Мы за! спорт

Мы за! спорт

Субота, 20 студзеня, выдалася багатай на спартыўныя падзеі. На базе гарадской СШ №2 прайшлі спаборніцтвы зімняга мнагабор’я «Абаронца Айчыны» сярод юнакоў дапрызыўнага і прызыўнага ўзросту Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь. У іх прымалі ўдзел 6 каманд, а ўсяго больш як 30 навучэнцаў школ раёна. Каб атрымаць спартыўную вікторыю юнакі прадэманстравалі не толькі фізічную падрыхтоўку, але і сілу волі, імкненне дабівацца пастаўленай мэты. Яны спаборнічалі па трох відах спорту: стральбе з пнеўматычнай зброі, падцягванні на перакла­дзіне, лыжных гонках на 5000 метраў. У рабят быў і асаблівы стымул перамагчы: на спаборніцтвах прысутнічаў начальнік абасобленай групы (Клічаўскага раёна) ваеннага камісарыята Асіповіцкага і Клічаўскага раёнаў Яўген КАЎШЫРКА, які не толькі матываваў юнакоў, але і асабіста паказваў правільную тактыку падцягвання на перакладзіне.

Вынікі кожнага спартсмена і каманд-удзельніц ацэньвала судейская брыгада пад старшынствам галоўнага суддзі Уладзіміра ІЛЬІНЧЫКА, настаўніка фізічнай культуры ДУА «Пярэкальская сярэдняя школа».

1-е агульнакаманднае месца ў мнагабор’і «Абаронца Айчыны» заваявала каманда СШ №2.
На другім месцы – каманда СШ №1, на трэцім – каманда Максімавіцкай СШ.

Асабісты рэкорд – 27 падцягванняў на перакладзіне – прадэманстраваў Аляксандр СЕРАДЗІНСКІ з СШ №1. Лепшы вынік па стральбе з пнеўматычнай зброі – у навучэнцаў СШ №2, па лыжных гонках – у спартсменаў Максімавіцкай СШ.

У гэты ж дзень адбыліся і спаборніцтвы па зімняму мнагабор’ю «Здароўе», у якіх прымалі ўдзел зборныя каманды 5-11 класаў школ раёна.

У рэзультаце ўпартай барацьбы 1-е месца ў гэтых спаборніцтвах заваявала каманда Максімавіцкай СШ. На другім месцы – каманда СШ №2 Клічава, на трэцім – Пярэкальскай СШ.

Тэкст: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

Наши новости

Кличевлянин среди лучших сотрудников кадровых подразделений милиции Могилёвщины

5 июня 2026
Читать новость
Праздники

5 июня — день охраны окружающей среды

5 июня 2026
Читать новость
Официально

Выездной приём граждан проведёт судья Кличевского района

5 июня 2026
Читать новость
Официально

Прямая телефонная линия пройдёт в Кличеве 6 июня

5 июня 2026
Читать новость
Наши новости

60 лет мелиорации: рассказываем о кличевлянах, занятых этим нелёгким делом

5 июня 2026
Читать новость
Безопасность

Абитуриентам приходят лжесообщения с результатами ЦЭ и ЦТ. Как определить настоящие?

4 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем