ПРАЦА ЁСЦЬ. БЫЛО Б ЖАДАННЕ

Сённяшні  мой  суразмоўца — Марыя  Міхайлаўна   МАТУЗАВА,  галоўны  спецыяліст  упраўлення  па  працы,  занятасці,  сацыяльнай  абароне  райвыканкама.  З  ёй  мы  гутарым  аб становішчы  на  рынку  працы  і  працаўладкаванні  найбольш  неабароненых  грамадзян.
– Марыя   Міхайлаўна,  спачатку   раскажыце,  калі  ласка,  якім  чынам  фарміруецца  банк  даных  аб  вакансіях  на  рынку  працы?
– На  падставе  заканадаўства  наймальнікі  ўсіх  формаў   уласнасці   інфармуюць  наша  ўпраўленне   аб  вакансіях,  а  мы  фарміруем  банк  даных.  Потым  размяшчаем  інфармацыю  на  сайце  райвыканкама  і  падаём  яе   ў   рэспубліканскую   базу  вакансій.  Усе  грамадзяне,  якія  маюць  жаданне  працаваць,  могуць  азнаёміцца  з  інфармацыяй  аб  вакансіях  у  інтэрнэце  і  непасрэдна  ў  нашым  упраўленні.  Па  стане  на  1  чэрвеня  ў  нас  маецца  98  вакансій.
– Якіх  спецыялістаў  і  рабочых  якіх  прафесій  не  хапае  ў  нашым  раёне?
– У  АПК  раёна  не  хапае  галоўных  спецыялістаў,  такіх  як  аграном,  заатэхнік,  ветэрынарны  ўрач,  эканаміст,  бухгалтар,  інжынер  па  сельгасмашынах. У  будаўнічых  арганізацыях –  муляраў,  газаэлектразваршчыкаў  і  іншых.  У  лясной  і  дрэваапрацоўчай  галіне  патрабуюцца  рамшчыкі,  валь-шчыкі,  станочнікі,  леснікі,  ляснічыя  і  шэраг  іншых  рабочых  прафесій.
Заўважу,  што  непрацуючыя  грамадзяне, якія  ва  ўстаноўленым  парадку  зарэгістраваныя  ў  якасці  беспрацоўных,  або  тыя,  хто  звярнуўся  да  нас  і  атрымаў  накіраванне  на  працаўладкаванне,   медыцынскую  камісію  праходзяць  бясплатна.  Летась  мы  працаўладкавалі  430  чалавек,  у  тым  ліку  279  беспрацоўных.  У  студзені – маі  гэтага  года  працаўладкавана  90  чалавек,  84  з  іх  мелі  статус  беспрацоўных.
— У  сувязі  з  70-годдзем  вызвалення  Беларусі  ад  нямецка-фашысцкіх  захопнікаў  Прэзідэнтам  краіны  быў  падпісаны  указ  аб  амністыі.   У  хуткім  часе  з  месцаў  пазбаўлення  волі  будуць  адпушчаны  амаль  2,8 тысячы  чалавек.  Вызваліць  ад  крымінальнай  адказнасці  і  ўсіх  відаў  крымінальных  пакаранняў  плануюць  так  званую  льготную  катэгорыю  асоб.  Большасць  з  іх  пачне  працаўладкоўвацца.  Наколькі  гатовы  мясцовы  рынак  працы  прыняць  гэту  катэгорыю  грамадзян?  Якія  льготы  прадугледжаны  для  наймальнікаў  усіх  формаў  уласнасці,  якія  прымаюць  на  працу  раней  асуджаных?
– Для  працаўладкавання  грамадзян,  якія  маюць  асаблівую  неабходнасць  у  сацыяльнай  абароне  і  не  маюць  магчымасці  на  роўных  канкурыраваць  на  рынку  працы,   у  адпаведнасці  з   законам  Рэспублікі  Беларусь  “Аб  занятасці  насельніцтва  Рэспублікі  Беларусь”,  рашэннем  райвыканкама  штогод  устанаўліваецца  бронь  на  прыём  на  працу  сацыяльна  неабароненых  катэгорый  грамадзян.
У  прыватнасці,  на  гэты  год  квота  ўстаноўлена  на  працаўладкаванне  50  чалавек.  З  пачатку  года  атрымалі  работу  11.  Асаблівая  ўвага  ўдзяляецца  праца-ўладкаванню  грамадзян,  вызваленых  з  месцаў  пазбаўлення  волі.  У  красавіку  Савет  Міністраў  за-цвердзіў  “Палажэнне  аб  парадку  арганізацыі  і  фінансавання  мерапрыемстваў  па  працаўладкаванні  грамадзян,  вызваленых  з  выпраўленчых  устаноў,  у  тым  ліку  частковай  кампенсацыі  затрат  па  аплаце  працы  такіх  асоб”.  З  16  красавіка  гэта  пастанова  ўступіла  ў  законную  сілу.  У  нас  распрацаваны  шэраг  мерапрыемстваў,  накіраваных  на  ўсебаковую  падтрымку  гэтай  катэгорыі  сацыяльна  неабароненых  грамадзян,  наладжана  цеснае супрацоўніцтва  з  наймальнікамі  ўсіх  формаў  уласнасці  і    своечасовае  браніраванне  месцаў   для  іх  працаўладкавання.  Стараемся  працаваць  індывідуальна  з  кожным  чалавекам  і  падбіраем  падыходзячае  яму  працоўнае  месца, а  жадаючым  атрымаць  прафесію  ці  павысіць  кваліфікацыю  прадастаўляем  такую  магчымасць.
Згодна  з  вышэйзгаданым  дакументам  пры  прыёме  на  работу  раней  асуджаных  наймальнікі  ўсіх  формаў  уласнасці  на  працягу  12  месяцаў  з  моманту  працаўладкавання  маюць  права  на  частковую  кампенсацыю  затрат  па  аплаце  іх  працы.

Гутарыла  Аліна СУДНІК.

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Председатель Кличевского районного Совета депутатов Наталья Владимировна Грешилова приняла участие во встрече с председателем Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальей Ивановной Качановой

29 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Белстат подсчитал, сколько детей живет в Беларуси — назвали даже топ по именам

29 мая 2026
Читать новость
ИМНС информирует

1 июня 2026 года истекает срок уплаты подоходного налога!

29 мая 2026
Читать новость
МЧС информирует

На улице Первомайской в Кличеве горела баня

29 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко призвал страны ЕАЭС к более тесной кооперации в сфере искусственного интеллекта

29 мая 2026
Читать новость
Молодёжь

Десять дней в роли новобранцев проведут кличевские школьники

29 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем