Паўнацэнныя кармы– надзейная аснова вытворчасці малака і мяса

Паўнацэнныя кармы– надзейная аснова вытворчасці малака і мяса

У гэтыя вераснёўскія дні ўсе намаганні земляробаў ААТ «Максімавічы-Агра» падпарадкаваныя галоўнай задачы дня – нарыхтоўцы кармоў з кукурузы, якая паспела на 650 гектарах. Са скошаных 153 гектараў нарыхтавана 4608 тон зялёнай масы, сіласу – 2852 тоны. Ураджайнасць яе – 301 цэнтнер з гектара.
Нарыхтоўка кармоў — справа камандная, таму сфарміравалі механізаваны атрад. У дзень нашага наведвання ўбіралі поле перад вёскай Старыя Максімавічы. З ранку і да позняга вечара на кукурузаўборачных камбайнах працуюць Аляксандр Міхайлавіч Сакаў, Валерый Пятровіч Макарэвіч. Саладкаваты водар свежаздробленай зялёнай масы стаіць над полем, а нагружаныя ёй МАЗы з інтэрвалам у некалькі хвілін ланцужком імчаць да малочна-таварнага комплексу. За рулём – Анатоль Міхайлавіч Казлоў, Аляксандр Іванавіч Кірплюк, Ігар Канстанцінавіч Мароз, Мікалай Васільевіч Кошаль, Аляксандр Сяргеевіч Самец і іншыя.
На комплексе – чысціня, у хлявах мірна парыквае сытая жывёла. Брыгадзір комплексу Святлана Уладзіміраўна Кірплюк вядзе строгі ўлік рэйсаў і танажу зялёнай масы. Падбуртоўкай і трамбаваннем на «Амкадоры» заняты Валянцін Канстанцінавіч Навашынскі і на трактары МТЗ-12 21 Яўген Вячаслававіч Сотнікаў.
Да вечара агульнымі стараннямі запоўнена будзе ўся траншэя, а гэта 2000 тон закансерваванага па ўсіх правілах выдатнага бялковага корму. Высокая забяспечанасць жывёлы паўнацэннымі кармамі – надзейная аснова для паспяховага выканання заданняў па вытворчасці малака і мяса. Дзякуючы добра арганізаванай, зладжанай рабоце працаўнікоў ААТ «Максімавічы-Агра» з кожным днём тэмпы нарыхтоўкі кармоў з кукурузы нарастаюць.
Аліна СУДНІК. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Паясок у традыцыях і абрадах беларусаў: экспанат Клічаўскага музея

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Кличевского района выявила нарушения законодательства в ходе уборочной кампании

31 июля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко потребовал обновить стратегию развития предприятий холдинга «Горизонт»

31 июля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко рассказал, как Беларусь не окунулась в рынок, и поблагодарил Трампа за откровенность

31 июля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко предлагает искать хорошие инвестпроекты для развития уже существующих производств

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Как добиться ускоренного роста растений? Мы расскажем…

31 июля 2026
Читать новость