У раёне

У раёне

Хутка ў поле

Да пачатку веснавой сяўбы засталося каля месяца. І зараз адна з надзённых задач ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна – падрыхтоўка тэхнікі да новага сезона. Таму ў рамонтных майстэрнях паўсямесна кіпіць работа.

Як расказаў намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей ЛАПКО, задача аграрыяў – да 1 сакавіка вывесці на лінейку гатоўнасці 95% энерганасычаных трактароў і пасяўных агрэгатаў (культыватары, плугі, бароны, раскідвальнікі арганічных і мінеральных угнаенняў, дыскатары і іншае), а ўсяго –
17 відаў тэхнікі. 

Асаблівых цяжкасцяў з арганізацыяй рамонту ў сельгаспрадпрыемствах няма. Неабходныя запчасткі набываюцца цэнтралізавана па дагаварах з ААТ «Задняпроўскі міжрайаграсэрвіс». Моцныя ж гаспадаркі, такія як УКСП «Саўгас «ДАБРАВОЛЕЦ» і ААТ «Максімавічы-Агра», купляюць неабходныя запчасткі для правядзення рамонту тэхнікі самі. У гэтых гаспадарках ёсць нямала імпартнай сельскагаспадарчай тэхнікі, таму зараней праведзены тэндары на закупку такіх запчастак. 

Па стане на раніцу 27 лютага ў раёне ўжо падрыхтавана да сяўбы каля 92% энерганасычаных трактароў і 80% пасяўных агрэгатаў.

Ёсць дзеці – ёсць будучыня

2252 чалавекі пражываюць сёння на тэрыторыі Нясяцкага сельскага Савета. У склад яго ўваходзяць 30 населеных пунктаў, самыя буйныя – аграгарадкі Арэхаўка і Нясята, у якіх адпаведна насельніцтва складае па 909 і 580 чалавек. На тэрыторыі сель­савета знаходзяцца УКСП «Саўгас «ДАБРАВОЛЕЦ» і ААТ «Нясята-Агра», дзейнічае шмат устаноў сацкультбыта, таму людзям ёсць дзе працаваць, ёсць умовы гадаваць і вучыць дзяцей.

Толькі за мінулы год на тэрыторыі сельсавета нарадзіліся 18 немаўлят, прычым аднолькава, па сямёра, – у а/г. Арэхаўка і Нясята. Увогуле, бусел, што прыносіць дзетак, не забываецца наведвацца ў мясцовыя сем’і. Зараз у сельсавеце жыве 28 шматдзетных сем’яў, у якіх выхоўваецца амаль 100 дзяцей. Дарэчы, самая вялікая сям’я – з вёскі Пярэкаль, у якой бацькі Наталлля і Віталь МАЛАШКЕВІЧ выхоўваюць 10 дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. 

Шматдзетныя сем’і атрымліваюць адчувальную падтрымку дзяржавы, у тым ліку і ў забеспячэнні жыллём. Зараз 12 мясцовых шматдзетных сем’яў стаяць на ўліку на паляпшэнне жыллёвых умоў. Летась жа кватэру ў Клічаве з дзяржпадтрымкай атрымала шматдзетная сям’я Алены МАЛІНЫ, жывёлавода УКСП «Саўгас «ДАБРАВОЛЕЦ».

Выхоўваць патрыётаў

Адна з самых ганаровых прафесій – абараняць Айчыну. Яе спасцігаюць сёння і кадзеты, сярод якіх ёсць і юнакі з Клічаўскага раёна. Яны – прыклад для многіх нашых дзяцей. Напярэдадні Дня абаронца Айчыны навучэнцы 5-9 класаў Бацэвіцкай сярэдняй школы разам з педагогам Ірынай ГАЛАЦЭВІЧ наведалі Магілёўскае абласное кадзецкае вучылішча. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй стварэння ўстановы, паглядзелі ўмовы, ў якіх жывуць і вучацца, займаюцца практычна кадзеты. Асаблівыя ўражанні атрымалі ад наведвання інтэрактыўнага ціра, дзе пазнаёміліся са стралковай зброяй. Капітан С.І. АЛДАШАЎ, кіраўнік абласнога цэнтра патрыятычнага выхавання, правёў з рабятамі практычныя заняткі па зборцы і разборцы зброі. А яшчэ кожны навучэнец паспрабаваў сябе ў вучэбнай стральбе. Ужо едучы дадому, дзеці дзяліліся ўражанннямі, а некаторыя нават задумаліся і аб паступленні. Так, лепш адзін раз пабачыць, чым шмат пачуць.

Тэкст: Ніна ІЗОХ

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Встреча с Трампом, ситуация в мире и Беларусь будущего. Полная версия интервью Лукашенко RT 

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Почему авто горят после ремонта?

24 апреля 2026
Читать новость
Культура

Клічаўляне сталі удзельнікамі Міжнароднага форума «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства»

24 апреля 2026
Читать новость
Молодёжь

Как ребята из Кличевского детского сада №2 заботятся о природе

24 апреля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

26 апреля — день Чернобыльской трагедии

24 апреля 2026
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия пройдёт в Кличеве 25 апреля

24 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем