Дарогі аб’ядноўваюць свет

Людзі будавалі іх яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Надзейна, на тысячагоддзі. Так, да нашых дзён захавалася асфальтавая шаша біблейскага Вавілона, а каменнымі дарогамі Рымскай імперыі карыстаюцца і ў цяперашні час. Напэўна, ведалі тагачасныя майстры нейкія сакрэты, ці матэрыялы былі настолькі дасканалымі, што і праз тысячагоддзі яны годныя да прымянення.

Кажуць, у Амерыцы заказчык, перш чым прыняць дарогу ў эксплуатацыю, ставіць на капот аўтамабіля шклянку з вадой, і калі тая не распляскаецца ў час руху, то дарога зроблена як след. Не ведаю, ці прымяняюць такую методыку нашы спецыялісты, але ацэнку якасці дарог штодня даюць вадзіцелі і пасажыры. Што ні кажыце, а дарогам нашым яшчэ далёка да дасканаласці. Але ў святочным выпуску не хочацца пісаць аб праблемах. Лепш пагаворым аб добрым. Тым больш, што прыкладаў шчырай і добрасумленнай працы ў нас даволі шмат. Віктара Іванавіча ХАРЛАПА, рабочага ДРБУ-126, заспець дома даволі праблематычна. Большую частку сутак ён праводзіць на працы. Машыністам экскаватара працуе ў арганізацыі ўжо 34 гады. За тэхнікай сочыць як след, эканомна і рацыянальна расходуе гаруча-змазачныя матэрыялы, ды і нормы вырабаткі на пагрузачных работах пастаянна перавыконвае. Такое стаўленне Віктара Іванавіча да сваіх абавязкаў знайшло прызнанне сярод калег і кіраўніцтва ў родным калектыве.
Шмат добрых слоў аб гэтым вельмі сціплым чалавеку давялося пачуць і ад жонкі Надзеі Міхайлаўны, суседзяў Аліноўскіх, паплечнікаў па працы. Добры прыклад падае ён і сваім дзецям – дачцэ Святлане, настаўніцы СШ № 2 г. Клічава, і сыну Дзмітрыю, які працуе ў Бабруйску на «Фан-ДОКу» і завочна вучыцца ў лясной акадэміі горада Санкт-Пецярбурга.

Последние новости

Общество

Паясок у традыцыях і абрадах беларусаў: экспанат Клічаўскага музея

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Кличевского района выявила нарушения законодательства в ходе уборочной кампании

31 июля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко потребовал обновить стратегию развития предприятий холдинга «Горизонт»

31 июля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко рассказал, как Беларусь не окунулась в рынок, и поблагодарил Трампа за откровенность

31 июля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко предлагает искать хорошие инвестпроекты для развития уже существующих производств

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Как добиться ускоренного роста растений? Мы расскажем…

31 июля 2026
Читать новость