Галоўная задача сучаснай школы – якасць навучання і выхавання

Навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення заўсёды былі і застаюцца важнейшымі задачамі школы. Якасць атрыманых ведаў – адзін з паказчыкаў, да якога імкнуцца ўсе педагогі і вучні. Апошнія гады выпускнікі раёна паказваюць добрыя веды на ўступных іспытах, якія праходзяць у форме тэстаў, і паспяхова паступаюць у вышэйшыя, сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Менавіта таму месцам правядзення абласнога семінара кіраўнікоў навучальных агульнаадукацыйных устаноў быў выбраны наш раён. Тэма яго – «Кіраванне працэсам павышэння якасці навучання і выхавання ў агульнаадукацыйнай прасторы сучаснай школы».
З самай раніцы ў СШ № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Крываноса ўсё было гатова для сустрэчы гасцей. У вызначаны час дэлегацыя прыбыла на клічаўскую зямлю. Яе віталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы Г. В. Ерашэнка, начальнік аддзела адукацыі І. Б. Хадановіч, адміністрацыя школы.

Удзельнікі семінара азнаёміліся з эфектыўнымі спосабамі кіравання якасцю адукацыі ў школе і вызначылі накірункі дзейнасці кіраўнікоў і іх намеснікаў па рашэнні гэтай праблемы. У ходзе семінара была звернута ўвага на вырашэнне задач, якія забяспечваюць умовы і садзейнічаюць павышэнню кіраўніцкай культуры кіраўнікоў агульнаадукацыйных устаноў і іх намеснікаў, удасканальванню іх кампетэнтнасць. Адкрыла семінар намеснік начальніка
ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама С. В. Ляонава. Удзельнікі наведалі ўрокі літаратурнага чытання ў 4 «Б» класе (настаўніца А. М. Эртман, (здымак 2), рускай мовы ў 5 «В» (настаўніца А. В. Калашнікава), урокі матэматыкі ў 8 «А» класе (настаўніца З. М. Арцем’ева), факультатыў па матэматыцы ў 10 «А» (настаўніца А. А. Шакола), урок біялогіі ў 9 «А»  (настаўніца С. С. Барадуліч), беларускай мовы ў 7 «А» (настаўніца А. В. Солтан), гісторыі ў 5 «Б» класе (настаўніца В. В. Шымановіч). У час семінара аб прыярытэтных накірун ках развіцця сістэмы адукацыі ў раёне расказала І. Б. Хадановіч; во пытам работы па арганізацыі дзейнасці агульнаадукацыйнай школы ў дасягненні якасці навучання і выхавання пад зяліліся В. В. Сазанавец, дырэктар школы, і яго намеснікі Т. В. Караткевіч, Э. Р. Зінкевіч, І. К.  Александровіч. Госці наведалі выхаваўчае мерапрыемства «Зямля бацькоў – мая зямля», прынялі ўдзел у дзелавой гульні «Кіраванне якасцю адукацыі: шляхі,  формы, сродкі», усклалі кветкі да Кургана Бессмяротнасці.

Ала СУДНІК

Последние новости

Общество

Паясок у традыцыях і абрадах беларусаў: экспанат Клічаўскага музея

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Кличевского района выявила нарушения законодательства в ходе уборочной кампании

31 июля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко потребовал обновить стратегию развития предприятий холдинга «Горизонт»

31 июля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко рассказал, как Беларусь не окунулась в рынок, и поблагодарил Трампа за откровенность

31 июля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко предлагает искать хорошие инвестпроекты для развития уже существующих производств

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Как добиться ускоренного роста растений? Мы расскажем…

31 июля 2026
Читать новость