У пяты раз «Кліч над Вольсай» сабраў сяброў

У пяты раз «Кліч над Вольсай» сабраў сяброў

23 мая Клічаў стаў цэнтрам міжкультурнага дыялогу. Наш горад сабраў мноства сяброў на юбілейны V рэгіянальны фестываль традыцыйных культур малых гарадоў «Кліч над Вольсай»!

Гэты фестываль народнай творчасці, які стаў адной з візітовак Клічаўшчыны, паказаў наколькі важна цаніць і берагчы народную спадчыну, фальклор, звычаі
і традыцыі.

З кожным годам фестываль пашырае геаграфію сваіх удзельнікаў. І сёлета ў ім прымалі ўдзел мноства творчых калектываў з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Яшчэ да ўрачыстага адкрыцця фестывалю, на Цэнтральнай плошчы Клічава пачалі работу розныя тэматычныя пляцоўкі. «Клічаў. АRT» – з майстар-класамі па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, выстаўка-продаж вырабаў традыцыйных рамёстваў удзельнікаў фестывалю «Горад майстроў», выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі РЦСАН.


Карысталіся папулярнасцю інтэр­актыўныя пляцоўкі, фотазоны цэнтральнай бібліятэкі і Клічаўскага краязнаўчага музея.
Малеча ад душы весялілася на дзіцячай пляцоўцы з надуўнымі атракцыёнамі, батутамі, электрамабілямі, каталася на поні, увогуле забаў было мноства, і кожнае дзіця знайшло сабе нешта па душы.
Для клічаўлян і гасцей свята быў і шырокі гандаль. Запрашалі да сябе як мноства індывідуальных прадпрымальнікаў, так і Клічаўскае раённае спажывецкае таварыства, дзе ў продажы – ад салодкасцяй да гарачых шашлыкоў у вулічным кафэ.
І вось гучаць фанфары ўрачыстага адкрыцця фестывалю «Кліч над Вольсай»! Клічаў гасцінна вітае гасцей фестывалю – святочнае яркае шэсце творчых дэлегацый яго ўдзельнікаў!


У фестывалі «Кліч над Вольсай-2026» прымаюць удзел творчыя дэлегацыі з Слуцка і Любані Мінскай вобласці, Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці, Гомельскай вобласці, а таксама Прыдняпроўскага краю – з Чавус, Крычава, Глуска, суседняй братняй Расіі – горада Дарагабуж Смаленскай вобласці, і нашы знакамітыя землякі – народны вакальны ансамбль «Крыніца» і Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнай музыкі і песні «Жытніца»! Калейдаскоп унікальных самабытных нацыянальных строяў, цудоўная музыка і мора ўсмешак – сустракаюцца сябры!


На сцэне – сімвал фестывалю Кліч! Адроджаны з легенды, гукам сігнальнага рога Кліч адкрывае фестываль «Кліч над Вольсай»! З кожным годам фестываль пашырае сваю геаграфію і запальвае новые зоркі! На карце фестывалю пазначаюць сябе прадстаўнікі творчых дэлегацый, якія ўпершыню прымаюць у ім удзел. Гледачоў і ўдзельнікаў свята шчыра вітае старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Грашылава:


– У сённяшніх умовах нацыяльнальная культура набывае ўсё большую моц і значэнне як надзейны гарант захавання ідэнтычнасці і самабытнасці народа, кожнага рэгіёну. Сёння ў нас вялікае свята – у чарговы раз мы праводзім рэгіянальны фестываль традыцыйных культур малых гарадоў «Кліч над Вольсай»! Ён сабраў людзей нераўнадушных, якія шануюць нашы духоўныя славянскія традыцыі, нашу спадчыну, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне. Жадаю фестывалю доўгай і плённай творчай біяграфіі і яркіх адкрыццяў!


Да лепшых пажаданняў фестывалю, яго гасцям, землякам далучаюцца дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік страшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Алег Дзячэнка і настаяцель Благавешчанскага храма г. Клічава пратаіерэй Сергій Андрэеў.


