Футбол і яшчэ раз футбол

У  першынстве  раёна  па  футболе  перамаглі  юныя  спартсмены  СШ  № 1,  падапечныя  настаўніка  фізкультуры  Л. В. Коршуна.  У  складзе  каманды  выступалі:  Уладзіслаў  Рыжковіч,  Ягор  Маркаў,  Стас  Маркаў,  Дзяніс  Астапчук,  Яўген  і  Дзмітрый Шыршовы,  Мацвей  Лапко,  Уладзіслаў  Сукора, Дзяніс  Фурс,  Арцём  Літвінаў,  Яўген  Паўлавец,  Дзяніс  Арлоўскі  і  Аляксей  Юркавец.
Крыху  ўступілі  пераможцам  юныя  футбалісты  Бацэвіцкай  СШ,  якія  занялі  2-е  месца  (рыхтаваў  каманду  настаўнік  фізкультуры  В. Ф. Дземяшкевіч).  У  тройку  лідараў  першынства  ўвайшла  каманда  СШ  № 2.  Рабяты  занялі  3-е  месца  (настаўнік  фізкультуры  М. А. Бяляўскі).

Лепшыя  футбалісты – нашы  землякі

Скарбонку  спартыўных  дасягненняў  школьнікаў  папоўніла  падлеткавая  зборная  каманда  па  футболе,  якая  ўдзельнічала  ў  абласной  спартакіядзе  ДЮСШ.  Рабяты  пацвердзілі  званне  мацнейшых  сярод  равеснікаў  у  гэтым  відзе  спорту,  пераўзышлі  сапернікаў  з  г.г. Бабруйска,  Магілёва,  Касцюковіч.  У  складзе  каманды  выступалі:  Мікалай  Казлоў,  Арцём  Хадуноў,  Мікалай  Лабановіч,  Канстанцін  Шчэпка  і  Арцём  Глушакоў  з  Максімавіцкай  СШ;  Сяргей  Грузд  і  Дзмітрый  Хейдар  (Пярэкальская  СШ),  Раман  Дзюко,  Арцём  Шумскі  і  Дзяніс  Фурс – вучні  СШ  № 1  горада.  Падрыхтавалі  юных  футбалістаў  трэнеры  Я. В. Кароткі  і  У. А. Ільінчык.
Малайцы!  Так  трымаць!

Сяргей  БЕЛАБАРОДЫ, дырэктар  ДЮСШ.

Последние новости

Общество

Паясок у традыцыях і абрадах беларусаў: экспанат Клічаўскага музея

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Кличевского района выявила нарушения законодательства в ходе уборочной кампании

31 июля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко потребовал обновить стратегию развития предприятий холдинга «Горизонт»

31 июля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко рассказал, как Беларусь не окунулась в рынок, и поблагодарил Трампа за откровенность

31 июля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко предлагает искать хорошие инвестпроекты для развития уже существующих производств

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Как добиться ускоренного роста растений? Мы расскажем…

31 июля 2026
Читать новость