А зоры тут ціхія…

— Каб хацеў  выкрэсліць  з  памяці  вайну,  ды  не  атрымліваецца, — гаворыць  Мікалай  Аляксандравіч  Новік  з  аграгарадка  Стары  Востраў. – Баліць  яна  да  гэтага  часу. Так  і  не  загойваюцца  раны…

Не  алегарычны  сэнс  у  словах  былога  пехацінца,  інваліда  ІІ  групы  Вялікай  Айчыннай  вайны.  Да  гэтага  часу  трывожаць  асколкі,  якімі  быццам  нашпігавана  цела.  Такую  «памяць»  на  ўсё  жыццё  пакінулі  аб  сабе  баі  ва  Усходняй  Прусіі  ў  лютым  1945  года…

— Немец  адчайна  супраціўляўся.  Вырылі  супрацьтанкавыя  рвы.  І  нашы  б’юць  з  арудый,  і  фашысты, — згадвае  Мікалай  Аляксандравіч. – Аж жарка!  Камандзіра  роты  раніла,  я  побач  быў.  Перавязаў,  пасля  санітарам  здаў.  Сам  вяртаўся  і  напароўся  на  немцаў. Вось  і  дасталося…  Бой  кіпіць  кругом,  я  ляжу, кроўю  сцякаю.  Мяне  і  іншых  цяжка  параненых  пасля  на  конях  адтуль  вывозілі.  Але,  відаць,  трэба  было  жыць.  Бо  цяжкая  нямецкая  артылерыя  яшчэ  і  ў  тыле  даставала.

Доўгачаканы  Дзень  Перамогі  Мікалай  Новік  сустрэў  у  шпіталі.  А  наперадзе  ў  20-гадовага  бязвусага  салдата  было  цэлае  жыццё.  Цяпер  Мікалай  Аляксандравіч  можа  сказаць,  што  пражыў  яго  годна.  Увесь  час  шчыраваў  у  мясцовай  гаспадарцы.  Выгадаваў  дзве  дачкі  і  два  сыны.  Цяпер  самая  малодшанькая  ў  іх  родзе  праўнучка  Ганначка  ўжо  школьніца, жыве  ў  Кіеве.

Восень  жыцця  М. А. Новіка  цёплая  і  сонечная.  Сагрэта  любоўю  і  клопатам  розных  людзей.  Бо  жыве  ён  у  пашане  з  сям’ёй  свайго  сына  Аляксандра  Мікалаевіча,  кадравага  вайскоўца  ў  адстаўцы.

Мікалай  Аляксандравіч  зрабіў  усё,  што  мог,  каб  над  родным  Востравам,  дзе  побач  велічная  Бярэзіна  і  неабсяжныя  прасторы,  зоры  былі  ціхія.

Н. ІЗОХ

Последние новости

Прямые телефонные линии

21 августа прямую телефонную линию проведёт заместитель председателя Постоянной комиссии по международным делам Олег Дьяченко

20 августа 2026
Читать новость
Авто

Минздрав скорректировал перечни заболеваний и противопоказаний, препятствующих управлению авто

19 августа 2026
Читать новость
Актуально

С 20 августа в Беларуси откроется охота на копытных — кого и как можно добывать

19 августа 2026
Читать новость
Молодёжь

Глава района встретился с молодыми специалистами

18 августа 2026
Читать новость
Происшествия

Детская шалость с огнём обошлась родителям в 12 тысяч рублей

18 августа 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Виды на урожай, сев озимых и экспорт продовольствия. Лукашенко заслушал доклад главы Минсельхозпрода

18 августа 2026
Читать новость