Тарты, пірожныя і бісквіты

За вітрынамі халадзільнікаў у магазінах горада мноства тартоў, пірожных і іншай смакаты. Вочы разбягаюцца. Нават цяжка
зрабіць выбар.

— А ці ёсць у вас сёння торт-суфле «Барысаўчанка?»з веданнем
справы звяртаецца жанчына да маладзенькай ўсмешлівай прадаўшчыцы ва «Універсаме».

— Шкада, але торты-суфле ўжо разабралі. Вось вазьміце, калі ласка, торцік магілёўскіх ці бабруйскіх кандытараў, таксама смачныя.

— Не, дзякуй. Пашукаю ў іншых магазінах, мне падабаюцца тарты
мясцовых хлебапёкаў.

Заінтрыгаваная гэтым выпадкова пачутым дыялогам, вырашыла высветліць, што прапануюць спажыўцам кандытары «ЧУП «Камбінат кааператыўнай прамысловасці».

… Кандытарскі цэх прапітаўся водарам карыцы і ваніліну. Майстар Тамара
Аркадзьеўна Карачун звыклымі і ўпэўненнымі рухамі ўпрыгожвае тарты.
Х в і л і н а , другая і апошні на с ё н н я ш н і дзень кулінарны шэдэўр адпраўляецца ў каробку.

— Лоўка ў Вас атрымліваецца, прыгожа.

— Дзякуй. Стараемся, каб было не толькі смачна, але і прыгожа. Ды і асартымент пастаянна абнаўляем. Вось ісёння па заяўках магазінаў вырабляем тарты-суфле «Барысаўчанка», «Навагруцкі», «Калейдаскоп». Яны прыйшліся да спадобы клічаўлянам.

— А ў чым іх асаблівасць?

— Тарты-суфле ніжэйшыя па каларыйнасці, таму, нават, тыя, хто прытрымліваецца строгай дыеты, могуць дазволіць сабе кавалачак. Ахвотна раскупляюцца булачкі «Ізюмінка», «Арыгінальная», «Іскрыстая», пячэнне заварное «Забава», шчэрбеты «Шакаладны капрыз».

Не пакідаюць без увагі мясцовыя кандытары аматараў пірожных. Вырабляюць іх штодзённа, невялікімі партыямі. Прадукцыя камбіната кааператыўнай прамысловасці разыходзіцца па магазінах не толькі нашага, а і суседніх Быхаўскага, Бабруйскага, Асіповіцкага, Магілёўскага раёнаў. А вырабляюць гэтыя ласункі тры жанчыны: Тамара Аркадзьеўна Карачун (на здымку), Алена Фёдараўна Чэкулаева, Галіна Мікалаеўна Цікавая.

А. СУДНІК

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

В Кличевском районе 21 мая пройдёт единый день информирования

21 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко: потенциал Беларуси и Свердловской области России позволяет удвоить товарооборот

19 мая 2026
Читать новость
Это вкусно

Это вкусно: паста «Альфредо»

19 мая 2026
Читать новость
Официально

Приём граждан в районе проведёт начальник областной инспекции труда

19 мая 2026
Читать новость
Официально

Прямая телефонная линия пройдёт в Кличеве 20 и 23 мая

19 мая 2026
Читать новость
Официально

22 мая на территории Колбчанского сельского Совета состоится Единый день депутата

19 мая 2026
Читать новость