Быць здаровым – гэта здорава

Адным  з  важных  накірункаў  дзейнасці  прафсаюзнай  арганізацыі  работнікаў  адукацыі  і  навукі  з’яўляецца  прапаганда  здаровага  спосабу  жыцця,  арганізацыя  шматлікіх  спартыўных  мерапрыемстваў,  прыцягненне  членаў  прафсаюза  да  ўдзелу  ў  іх.

У  мінулыя  выхадныя  дні  ў  рамках  раённай  спартакіяды прайшлі  спаборніцтвы  па  валейболу.  У  іх  прынялі  ўдзел  11  каманд  з  ліку  педагогаў  школ  раёна.

У  фінал  выйшлі  4  каманды, якія  працягвалі  барацьбу  за  званне   пераможцы.  Гэта  каманда  раённага  аддзела  адукацыі,  Запольскай  СШ  сумесна  з  педагогамі  Нясяцкай,  Пярэкальскай  і  Максімавіцкай  сярэдніх  школ.

Па  выніках  спаборніцтваў  перамагла  каманда  раённага  аддзела  адукацыі  (капітан  М. М. Гарбуненка),  на  другім  месцы – валейбалісты  Максімавіцкай  СШ, трэцяе  месца  занялі  педагогі  Пярэкальскай  СШ.  Чацвёртымі  былі  спартсмены  Запольскай  СШ.

Пераможцы  ўзнагароджаны  Дыпломамі  і  грашовымі  прэміямі ад  райкама  прафсаюза  работнікаў  адукацыі  і  навукі.

Зборная  каманда  з  ліку  лепшых  спартсменаў  раёна  будзе  прымаць  удзел  у  абласной  спартакіядзе,  якая  пройдзе  ў  г. Магілёве.

Г. ЯШЧУК,

старшыня  райкама  прафсаюза

работнікаў  адукацыі  і  навукі

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

В Кличевском районе 21 мая пройдёт единый день информирования

21 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко: потенциал Беларуси и Свердловской области России позволяет удвоить товарооборот

19 мая 2026
Читать новость
Это вкусно

Это вкусно: паста «Альфредо»

19 мая 2026
Читать новость
Официально

Приём граждан в районе проведёт начальник областной инспекции труда

19 мая 2026
Читать новость
Официально

Прямая телефонная линия пройдёт в Кличеве 20 и 23 мая

19 мая 2026
Читать новость
Официально

22 мая на территории Колбчанского сельского Совета состоится Единый день депутата

19 мая 2026
Читать новость