І вось перад гледачамі разгорт­ваецца сапраўдная феерыя народнай музыкі і песні, ажывае сама сівая даўніна, наша спадчына! Ярка і каларытна гучаць галасы артыстаў. Народная творчасць аб’ядноўвае не толькі гарады, але і блізкія душы. У вялікай фестывальнай канцэртнай праграме на галоўнай сцэне свята выступаюць, змяняючы адзін аднаго, удзельнікі фестывалю. Яны ад усёй душы дораць гледачам свае цудоўныя песні, музыку і жар душы!


Прыемны падарунак для ўсіх – выступленне спецыяльнага госця фестывалю – рыцараў «Саюза вольных ратнікаў» з г. Мінска з паказальным выступленнем з элементамі сабельнага бою секцыі гістарычнага мадэліравання і рэканструкцыі.
У гісторыю народнага касцюма запрашаюць «Кросны»! На сцэне – маляўнічае дэфіле ў традыцыйных этнаграфічных касцюмах. Калекцыі беларускіх традыцыйных касцюмаў свайго рэгіёну прадстаўляюць таленты Бешанковіцкай, Слуцкай, Чавускай зямлі, а творчы калектыў з горада Дарагабуж – свой народны касцюм гэтага рэгіёну Расіі.

А затым для ўсіх – народны танец! Гледачы горача вітаюць яркія, агнявыя танцы калектываў. У іх выкананні народна-побытавыя танцы «Падыспань», «Кракавяк». «Полька», «Сербіянка» і шмат іншых, якія здавён любілі танчыць на святах у беларускіх і рускіх паселішчах. А калі грае гармонік, скрыпка і цымбалы, хіба можна стрымацца?! Танчаць усе, і ўдзельнікі фестывалю, і госці, і клічаўляне – юныя і сталыя!


Спадчыну зберагаем і шануем, як найвялікшую каштоўнасць перадаем яе моладзі. Гледачы горада вітаюць выступленне юных артыстаў – узорны фальклорны ансамбль «Купалачка» ДШМ г. Клічава! Калектыў, як і заўсёды, ярка і маляўніча прадстаўляе сваю творчасць, на гэты раз – побытавыя танцы «Верабей» і «Млын»! А пасля – усе ў карагод! Гэта больш, чым танец! Гэта сімвал адзінства і сяброўства! Возьмемся ўсе за рукі ў знак нашых агульных традыцый, культуры, гісторыі і агульных каштоўнасцяў!


Настае ўрачысты момант – цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў фестывалю. Яна праходзіць ярка і па-добрасуседску, вельмі цёпла і сардэчна. Гэту пачэсную місію выконвае кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Наталля Грашылава. На сцэну адзін за адным запрашаюцца кіраўнікі творчых дэлегацый-удзельнікаў фестывалю. Ім уручаюцца Дыпломы сектара культуры Клічаўскага райвыканкама, падарункі, сувеніры з сімволікай Клічаўскай зямлі. Асаблівыя словы ўдзячнасці гучаць у адрас спонсара сёлетняга фестывалю – Клічаўскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міра».
Фестываль «Кліч над Вольсай» аб’ядноўвае, дапамагае захаваць самабытнасць народнай культуры малых гарадоў.

Сваімі думкамі дзеляцца:

Уладзімір Ваакс, кіраўнік «Жытніцы», ініцыятар і адзін з заснавальнікаў фестывалю «Кліч над Вольсай»:
– Сёлетні фестываль праходзіць ужо ў пяты раз. Радасна, што ён жыве і з кожным годам развіваецца. І перспектыва нашага фестывалю не абмежавана, бо малых гарадоў шмат, і яны могуць стаць яго ўдзельнікамі, прадставіць асаблівасці і ўсю прыгажосць культурнай спадчыны свайго рэгіёну. Я веру, што межы фестывалю будуць толькі пашырацца, што, безумоўна, паспрыяе развіццю міжнароднага супраўніцтва. «Кліч над Вольсай, над ракой прагучаў. Кліч над Вольсай усіх сяброў сабраў», – у гэтых паэтычных радках лейтматыў свята. І яны гучалі на працягу ўсяго фестывалю, аб’яднаўшы ра­зам сяброў – беларусаў і расіян. Наш фестываль душэўны, ён прапагандуе спадчыну, паказвае мясцовыя традыцыі, іх асаблівасці, дае магчымасць майстрам і творчым калектывам абмяняцца вопытам і ідэямі. «Кліч над Вольсай» – ужо культурны брэнд нашай зямлі. Фестываль стварае і падтрымлівае пазітыўны імідж нашага Клічава, утульнага і зялёнага горада, дзе жывуць таленавітыя і шчырыя людзі. Жадаю фестывалю новых яркіх вяршынь!

