У Клічаве праведзены завочны конкурс сцэнарных распрацовак «З памяццю ў сэрцы»

Клічаўскім  цэнтрам   дзіцячай  творчасці сумесна з  раённым аддзелам адукацыі  нядаўна  праводзіўся завочны конкурс  сцэнарных  распрацовак  «З памяццю ў сэрцы», пры-свечаны  70-годдзю перамогі  савецкага народа  ў Вялікай  Айчыннай  вайне.  У ім  прымалі  ўдзел  педагогі амаль  усіх школ  раёна  і  ўстаноў дадатковай   адукацыі.
На  суд  журы  было прадстаўлена 14 сцэнарных  распрацовак  па патрыятычным выхаванні вучняў. Яны маюць пазнавальны  характар,  насычаны    цікавымі  фактамі  аб  падзеях  Вялікай Айчыннай вайны. Тэксты дапаўняліся  мультымедыйнымі  прэзентацыямі, музычным суправаджэннем. Так,  работа  Наталлі  Мікалаеўны  Саладухі  з Максімавіцкай  СШ — гэта  не  толькі  яркі  аповед  аб  барацьбе  савецкіх людзей  з нямецка-фашысцкімі  захопнікамі.  Вялікую частку  матэрыялу  ў  ёй  займае  расказ  пра беларускага  мастака, вязня канцлагера Міхаіла Савіцкага.
У  сцэнарыях  урока  мужнасці  “Жывая памяць” Галіны  Сяргееўны  Улашчанкі з  Ганчанскага  дзіцячага  сада-базавай  школы  і  літаратурна-музычнай кампа-зіцыі  “Памяць са слязамі на вачах”  Таццяны  Аляксандраўны  Майбарадзіной  з Запольскай СШ – расказ  аб  мужнасці   сыноў  Беларусі – удзельнікаў Вялікай Айчыннай  вайны  і   вайны  ў  Афганістане.
Дзеці вайны…  Яны  гінулі  ад  варожых  куль  і  лап  катаў, зведалі  голад  і  холад,  бязлітасны  лёс  сірот-бязбацькавічаў… Менавіта  пра  гэта  літаратурна-музычныя   кампазіцыі  “Дзеці вайны”  метадыста ЦДТ  Надзеі  Іванаўны  Пракопчык  і  “На вайне не бывае дзяцей»  настаў-ніцы  Усакінскай базавай школы   Таццяны  Усеваладаўны Шагойкі.
Цікавы  матэрыял  сабраны  ў  літаратурна-музычнай  кампа-зіцыі  «По всей стране, как в славном 45-м, Победу празднует народ»  педагога  СШ № 1 Клічава  Ірыны  Казіміраўны  Александровіч.
Трэба адзначыць,  што кожная  работа па-свойму  адметная, насычаная  цікавымі фактамі,  звесткамі  і можа быць выкарыстана  іншымі  педагогамі   ў выхаваўчых мэтах.
Лепшыя работы настаўнікаў  былі накіраваны на абласны этап  гэтага  рэспубліканскага  конкурсу. Ужо вызначаны яго пераможцы. Дыпломам ІІ ступені  ўзнагароджана  метадыст  Клічаўскага цэнтра  дзіцячай творчасці  Лілія  Іванаўна Счыслёнак, якая  падрыхтавала да конкурсу сцэнарый вуснага часопіса  «Павел Крыванос.  Бія-графія Подзвігу”.
Ва  ўстановах адукацыі  раёна працягваецца  работа  па падрыхтоўцы  да  святкавання  70-годдзя Перамогі. Вучняў  і настаўнікаў  чакаюць новыя   цікавыя   конкурсы  і  мерапрыемствы.

Святлана  Долбік,
член журы конкурсу.

Последние новости

Интервью

На страже экономической безопасности и финансовой стабильности: интервью ко Дню работников налоговых органов

12 июля 2026
Читать новость
Актуально

АЗС в Кличеве: узнали у водителей, как работает заправка

10 июля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко видит реальные возможности для роста товарооборота с Узбекистаном до $2 млрд к 2030 году 

10 июля 2026
Читать новость
Официально

В центре внимания –человек труда: в райисполкоме прошёл II профсоюзный пленум

10 июля 2026
Читать новость
Молодёжь

«Патриотизм. Молодёжь. Спорт»: в Кличевском колледже прошёл одноимённый спортивный фестиваль

10 июля 2026
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия пройдёт в Кличеве 11 июля

10 июля 2026
Читать новость