Голас майстра праз гады

Голас майстра праз гады

«Чалавек без гісторыі – як дрэва без каранёў».
Л.Дайнека

На мінулым тыдні ў цэнтральнай бібліятэцы адбылася знакавая падзея – урачыстае адкрыццё віртуальнага музея выдатнага беларускага пісьменніка, майстра гістарычнага рамана Леаніда Дайнекі пад назвай «След у гісторыі».

Цэнтральная бібліятэка на адзін дзень ператварылася ў сапраўдны партал, які злучае пакаленні і сусветы вялікай літаратуры. Тут адбылася сапраўды хвалюючая падзея – сустрэча старшакласнікаў з самымі блізкімі людзьмі нашага земляка, выдатнага пісьменніка і паэта Леаніда Дайнекі: яго жонкай Зінаідай Міхайлаўнай Дайнека, нявесткай, таленавітым бардам Таццянай Дайнека, а таксама даследчыкам яго творчасці, кандыдатам філалагічных навук, вядучым рэдактарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – Таццянай Лайрык.

Ва ўтульнай зале панавала атмасфера трапяткога цяпла і шчырага захаплення, бо школьнікі атрымалі ўнікальную магчымасць дакрануцца да жывой гісторыі роднага краю.

Зінаіда Міхайлаўна неверагодна захапляльна і пранікнёна расказвала аб жыццёвым і творчым шляху Леаніда Марцінавіча, раскрываючы грані яго моцнага характару, мудрасці і дзіўнай назіральнасці, а таксама уручыла вучням тэматычныя закладкі для кніг з вершамі Л.Дайнекі.  

Пад гітару Таццяны Дайнека вершы паэта загучалі асабліва аб’ёмна і пранізліва. А на творчым майстар-класе, прысутныя змаглі самі стаць часткай гэтага паэтычнага плавання. Старшакласнікі з натхненнем размалёўвалі караблік, а на яго вертазях пісалі свае самыя яркія эмоцыі і думкі, народжаныя ад сустрэчы з мастацтвам.

Галоўнай інтрыгай дня стала прэзентацыя самога віртуальнага музея, які размешчаны на сайце бібліятэкі. Цяпер кожны жадаючы, знаходзячыся ў любым кутку свету, можа праз інтэрнэт пазнаёміцца з біяграфіяй творцы, яго архівамі і ўнікальнымі фотаздымкамі. Але самым хвалюючым момантам стала магчымасць пачуць жывы голас самога Майстра. У зале прагучаў аўдыёзапіс, на якім Леанід Дайнека чытае свае вершы. Гэта стварыла неверагодную атмасферу – здавалася, аўтар асабіста вітае дзяцей, звяртаючыся да кожнага з іх!

Таццяна Лаўрык, якая на працягу многіх гадоў вывучае і даследуе творчасць нашага пісьменніка-зямляка і нядаўна абараніла дысертацыю па яго раманах, падзялілася глыбокімі назіраннямі за тым, як Дайнека “ажыўляў” гісторыю ў сваіх знакамітых творах “Меч князя Вячкі” і “След ваўкалака”. А таксама зрабіла бібліятэцы каштоўны падарунак – перадала рукапіс сваёй навуковай працы ў наш фонд. Цяпер вывучаць спадчыну зямляка можна на самым высокім узроўні.

Стварэнне такога віртуальнага музея – гэта вялікая падзея ў культурным жыцці не толькі нашай бібліятэкі, але і ўсяго нашага раёна. Гэта палзея стала сапраўдным святам памяці і гонару. Сімвалічна, што след, пакінуты нашым славутым зямляком, цяпер набыў і лічбавае вымярэнне, а значыць – стаў яшчэ бліжэй да новых пакаленняў чытачоў.

Няхай след, пакінуты Леанідам Дайнека, ніколі не знікне. А толькі ярчэй ззяе ў вяках!

Таццяна Баранава,
дырэктар дзяржаўнай установы культуры 
“Бібліятэчная сетка Клічаўскага раёна”

Последние новости

Новость

«Кино, которое остаётся с нами»

26 октября 2026
Читать новость
Наши новости

Голас майстра праз гады

26 октября 2026
Читать новость
Поздравление

Поздравление с Днём автомобилиста и дорожника от руководства района

25 октября 2026
Читать новость
Наши новости

По ступеням памяти и красоты: молодые специалисты Кличевщины отправились в путешествие по родному краю

23 октября 2026
Читать новость
Обсудим

В непогоду – под защитой

23 октября 2026
Читать новость
Общество

Председатель Могилевского областного Совета депутатов Александр Горошкин о значении встречи Президента Беларуси с российским губернатором

23 октября 2026
Читать новость