ДОБРЫ ХЛЕБ – АСНОВА СТАБІЛЬНАСЦІ ГАСПАДАРКІ

С. М. Навашынскі
С. М. Пінчук

Кожны  з  нас  шукае  свой  уласны  сакрэт  шчасця  і  інтарэсу  да  жыцця.
У  кагосьці  ён тоіцца  ў  пастаянным  жаданні  мець  больш  грошай  ці  шыкоўную  машыну,  іншы  чалавек  бясконца  шукае  вялікае  каханне  і  сваю  пала-вінку,  хтосьці  марыць  мець  вялікую  сям’ю.  І  толькі  адзінкі  з  юнацкіх  гадоў  да  скону  знаходзяць  сэнс  свайго жыцця  ў   адданасці  роднай  зямлі.
Апошнія – самыя  шчаслівыя,  бо  вызначаюцца  асаблівай,  высокай  пробай,  яны  насуперак  усяму  крочаць  па  жыцці  сваёй  дарогай, не  шукаюць  лёгкіх  шляхоў  і  вялікіх  грошай  і  ніколі,  нават  у  думках,  не  здраджваюць  радзі-ме  і  матухне-зямельцы.  Да  такіх  асаблівых  людзей  у  поўнай  меры  належаць  гаспадары  сёлетняга  раённага  свята  “Дажынкі – 2014” – працаўнікі  КСВК  “Калгас  “Радзі-ма”,  жыхары  аграгарадка    Новыя  Максімавічы.
Тут  у  кожным  двары  поўна  скаціны,  тут  амаль  усе  займаюцца  выро-шчваннем  садавіны  і  гародніны,  а  яшчэ  пчалярствам,  пляценнем  кошыкаў,    разнастайнымі  відамі   дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва.  Дзеці  з  маленства  прывучаныя  да  працы,  да  шанавання  і  паважлівых  адносінаў  да  старэйшых,  да  здаровага  ладу  жыцця  і  заняткаў  спортам.
Да  стабільнасці  і  высокіх  дасягненняў  крочаць  упэўнена,  паступова  нарошчваюць  вытворчыя  магутнасці,  на  кожным  участку  ўкараняюць  перадавыя  тэхналогіі.  А  на  ўборку  ўраджаю  былі  мабілізаваны  намаганні  ўсяго  калектыву.
Хлебаробы  не  падвялі  і  ў  сціслыя  тэрміны  правялі  ўборачную  кампанію.  Лепшых     вынікаў  дабіўся  экіпаж  у  складзе  Сяргея  Мікалаевіча  ПІНЧУКА  і  Андрэя  Валер’евіча  КАРНАЧА,  які  намалаціў  1136  тон  зерня.  На  адвозцы  вы-значыліся  вадзіцелі  МАЗаў  Сяргей  Мікалаевіч  НАВАШЫНСКІ  і  Віктар  Мікалаевіч  РЫБЧОНАК,  на  рахунку    ў  іх  адпаведна  1798  і  1390  тон  дастаўленага  на  зерняток  збожжа.

Аліна  СУДНІК.

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Извещатель в каждый дом

25 ноября 2026
Читать новость
Это вкусно

Это вкусно: томатный крем-суп

24 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Как не допустить пожара от печи

24 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Арендная плата. Как не стать должником

24 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Опасная красота: к чему приводят некачественные косметологические услуги

24 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Бдительность при покупке товаров в интернет-магазинах

24 ноября 2026
Читать новость