Вячаслаў Якавенка, майстар народных мастацкіх рамёстваў, г. Крычаў:
– На фестываль «Кліч над Вольсай» наша творчая дэлегацыя Крычаўскага раёна прыехала ўпершыню, але прадстаўніча, вялікім саставам з разнапланавай творчай праграмай. Прыемна, што выступленне ўзорнага ансамблю народнай песні «Вашчылкі» дзіцячай школы мастацтваў г. Крычава знайшло такі вельмі гарачы водгук у гледачоў. Сёння я адкрыў для сябе ваш горад Клічаў, убачыў яго утульным, з добразычлівымі, гасціннымі, таленавітымі людзьмі. Як майстра мяне ўразілі мазаічныя карціны з кавалачкаў граніту на сценах у фае і на падлозе ў вестыбюлі вашага Клічаўскага РДК.
Я член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, народны майстар Беларусі, ужо шмат гадоў займаюся адраджэннем прыдняпроўскай глінянай народнай цацкі-свістулькі. Тут на выстаўцы я і прадставіў свае керамічныя вырабы, пазнаёміўся з майстрамі з розных рэгіёнаў Беларусі і з расійскага Дарагабужа. Уражанні ад фестывалю самыя добрыя. Будзем развіваць творчыя сувязі!

Уладзімір Арлашчанкаў, кіраўнік народнага ан­самбля бытавога танца «Старапляс» г. Дарагабуж Смаленскай вобласці:
– В фестивале «Кліч над Вольсай» мы принимаем участие уже третий раз. Рады, что удаётся сюда приезжать и выступать на этой сцене. Надеемся, в следующий раз привезти с собой и ещё один наш коллектив. С Кличевом нас связывают давние культурные связи, ведь с Владимиром Вааксом мы знакомы уже много лет. Он помог нам открыть белорусские фестивали. Мы уже выступали в Бобруйске, Мио­рах, на Могилёвщине – в Мстиславле, Кричеве. А «Житница» с большим успехом выступала в нашем Дорогобуже, имела самые высокие отзывы. С каждым разом на фестивале «Кліч над Вольсай» мы видим всё большее разнообразие репертуаров и коллективов. В этом году здесь впечатлило то, что в Беларуси живы аутентичные песни, которые звучат так же, как их пели наши бабушки. Белорусский фольклор уникален, богат, и его бережно сохраняют, передают из поколения в поколение. И это очень важно, ведь в современном мире идёт агрессия на нашу культуру, подмена духовных и моральных ценностей. Поэтому народное наследие – это фундамент нашей уникальности. Оно помогает осознать свои корни, защитить самобытность и сохранить историческую память.
Пожелание фестивалю «Кліч над Вольсай» – только продолжать действовать, работать! Пусть наши народные традиции живут и процветают!

Текст и фото: Нина ИЗОХ

Последние новости

Общество

Паясок у традыцыях і абрадах беларусаў: экспанат Клічаўскага музея

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Кличевского района выявила нарушения законодательства в ходе уборочной кампании

31 июля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко потребовал обновить стратегию развития предприятий холдинга «Горизонт»

31 июля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко рассказал, как Беларусь не окунулась в рынок, и поблагодарил Трампа за откровенность

31 июля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко предлагает искать хорошие инвестпроекты для развития уже существующих производств

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Как добиться ускоренного роста растений? Мы расскажем…

31 июля 2026
Читать новость