Народная творчасць Клічава ў асобах

Народная творчасць Клічава ў асобах

Як бы хто ні казаў, што сёння век высокіх тэхналогій і прарыўных распрацовак, а народная творчасць, што атрымалі ад прадзедаў у спадчыну – асаблівая каштоўнасць. Яна – наша сёння, у ёй –карані і наша моц!

Вырабы ручной работы – гэта цэлы скарб, непаўторнае хараство, у якім душа творцы і цяпло яго рук. Таленавітых людзей на Клічаўшчыне шмат, але ж у нас ёсць не проста аматары промыслаў і рамёстваў, а прафесіяналы, якія аб сабе важка заяўляюць і на рэспуб­ліканскім узроўні!

Клічаўскі раённы Дом рамёстваў – гэта сапраўдная творчая лабараторыя. Калі сюды не зазірні, яго майстры народных рамёстваў карпатліва ствараюць прыгажосць, прычым, унікальную. Кожны спецыя­лізуецца на канкрэтным відзе творчасці, а пры неабходнасці тут нараджаюцца і калектыўныя работы – вялікія выставачныя тэматычныя калекцыі.

Дзмітрый ШАМЫНА – майстар лозапляцення, яго цудоўныя работы – ад плеценых вазачак, кошычкаў да мэблі – ёсць у дамах мноства жыхароў раёна і не толькі.

У майстарскіх руках
Уладзіміра ДЗЯРЖАНСКАГА драўніна набывае новае жыццё. Яго канёк – мастацкая апрацоўка дрэва. Яго справа і выраб драўляных асноў для будучых шэдэўраў калег – тых жа інкруставаных велікодных яек, лялечак-матрошак, мастацкія рамкі для абрамлення карцін, пано, і іншае. З-пад яго залатых рук выходзяць самыя розныя прадметы, ад дробных – для хатняга ўжытку – да драўлянай мэблі, гаспадарчых тавараў. Прызнанне заваявана даўно, таму і заказаў шмат з не толькі з нашага раёна, а і рэгіёнаў Беларусі. У рабоце майстар выкарыстоўвае як ручны інструмент, так і розныя дрэваапрацоўчыя станкі.

Наталля ЛАПАЦІНА, майстар саломапляцення і інкрустацыі саломкай, сучасных відаў творчасці, у прадстаўленні не мае патрэбы. Яе рукатворныя залатыя саламяныя дзівосы – гэта ўжо мастацкі брэнд нашага краю.

Іх маладая калега, Яніна
КОЗЫРАВА
, спецыяліст па кераміцы, працуе з глінай. Яна таксама чалавек, улюбёны ў сваю справу. Яніна нават праводзіла майстар клас для замежных гасцей IV Міжнароднага фестывалю беларусаў свету, вучыла іх мастацкаму роспісу прадметаў куханнага ўжытку. Дарэчы, Яніна – бабруйчанка, адпрацавала ў нашым РДР устаноўлены тэрмін па размеркаванні і засталася ў Клічаве надалей. Па ўсім відаць, ёй тут усё падабаецца.

– Лічу, мне пашчасціла працаваць з такімі таленавітымі людзьмі, – гаворыць загадчык раённага Дома рамёстваў
Лізавета КАВАЛЁВА. – Побач з імі немагчыма не тварыць, не расці творча! Наш калектыў пастаянны ўдзельнік самых розных выставак, святаў, фестываляў. Апошнія нашы дасягненні – па выніках удзелу ў сёлетнім рэспубліканскім свяце «Александрыя збірае сяброў». Асабліва важкія ўзнагароды нашых майстроў – у абласным конкурсе «Дрэва жыцця». Мы ганарымся, што Дыпломам I ступені ўзнагароджана Наталля Лапаціна за работу «Сімвал жыцця» – пано, выкананае ў тэхніцы аплікацыя саломкай, лён.

Дыпломамі II ступені конкурсу адзначаны работы Янініны Козыравай – пано «Сімвал жыцця» (кераміка, пап’е-машэ) і Алёны ШАПРУНОВАЙ, удзе­льніцы мастацка-творчага аб’яднання «Адраджэнне» РДР – цудоўны вышываны ручнік «Сувязь з продкамі».

Прыемна, што сярод намінантаў на ўзнагароды гэтага ж абласнога конкурсу «Дрэва жыцця» і супрацоўніца раённага Дома культуры – Тамара КУЗЬМІЦКАЯ, кіраўнік яго народнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Спадчына». Тамара Сяргееўна за аўтарскі вышываны ручнік «Сувязь пакаленняў» узнагароджана дыпломам III ступені.

Віншуем нашых землякоў-творцаў з творчымі дасягненнямі. Няхай і надалей натхненне і поспех будуць у вашых спадарожніках!

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Встреча с Трампом, ситуация в мире и Беларусь будущего. Полная версия интервью Лукашенко RT 

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Почему авто горят после ремонта?

24 апреля 2026
Читать новость
Культура

Клічаўляне сталі удзельнікамі Міжнароднага форума «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства»

24 апреля 2026
Читать новость
Молодёжь

Как ребята из Кличевского детского сада №2 заботятся о природе

24 апреля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

26 апреля — день Чернобыльской трагедии

24 апреля 2026
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия пройдёт в Кличеве 25 апреля

24 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем