ПАД НАДЗЕЙНАЙ АБАРОНАЙ ПРАФСАЮЗАЎ

Прафсаюзная  работа  даволі  спецыфічная.
Яна  вельмі  залежыць  ад  палітычных,  сацыяльна-эканамічных,  прававых  фактараў.  Сёння  прафсаюз – гэта  адзіная  арганізацыя,  якая  павінна  быць  дэмакратычным  інструментам  абароны  правоў  і  інтарэсаў  працоўных.
Паколькі  Прэзідэнт  нашай  краіны  Аляксандр  Лукашэнка  чакае  ад  Федэрацыі  прафсаюзаў  Беларусі  падтрымкі  пры  рэалізацыі  Дэкрэта  № 5  “Аб  узмацненні  патрабаванняў  да  кіруючых  кадраў  і  работнікаў  арганізацый”,  то  прынята  рашэнне    аб  стварэнні  аб’яднаных  прафсаюзаў,  якія  ўваходзяць  у  арганізацыйную  структуру  ФПБ  і  ўключаюць  у  сябе  ўсе  прафсаюзныя  арганізацыі,  што  знаходзяцца  на  тэрыторыі  раёна.  Рашэннем  выканкама  Савета  ФПБ  на  пасаду  старшыні  раённага  аб’яднання  прафсаюзаў  напачатку  студзеня  гэтага  года  прызначаны  Сяргей  Грашылаў.
—Паўнамоцтвы  ў  раённага  аб’яднання  прафсаюзаў  даволі  шырокія:  павышэнне  ўзроўню  жыцця,  матэрыяльнага  дабрабыту  членаў  прафсаюза,  каардынацыя  дзеянняў  прафсаюзных  арганізацый  па  абароне  працоўных,  адстойванне  сацыяльна-экана-мічных  правоў  і законных  інтарэсаў  членаў  прафсаюза, – адзначыў  Сяргей  Паўлавіч. –  За  гэты  час  паспеў  пабываць  амаль  у  кожнай  арганізацыі,  пагутарыў  з  працоўнымі…  Між  іншым  цікавіўся,  ці  ведаюць  яны,  як  завуць  старшыню  прафсаюзнага  камітэта.  Калі    атрымліваў  станоўчыя  адказы,  то  разумеў,  што  прафкам  не  абмяжоўваецца  кабінетнай  папяровай  работай,  бывае  на  вытворчасці,  сочыць  за  ўмовамі  працы,  за  тэхнікай  бяспекі,  вырашае  іншыя  надзённыя  праблемы.
Не  засталіся  па-за  ўвагай прыватныя  прадпрыемствы  і  арганізацыі.  І  хаця  там   пакуль  яшчэ  не  створаны  прафсаюзныя  камітэты,  неабходная  работа  ў  гэтым  кірунку  вядзецца.  Тым  больш,  што  ў  адпаведнасці  з  пратаколам  даручэнняў  Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь,   нам  неабходна  забяспечыць  умовы  для  стварэння  пярвічных  прафсаюзных  камітэтаў  ва  ўсіх  арга-нізацыях  і  ўстановах  незалежна  ад  формы  ўласнасці.  Прафкамы  тут  ствараюцца  з  мэтай  пашырэння  ўдзелу  прафсаюзаў  у  рэалізацыі  асноўных  кірункаў  сацыяльна-эканамічнай  палітыкі  і  вырашэння  важнейшых  задач  развіцця  краіны  за  кошт  мабілізацыі  працоўных  калектываў  на  павышэнне  вытворчасці  працы  і  якасці  выпускаемай  прадукцыі,   забеспячэння  вытворчай,  тэхналагічнай,  выканаўчай  дысцыпліны,   стварэння  дастойных  умоў  працы,  падтрымкі  маладых  спецыялістаў  і  іншых  працаўнікоў,  якім  неабходна  дадатковая  абарона.

Аліна  Суднік.

 

Последние новости

Актуально

Подготовка к ОЗП: рассказываем, кто и когда должен подготовить отопительные системы

6 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

«100 Катюш в одном строю»: стань голосом Великой Победы!

6 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко на встрече с послом Сербии: отношения складываются хорошие, несмотря на определенные нюансы

5 мая 2026
Читать новость
Земляки

Специалист из Кличева о профессии связиста

5 мая 2026
Читать новость
Год Белорусской женщины

7 мая – День работников радио, телевидения и связи

5 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Блиц-опрос: читатели о «Сцяг Саветаў»

5 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем