Царкве Пятра і Паўла ў Бацэвічах – БЫЦЬ!

Жыхары  аграгарадка  Бацэвічы  даўно  марылі  аб  гэтым  і  малілі  Усявышняга  аб  дараванні  грахоў  і  адраджэнні  веры  праваслаўнай  і  царквы  на  іх  старажытнай  і  шматпакутнай  зямлі.


Рыхтуючыся  да  сустрэчы ўладыкі  Серафіма,  епіскапа  Бабруйскага  і  Быхаўскага,  вяскоўцы  ўпрыгожылі    царкоўнае  дворышча  кветкамі,  гаючымі  травамі,  каб  пахмурны,  па-летняму  цёплы  і  дажджлівы  дзень  13  ліпеня  2013  года  ўвайшоў  у  гісторыю  вёскі  падзеяй  яркай  і  прыгожай.    Пасля  малебну епіскап  Серафім  асвяціў  фундамент  храма,  будаўніцтва  якога  распачата  ў  гонар  святых  першавярхоўных  апосталаў  Пятра  і  Паўла.  У  фундамент    замуравана  капсула  з  пасланнем,    у  якім    занатавана  гэта  знамянальная  падзея.  Свае  подпісы  на  дакуменце  пакінулі  ўладыка  Серафім,   протаіерэй  Сергій  Андрэеў,  благачынны  Кіраўска-Клічаўскай  акругі,  настаяцель  Свята-Дабравешчанскага  храма  г. Клічава,  протаіерэй  Сергій  Каровінскі,  сакратар  Бабруйскага  епархіяльнага  ўпраўлення,  настаяцель  Іверскага  храма  г. Бабруйска,  іераманах  Фёдар  Кашанок,  настаяцель  храма  ў  гонар  прападобнага  Сергія  Раданежскага  вёскі  Туголіца  Бабруйскага  раёна,  настаяцель  Косма-Даміянаўскага  храма  вёскі  Любонічы  Максім  Кірэеў,  дыякан  Мікола-Сафійскага  храма г. Бабруйска Віталій  Юшчык, старшыня  райвыканкама  Францішак  Вітольдавіч Вашчыла,  старшыня  праўлення  КСВК  “Калгас  імя  Леніна”,  дэпутат  Магілёўскага  абласнога  Савета  дэпутатаў  Раіса Міхайлаўна  Барысёнак, старшыня  Бацэвіцкага  сельвыканкама Іван  Міхайлавіч  Максіменка.
Наколькі  хуткім  будзе  будаўніцтва  царквы,  залежыць  ад  многіх  фактараў.  Як  вядома,  сродкі  на  такую  справу  збіраюцца  ўсім  мірам.  Фундатарскую  дапамогу  і  ўласныя  ахвяраванні  можна  адпраўляць  на  разліковы  рахунак  прыхода  храма  святых  першавярхоўных  апосталаў  Пятра  і  Паўла  а/г. Бацэвічы  301 526 565 0011,  код 153 801 465, УНП 700 850 171,  Зарэчны  філіял  ААТ “ Белаграпрамбанк”.

Аліна  СУДНІК.  Фота  аўтара.

Последние новости

МЧС информирует

Гроза с последствиями: молния подожгла сарай в Новом Острове

21 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

В Кличевском районе 21 мая пройдёт единый день информирования

21 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко: потенциал Беларуси и Свердловской области России позволяет удвоить товарооборот

19 мая 2026
Читать новость
Это вкусно

Это вкусно: паста «Альфредо»

19 мая 2026
Читать новость
Официально

Приём граждан в районе проведёт начальник областной инспекции труда

19 мая 2026
Читать новость
Официально

Прямая телефонная линия пройдёт в Кличеве 20 и 23 мая

19 мая 2026
Читать новость