Мосты дружбы

Мосты дружбы

Клічаўскія літаратары прынялі ўдзел у IV літаратурным рэгіянальным фэсце «Масты сяброўства» у Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Пачатак традыцыі правядзення творчых сустрэч такога фармату быў пакладзены ў 2023 годзе пад куратарствам старшыні ­Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктара-галоўнага рэдактара Выдавецкага дома «Звязда» Алеся Карлюкевіча. За тры папярэднія гады ў райцэнтры Беразіно зла­дзілі масток сяброўства 6 раёнаў Міншчыны і Магілёўшчыны, былі прадстаўлены 13 творчых дэлегацый і ахоплены 27 літаратараў. Год ад года не цішэюць галасы творчага зямляцтва і добрасуседства, не мялее крыніца талентаў, зіхаціць­­­ літаратурнае сузор’е творчасці.

У гэтым годзе ўдзел у мерапрыемстве прынялі творчыя дэлегацыі Бярэзінскага і Крупскага раё­наў Мінскай вобласці, а таксама Бялыніцкага і Клічаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці.
Як расказала дырэктар ДУК «Бібліятэчная сетка Клічаўскага раёна» Таццяна БАРАНАВА,
дэлегацыя нашага раёна ўдзельнічала ў «Мастах сяброўства» ужо ў другі раз. І зноў уражанні багатыя, незабыўныя. У праграме сустрэчы аматараў літаратурна-мастацкага слова была экскурсія па бібліятэцы, прэзентацыя інфармацыйна-краязнаўчага цэнтра і кніжнай выставы выданняў творчасці раёнаў – удзельнікаў фэсту «Творчы аўтограф суседніх рэгіёнаў» і зборніка літаратурнай творчасці ўдзельнікаў ІІІ літаратурнага рэгіён-фэсту ­«Літаратурнае сузор’е –2025».

Трэба адзначыць, што сёлета дэлегацыя Клічаўшчыны на літаратурным рэгіён-фэсце была прадстаўнічай, у яе ўвайшлі мясцовыя пісьменнікі і паэты Валянціна Нікіціна, Аляксандр Дурасаў і Уладзімір Дзяржанскі. Літаратурная пляцоўка фэсту стала сапраўднай творчай трыбунай, з’яднала блізкіх па духу аматараў літаратурнай творчасці. Ажыўлена, зацікаўлена і арыгінальна прайшла творчая эстафета прэзентацыйных выступленняў ўдзельнікаў фэсту «Літаратурная творчасць – імперыя, дзе сонца не заходзіць». Пісьменнікі і паэты прадставілі сябе і сваю літаратурную творчасць, адкрыліся як выдатныя суразмоўцы, тонкія лірыкі і цікавыя апавядальнікі.

Завяршылася мерапрыемства на шчырай сяброўскай ноце. Літаратарам і бібліятэкам-партнёрам Бярэзінскай ЦБ былі ўручаны дыпломы. Удзельнікі фэсту традыцыйна падарылі Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэцы свае кніжныя выданні з аўтографамі. Іх творы ўвойдуць у выпуск зборніка творчасці суседніх рэгіёнаў «Літаратурнае сузор’е – 2026» – чарговай ластаўкі літаратурных сустрэч прадстаўнікоў суседніх раёнаў, каб не мялелі берагі сяброўства, шырылася прастора творчых суадносінаў і множылася спадчына.

Тэкст: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

Наши новости

Чемпионы  интеллектуального  турнира

25 ноября 2026
Читать новость
Общество

Цена опасной шалости: о чем важно помнить каждому родителю?

25 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Разъясняем, что предлагает проект постановления Совета Министров Республики Беларусь «О мерах по реализации Закона Республики Беларусь «Об ответственном обращении с животными».

25 ноября 2026
Читать новость
Отвечает участковый инспектор милиции

— Какая работа проводится сотрудниками милиции с домашними скандалистами?

25 ноября 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Извещатель в каждый дом

25 ноября 2026
Читать новость
Это вкусно

Это вкусно: томатный крем-суп

24 ноября 2026
Читать новость