“КЛАДЕЗЬ” зноў у Клічаве

Фестываль  праваслаўнай  культуры  “Кладезь”  па  добрай  традыцыі  і  па  блаславенні  епіскапа  Бабруйскага  і  Быхаўскага  Серафіма  зноў  завітаў  у  Клічаў.  Праграма   насычана  разнастайнымі  мерапрыемствамі,  накіраванымі  на  прапаганду  праваслаўнай  культуры,  хрысціянскіх  традыцый,  духоўнае  і  маральнае  развіццё  асобы.
Фестываль  у  нашым  горадзе  праходзіць  напярэдадні  Вялікага  посту,  на  масленічным  тыдні,  або  Сырапустнай  сядміцы.  У  вернікаў  ёсць  магчымасць  кожны  дзень  маліцца  аб  здароўі  ў  каўчэга  Марыі  Магдалены,  абразоў  першавярхоўных  апосталаў  Пятра  і  Паўла,   святога  Панцелеймана,  прэпадобнага  Елісея  Лаўрышэўскага,  прасіць  іх  аб    хадайніцтве  перад  Усявышнім  у  ачышчэнні  і  збаўленні  ад  грахоў  і  іншых  жыццёвых  калізій,  вымаліць  Божага  блаславення  на  далейшае  жыццё.
Пачаўся фестываль  Хрэсным  ходам  вернікаў  і  цырымоніяй  афіцыйнага  адкрыцця,  удзел    у  якім  прынялі  прадстаўнікі  мясцовай  улады.
Праўду  аб  алкагольнай  залежнасці  ў  праекце  “Агульная  справа”,  які   ажыццяўляе  айцец  Дзіанісій,  кіраўнік  каардынацыйнага  цэнтра  па  супрацьдзеянні  наркатычнай  і  алкагольнай  залежнасці  Беларускай  праваслаўнай  царквы,  даведаліся  вучні  мясцовых  школ,  студэнты  аграрна-тэхнічнага  каледжа,  людзі,  якія  пакутуюць  гэтым  захворваннем  і  знаходзяцца  ў  групе  рызыкі.
Цёплыя  ўспаміны  засталіся  ў  нашых  сэрцах  ад  сустрэчы  з  Таццянай  Дашкевіч,  пісьменніцай,  выканаўцай  уласных  песень,  аўтарам  шматлікіх  добраілюстраваных  кніг  для  дзяцей.  Разам  з  іншымі  аматарамі  паэзіі  і  аўтарскай  песні  наталялі  душу  Ф. В. Вашчыла,  старшыня  раённага  выканаўчага  камітэта,  і  протаіерэй  Сергій,  настаяцель  Свята-Дабравешчанскага  храма.
У  дні  фестывалю  ў  праекце  “Добрае  кіно”  гледачы  мелі  магчымасць  паглядзець  цікавыя  і  змястоўныя  мастацкія  і  дакументальныя  кінастужкі:  “Дырыжор”,  “На  мосце”,  “Рыжык  у  Зазяркаллі”,  “Прытчы” ,  “Інакіня”.
У    дзіцячай  школе  мастацтваў  творчая  інтэлігенцыя  раёна  прыняла  ўдзел  у  праекце  “Талент  і  сэнс  жыцця”. Школьнікі  і  ўсе  жадаючыя  не  пашкадавалі,  што  прысутнічалі  на  мерапрыемстве  “Гісторыя  славянскай  пісьменнасці”,  прысвечаным  Дню  праваслаўнай  кнігі.
Гутаркі і  мультымедыйныя  прэзентацыі  “Моладзь  і  праваслаўе”  (СШ  № 1),  праект  “Пераадоленне”  ў  раённым  Цэнтры  сацыяльнага  абслугоўвання,  духоўна-маральныя  аспекты  медыцынскай  этыкі  ў  праекце  “Медыцына  і  праваслаўе”  пакінулі  незабыўныя  ўражанні  ў  душах  усіх,  хто  ў  іх  удзельнічаў.  А  яшчэ  ў  іх  застануцца  цёплыя  ўспаміны  ад  сустрэчы  з  вельмі  адукаванай  і  шматгранна  таленавітай  матушкай  Марыяй.
Усе,  хто  прыйшоў  у  раённы  музей  на  сустрэчу  з  Наталляй  Іванаўнай  Шчарбаковай,  кандыдатам  навук культуралогіі,  атрымалі  шмат  цікавых  і  карысных  звестак  аб  праваслаўных  святынях  Беларусі,  па-знаёміліся  з  праваслаўным  календаром  і   даведаліся  аб  новамуча-ніках.
Не  засталіся  па-за  ўвагай  старыя  і  нямоглыя,  хворыя  людзі,  якія  пражываюць  у  Доме  ветэранаў  і  ў  Бацэвіцкай  бальніцы  сястрынскага  догляду.
Ва  ўсе  дні  фестывалю-кірмашу  працаваў  дзіцячы  лялечны  тэатр  “Батлейка”,  майстар-клас  па  пляценні  з  саломкі,  выстава  мастацкай  і  духоўна-асветніцкай  літаратуры.
Клічаўляне  палюбілі  фестываль  праваслаўнай  культуры  “Кладезь”, ахвотна  наведваюць  мера-прыемствы,  набываюць    святыя  абразы,  манастырскі  мёд  і  хлеб,  лекавыя  травы  і  гарбату,  крэмы,  мазі  і  іншыя  неабходныя  рэчы,  якія  створаны  па  блаславенні,  з  малітвай  і  любоўю  ўмелымі  рукамі  манахінь  і  насельнікаў  Свята-Елісавецінскага  манастыра  г. Мінска.
У  суботу  і  нядзелю  выстава- кірмаш  у  нашым  горадзе  яшчэ  будзе  працаваць.  Таму   ёсць  магчымасць  наведацца  ў  Дом  культуры  і  набыць  патрэбныя  духоўныя  і  матэрыяльныя  каштоўнасці,  паслухаць  чароўную  музыку,  падаць  запіскі  і  проста  ўсёй  сям’ёй  карысна  правесці  выхадныя  дні  і  папрысутнічаць  на  цырымоніі  закрыцця  фестывалю.

Аліна  СУДНІК.

Последние новости

Общество

Паясок у традыцыях і абрадах беларусаў: экспанат Клічаўскага музея

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Кличевского района выявила нарушения законодательства в ходе уборочной кампании

31 июля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко потребовал обновить стратегию развития предприятий холдинга «Горизонт»

31 июля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко рассказал, как Беларусь не окунулась в рынок, и поблагодарил Трампа за откровенность

31 июля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко предлагает искать хорошие инвестпроекты для развития уже существующих производств

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Как добиться ускоренного роста растений? Мы расскажем…

31 июля 2026
Читать новость