзімір СКАРАХОДАЎ. Сёння, падводзячы вынікі, можна сказаць – пашчыравалі на славу! Амаль 5 000 тон даламітавай мукі ў гэтым годзе перевёз і ўнёс у глебу ў сельгаспрадпрыемствах раёна 27-гадовы трактарыст-машыніст
Мікалай ГАРЭЛІК. Важкі яго ўклад і ў веснавой сяўбе, пад час якой і араў, і кукурузу сеяў.

Сёлета якраз 10 гадоў як Мікалай Мікалаевіч шчыруе ў сельскай гаспадарцы, амаль увесь час – у «КлічаўРАПТС». Сюды прыйшоў адразу пасля школы. Толькі адзін раз быў перапынак у працы – пад час тэрміновай службы ў арміі. Адслужыў – і зноў за клопат аб зямлі. Для Мікалая Гарэліка за добрае правіла выконваць і перавыконваць устаноўленыя нормы выпрацоўкі, а якасць работ нязменная – на «выдатна». За добрасумленную працу яго неаднаразова заахвочвалі, паважаюць таварышы па працы і кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства. А ў гэтыя дні Мікалай Гарэлік прымае віншаванні ад родных і землякоў з нагоды важкай узнагароды – Падз­я­кі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, якая ўручана яму пад час абласных «Дажынак-2023» у Хоцімску.

У агульным рэзультаце сельгаспрадпрыемства – уклад кожнага работніка калектыву. У ліку лепшых вадзіцеляў-тысячнікаў раёна Яўген ДОЎГІ. Жніво – штогодняя справа Сяргея МАРКАВА. У сёлетняй уборачнай кампаніі працавалі сямейным экіпажам з сынам Юрыем, які быў старшым камбайнёрам. «Молада – не зелена» – добрасумленнай працай сцвярджаў пад час жніва маладзёжны экіпаж Антона ІВАНОВА (в.а. галоўнага інжынера) і Андрэя КРАЎЧАНКІ. Кажуць сардэчнае дзякуй у калектыве не толькі ўсім сваім працаўнікам, але і Міхаілу БАЛТУШКУ, работніку УКП «Жылкамгас», які сёлетняй вясною і зараз на трактары «Беларус-3022» шчыруе на ворыве глебы. Нездарма ж народная мудрасць вучыць: «Працавітыя рукі – аснова дастатку, дабрабыту».

Тэкст: Ніна ІЗОХ.
Фота: Алена ГАНЧАРОВА.

Последние новости

Лесхоз информирует

Ёлки уже в продаже!

17 декабря 2024
Читать новость
Общество

Спорт – это жизнь, это радость, здоровье

17 декабря 2024
Читать новость
Дошкольное образование

Юным лесоводам – зачёт!

17 декабря 2024
Читать новость
Акции

Пусть будет добрым Новый год!

17 декабря 2024
Читать новость
Знай наших

Эксперты делятся опытом

17 декабря 2024
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Гатовы Радзіме служыць

17 декабря 2024
Читать новость