КАРОТКІМ РАДКОМ

ШКОЛЬНАЯ  ПАРА

Пралятаюць  гарачыя  жнівеньскія  дзянькі,  і  літаральна  праз  тыдзень  залівісты  школьны  званок  пакліча  хлопчыкаў  і  дзяўчынак  за  парты.  У  новым  навучальным  годзе  ўпершыню  за  парты  сядуць  170  першакласнікаў,  да  таго ж,  у  школах  раёна  10  выпускных  класаў.  105  выпускнікоў  будуць  крочыць  да  сваёй  мэты  і  ўпарта  рыхтавацца  да  выпускных  экзаменаў.
Дарэчы,  12  выпускнікоў  гэтага  года   з  нашага  раёна  на  цэнтралізаваным  тэсціраванні  набралі  ад  86  да  100  балаў.

НАВІНКІ  Ў  АДУКАЦЫІ

Новы  школьны  прадмет  “Мастацтва” (“Сусветная  мастацкая  культура”) пачнуць  вывучаць  вучні  5-х  класаў.
У  шэрагу  школ  пачнуць  функцыянаваць  профільныя  класы.  З  паглыбленым  вывучэннем  рускай  і  англійскай  мовы,  гісторыі  і  грамадазнаўства, матэматыкі  і  фізікі  вызначыліся  педагагічныя  калектывы  абедзвюх  гарадскіх  і  Максімавіцкай  сярэдніх  школ.

МАЛАДАЯ  ЗМЕНА

Сёлета  педагагічная  суполка  раёна  папоўніцца  больш  як  10  маладымі  спецыялістамі,  у  ліку  якіх  псіхолаг,  гісторык,  хімік,  а  яшчэ  настаўнікі  матэматыкі,  фізікі,  музыкі  і  мастацтва,  фізічнай  культуры  і  здароўя,  беларускай  і  рускай  мовы  і  літаратуры.

ІДЭАЛОГІЯ

* Аб  ролі  грамадскіх  арганізацый  і  аб’яднанняў,  прафесіянальных  саюзаў  у  арганізацыі  інфармацыйна-тлумачальнай  работы  ў  перыяд  важных  палітычных  кампаній  ішла  размова  на  чарговым  семінары  ідэалагічнага  актыву  раёна.  Перад  прысутнымі  выступілі:  Г. П. Данілкіна,  намеснік  старшыні  райвыканкама,  С. П. Грашылаў,  старшыня  раённага  аб’яднання  прафсаюзаў, Т. В. Белабародая,  старшыня  раённай  арганізацыі  рэспубліканскага  грамадскага  аб’яднання  “Белая  Русь”,  Ю. І. Комар,  сакратар  райкама  ГА  БРСМ.
* Тэмы  чарговага  дня  інфармавання  насельніцтва — “Сацыяльна-эканамічнае  і  грамадска-палітычнае  развіццё  Рэспублікі  Беларусь”,  “Папярэджанне  дзіцячага  дарожна-транспартнага  траўматызму”,  “Харчовая  бяспека  краіны”.  Акрамя  ідэалагічнага  актыву раёна,  у  працоўных  калектывах  адбыліся  сустрэчы  з   прадстаўнікамі  абласной  ідэалагічнай  вертыкалі.    С. А. Жыгуноў,  начальнік  Магілёўскага  абласнога  дэпартамента  дзяржаўнай  інспекцыі  працы,  у  райвыканкаме  правёў  прыём  грамадзян,  а  потым    сустрэўся  з  калектывам  УКП  “Жылкамгас”;  Д. В. Казлоў,  намеснік  начальніка  ўпраўлення  ЖКГ  Магілёўскага  аблвыканкама,  наведаў  вытворчую  базу  камунгаса  і  пагутарыў  з  рабочымі;  В. І. Васілеўскі,  генеральны  дырэктар  ААТ  “Магілёўаўтатранс”,  пацікавіўся  станам  спраў  і  сустрэўся  з  калектывам  участка  “Клічаў”  Бабруйскага  філіяла  аўтакалоны  № 2 ААТ  ”Магілёўаўтатранс”.
* Старшыня  раённага  выканаўчага  камітэта  Ф. В. Вашчыла  на  мінулым  тыдні  наведаў  працоўныя  калектывы  ААТ  “КлічаўРАПТЗ”,  КСВК  “Калгас  “Радзіма”,  педагагічны  калектыў  Максімавіцкай  сярэдняй  школы.  Францішак  Вітольдавіч  паабяцаў  дапамагчы  ў  набыцці  матэрыялаў  для  рамонту  даху  школы  і  пацікавіўся  комплексам  работ  на  будаўніцтве  другой  чаргі  жывёлагадоўчай  фермы.

ДАЖЫНКІ — 2015

Абласныя  дажынкі  сёлета  пройдуць  у  Круглянскім  раёне,  а  раённыя  прыме  аграгарадок  Нясята.  Арганізатары  мерапрыемства  прапануюць  жыхарам  раёна  пачаць  падрыхтоўку  і  прыняць  актыўны  ўдзел  у  конкурсах  “Сельскі  падворак”,  “Самы  прыгожы  і  смачны  каравай”,  “Кароль  сярод  гародніны”,  “Іграй,  гармонь!  Звіні,  частушка!”, “Уладар  сяла”.

“ І  ЗНОЎ  СПЯВАЕ  МОЛАДЗЬ”

Музычны    маладзёжны  фестываль  пад  такой  назвай  адбудзецца  напрыканцы  тыдня  на  галоўнай  плошчы  горада.  На  вызначанай  тэрыторыі  сустрэч  адны  маюць  унікальную  магчымасць  прадэманстраваць  свае  таленты,  а  другія — атрымаць  асалоду  ад  маладзёжнага  песеннага  мастацтва.

Аліна  СУДНІК.

 

Последние новости

Прямые телефонные линии

Прямые телефонные линии пройдут в Кличеве 25 июля

24 июля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Ветераны в пути: туризм, патриотизм и духовная сила

24 июля 2026
Читать новость
Лесхоз

Уникальный опыт и отличный старт: бобруйчанка о начале карьеры в Кличеве

24 июля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Доска почёта уборочной-2026

23 июля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Белорусским старшекурсникам разрешили работать до получения диплома

23 июля 2026
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия по вопросам ремонта дорог пройдёт в Кличеве 24 июля

23 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем