Распавядаем, як Клічаўшчына рыхтуецца да сяўбы

Распавядаем, як Клічаўшчына рыхтуецца да сяўбы

Аграрыі Клічаўскага раёна рыхтуюць тэхніку да веснавых палявых работ.

Гэта толькі здаецца, што з надыходам зімы жыццё ў сельгаспрадпрыемствах замірае. На сам рэч, тут усё такі ж дакладны рытм, падчынены графіку неадкладных работ, таму што да вясны трэба шмат чаго паспець. І пакуль на двары мароз і снег, у рамонтных майстэрнях кіпіць работа-сельскагаспадарчая тэхніка рыхтуецца да веснавой сяўбы.


Як ідзе гэты працэс у гаспадарках Клічаўшчыны? Аб гэтым мы папрасілі расказаць намесніка начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргея ЛАПКО.


– Сельгаспадарчыя прадпрыемствы да рамонту тэхнікі адносяцца з усёй адказнасцю. Бо ад якасці і свое­часовасці пастаноўкі тэхнікі на лінейку гатоўнасці напрамую залежаць і вынікі новага сельскагаспадарчага года. На сённяшні дзень з 159 трактароў, што будуць задзейнічаны ў веснавой сяўбе, ужо адрамантавана 93%. Зараз асноўны ўпор – на рамонт энерганасычаных трактароў, пасяўной глебаапрацоўчай тэхнікі – пасяўныя агрэгаты, збожжавыя і кукурузныя сеялкі.
Як паведаміў Сяргей Пятровіч, ва ўмовах майстэрняў гаспадарак раёна ўласнымі сіламі і за свой кошт вядзецца рамонт большасці тэхнікі, што будзе занята на веснавой яравой сяўбе гэтага года.
Адчувальная і дапамога дзяржавы. Так, у правядзенні складанага рамонту энерганасычаных трактароў дапамагае клічаўскім аграрыям ААТ «Задняпроўскі між­райаграсэрвіс». У прыватнасці, за сродкі абласнога бюджэту зараз там да ладу даво­дзяць энерганасычаны трактар Беларус-3022 з КСУП «Нясята-АГРА».


Добрая падтрымка для сельгас­прадпрыемстваў раёна і дапамога запаснымі часткамі на рамонт таксама за кошт бюджэту. Так, запчасткі да глебааапрацоўчай тэхнікі – плугоў, дыскатараў, культыватараў, барон – паступілі нам з ААТ «Баб­руйсксельмаш», а запчасткі да плугоў – з ААТ «Мінойтаўскі рамонтны завод» (Гродз­енская вобласць), з якім плённа супрацоўнічаем ні адзін год.
Важкая дапамога дзяржавы аграрыям да веснавой сяўбы – новая тэхніка. Нядаўна машынна-трактарны парк УКСП «Саўгас «Вольса» папоўніўся новым магутным энерганасычаным трактарам Беларус-3522. Да пачатку веснавых палявых работ такі ж трактар і сучасную пнеўматычную ўніверсальную сеялку «Бярэзіна-9600» атрымаюць хлебаробы ААТ «Коўбча-Агра». Якасць і тэмпы рамонтных работ у кожным сельгаспрадпрыемстве – адна з першачарговых задач. І гэтаму асаблівая ўвага. У тым ліку і стварэнню належных умоў для людзей, якія сёння заняты ў рамонтных майстэрнях. І няхай узровень камфорту не паўсюль аднолькавы, але людзі працуюць не на марозе, а ў памяшканнях з ацяпленнем.


Самымі хуткімі тэмпамі рамонт тэхнікі сёння ідзе ва УКСП «Саўгас «ДАБРАВОЛЕЦ», ААТ «Максімавічы-Агра», УКСП «Саўгас «Вольса».
– Да 25 сакавіка рамонтныя работы ў сельгаспрадпрыемствах раёна павінны быць практычна завершаны, 95% сельскагаспадарчай тэхнікі, што будзе занята ў сёлетніх веснавых палявых работах, – пастаўлена на лінейку гатоўнасці, – удакладніў Сяргей Лапко.

Тэкст: Ніна ІЗОХ.
Фота: Ягор ГРЫШЧАНКА.

Последние новости

МЧС информирует

Гроза с последствиями: молния подожгла сарай в Новом Острове

21 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

В Кличевском районе 21 мая пройдёт единый день информирования

21 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко: потенциал Беларуси и Свердловской области России позволяет удвоить товарооборот

19 мая 2026
Читать новость
Это вкусно

Это вкусно: паста «Альфредо»

19 мая 2026
Читать новость
Официально

Приём граждан в районе проведёт начальник областной инспекции труда

19 мая 2026
Читать новость
Официально

Прямая телефонная линия пройдёт в Кличеве 20 и 23 мая

19 мая 2026
Читать новость