Канікулы з МНС. Свята бяспекі ад ратавальнікаў прайшло ў Клічаве

Канікулы з МНС. Свята бяспекі ад ратавальнікаў прайшло ў Клічаве

Выхаванцам прышкольнага лагера з ДУА «Сярэдняя школа No2 імя Ф.І. Кавалёва г.Клічева» канікулы запомняцца святам бяспекі ад ратавальнікаў.

На адкрытай пляцоўцы каля школы размясцілася адразу некалькі тэматычных астраўкоў бяспекі. Прайсці тэст на хуткасць, спрыт, інтуіцыю, а таксама ўспомніць правілы бяспекі, змог кожны.
Дарэчы, хлопчыкам і дзяўчынкам ўдалося пабыць і сапраўднымі ратавальнікамі. Школьнікам прапанавалі прымерыць баявую вопратку выратавальніка-пажарнага. Галоўная ўмова – зрабіць гэта ям мага хутчэй.
Але пераапрананнем справа не абмежавалася. Самае складанае – гэта, вядома, тушэнне пажару. Таму прысутным было прапанавана патушыць імправізаванны «пажар».
– Гэта быў вельмі цікавы дзень, – эмоцыі 7-гадоваму Віктару стрымаць было складна. – Я ніколі раней не трымаў у руках пажарны ствол. А тут паспрабаваў патушыць «пажар» і ў мяне атрымалася. Калі я вырасту, абавязкова стану выратавальнікам!

Паспрабавалі школьнікі і выклікать выратавальнікаў па тэлефонах 101 і 112. Усе з задачай справіліся: паведамленні аб надзвычайный сітуацыі і каардынаты перадавалі коратка і па сутнасці.

Свята бяспекі – гэта адно з мерапрыемстваў, арганізованае работнікамі МНС Клічаўскага раёна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню!». Працягнецца акцыя да сярэдзіны жніўня.

Інспектар Клічаўскага РАНС Сяргей Гумінскі

Последние новости

Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия пройдет в районе 27 июня

26 июня 2026
Читать новость
Дела молодёжные

Неделя молодёжи в Кличевском районе: что было и что будет

26 июня 2026
Читать новость
Лесхоз

Кличевский лесхоз — призер областной спартакиады!

26 июня 2026
Читать новость
МЧС информирует

Подросток утонул в Пинском районе

24 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Следственный комитет опубликовал подробности ДТП в Кличевском районе со смертельным исходом

24 июня 2026
Читать новость
Земляки

Сила воли и дисциплина: секреты успеха пограничника из Кличева

23 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем