Любы пакорыцца МАЗ, калі вадзіцель – ас!

Любы пакорыцца МАЗ, калі вадзіцель – ас!

Герман КУДЗІН – адзін з лепшых вадзіцеляў ААТ «Максімавічы-Агра». Аб ім кажуць: «Прафесіянал з вялікай літары!».

За рулём ён усё свядомае жыццё, працаваў у розных сферах – ад пасажырскіх перавозак да дальніх грузаперавозак, у яго адкрыты ўсе катэрыі вадзіцельскага пасведчання, за плячамі вялізны вадзіцельскі вопыт. У аграпрамысловым комп­лексе Клічаўшчыны Герман Шукрэевіч шчыруе амаль
20 гадоў. У сёлетнім ліпені ён пераведзены з ААТ «Коўбча-­Агра» у суседнюю гаспадарку – ААТ «Максімавічы-Агра», што побач, мо ў якім дзясятку кіламетраў ад роднай Коўбчы, таму мясціны і людзі ўсе знаёмыя. У новым працоўным калектыве яго прынялі цёпла, далі надзейную тэхніку – новенькі МАЗ. А шчыраваць яму не прывыкаць, праз усё жыццё ў яго галоўны прынцып – «Трэба!». Да справы з душой, з часам не лічыцца, па натуры спрытны, адказны, працаваць, дык працаваць, каб мець максімальную аддачу і душы задавальненне!


Вытворчыя паказчыкі – рэч упартая: за перыяд з студзеня па ліпень гэтага года Герман Кудзін выканаў 93,8 тысячы тона-кіламетраў, а гэта 169,9% да адпаведнага ўзроўню мінулага года. І ў сёлетнім жніве ён сярод лідараў сельгасвытворчасці: ад камбайнаў на аўтамабілі МАЗ 555142 перавёз 1276,9 тоны збожжа і рапса, што на 396,7 тоны больш леташняга! Адметная рыса – Герман Шукрэевіч з тэхнікай на «ты», любіць і беражэ яе. А яшчэ ён настаўнік моладзі, за плячамі ж вялізны практычны вопыт, майстэрства, якімі заўсёды гатоў падзяліцца. Па працы і пашана! Днямі Герман Кудзін атрымаў важкую ўзнагароду – Падзяку Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь!


Ад імя землякоў віншуем з высокімі ўзнагародамі працаўнікоў ААТ «Максімавічы-Агра» Валерыя Макарэвіча і Германа Кудзіна! Зычым Вам, шаноўныя, здароўя, асабістага шчасця і поспехаў! А яшчэ кажам шчырае дзякуй за нястомную працу, за важкі ўклад у харчовую бяспеку краіны, за хлеб на стале!

Тэкст: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

Поздравление

Дорогие друзья, коллеги! Уважаемые ветераны!

25 июля 2026
Читать новость
Поздравление

Уважаемые сотрудники и ветераны районного отдела по чрезвычайным ситуациям!

25 июля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Под знаком долга и чести: водители и инспекторы Кличевского РОЧС о своей работе

25 июля 2026
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии пройдут в Кличеве 25 июля

24 июля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Ветераны в пути: туризм, патриотизм и духовная сила

24 июля 2026
Читать новость
Лесхоз

Уникальный опыт и отличный старт: бобруйчанка о начале карьеры в Кличеве

24 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем