Бяспека руху на аўтатрасах Р-62 Чашнікі-Бобр- Бабруйск, Р-79 Клічаў-Чачэвічы, Р-118 Любонічы- Кіраўск залежыць ад калектыву лінейна-дарожнай дыстанцыі № 724 ДЭУ-72

Няхай  добрым  будзе  шлях!

Амаль  110 кіламетраў  аўтамагістралей рэспубліканскага  значэння  абслугоўвае  калектыў  лінейна-дарожнай  дыстанцыі  № 724   ДЭУ-72.
Як   адзначае  начальнік  ЛДД-724  Міхаіл  Міхайлавіч  Серы,  галоўная  каштоўнасць  прадпрыемства – людзі.  Кожнаму  з  19  членаў  калектыву  ўласцівы  прафесіяналізм,  руплівасць,  настойлівасць.  Без  гэтых  якасцей  у дарожнай  галіне  і  рабіць  нечага.
Сяргей  Эдуардавіч  Стасевіч  на   прадпрыемстве  працуе  6  гадоў  і  ўвесь  час  машыністам  пагрузчыка  “Амкадор”, спаўна  зведаў  “хлеба”  дарожнікаў.  Толькі  сёлетняя  зіма   строгі  экзамен  на  прафесіяналізм  ўчыніла.   Рабочы  дзень пачынаўся ў  3  га-дзіны  ночы і  заканчваўся  назаўтра  ў  такі  ж  час.  Трохі  адпачыў – і  зноў  за  справу!  Бо  яшчэ  зацемна  трэба  было  загружаць  дарожную  тэхніку  пясчана-салянай  сумессю  для  пасыпкі  дарожнага  палатна.   А  як  зіма  снягамі  пужала!  Бывала,  так  замяце  аўтатрасу,  што  толькі  яго  “Амкадор”  і  можа  “прабіць”  яе,  пашырыць  праезную  паласу.  А  пасля  ўжо,  за  ім,  ідзе  іншая  дарожная  тэхніка,  расчышчае  дасканала,  наводзіць  парадак,  чысціню,  бо  і  ў  зімку  староннія  прадметы  на  дарозе,    якія  могуць  стаць  прычынай  надзвычайных  здарэнняў,   — нярэдкасць.
Цяпер  вясна,  а  значыць,  на  парадку  дня  –  рамонт   асфальтавага    пакрыцця  аўтадарог, мастоў,  замена   пашкоджаных  дарожных  знакаў,  нанясенне  разметкі,  добраўпарадкаванне  павільёнаў  прыпынку  і  іншых аб’ектаў.  Свой  уклад  у  гэту  неабходную  людзям  справу  ўносіць  штодня  і  Сяргей  Эдуардавіч.  Ён  там,  дзе  размыла  дарогу,  дзе  патрэбна  разгарнуць  зямлю  ў  час  рамонту  аўтатрасы,  выканаць  пагрузачныя работы  і  г.д.  Таму  яго   пагрузчык   практычна  ніколі  не  прастойвае.
А  з  тэхнікай  ён  на  “ты”,  любіць  яе  і  беражэ.  Ды  і  як  інакш?  Працаваць  пачаў  з  16  гадоў  механізатарам  у  саўгасе.  У  арміі  служыў  у  аўтабатальёне.  Дома  таксама  стальны  сябар  ёсць  –  нямецкі  “Фольксваген  Шаран”.  На  ім  з  сям’ёй,  сябрамі  ў падарожжах  бывае,  і  на  рыбалку  на  Друць,  Беразіну  ездзіць.  Гэта  яшчэ адно  захапленне  з  дзяцінства. З  задавальненнем  гаворыць,  што  самы  вялікі яго  ўлоў  на  вудачку – 2-кілаграмовыя  ляшчы.
Як  і  многія,  Сяргей  Эдуардавіч  лічыць, што   аўтамабіль – не раскоша,  а  сродак  перамяшчэння.  Прыемна,  калі  пад  яго  коламі  якасная  дарога, чыстая,  у  поўным  парадку, тым  больш  тая,  што  на  абслугоўванні  іх  прадпрыемства.  Бо  дарогі – твар  любога  горада, як  яны  выглядаюць,  так  мяркуюць  і  аб  яго  жыхарах.

Ніна  Ізох.

Последние новости

Общество

Паясок у традыцыях і абрадах беларусаў: экспанат Клічаўскага музея

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Кличевского района выявила нарушения законодательства в ходе уборочной кампании

31 июля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко потребовал обновить стратегию развития предприятий холдинга «Горизонт»

31 июля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко рассказал, как Беларусь не окунулась в рынок, и поблагодарил Трампа за откровенность

31 июля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко предлагает искать хорошие инвестпроекты для развития уже существующих производств

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Как добиться ускоренного роста растений? Мы расскажем…

31 июля 2026
Читать новость