Традиционный обряд «Куры» провели в Кличевском районе

Традиционный обряд «Куры» провели в Кличевском районе

«Эй, куры, куры, не пейте рана!…» – раздавалася 13 сту­дзеня па вуліцах Клічава. Гэта ўзорны фальклорны ансамбль «Купалачка» праводзіў дзіцячы калядны абрад «Куры» – адзіны, які захаваўся ў Беларусі.

Дарэчы, убачыць абрад «Куры» на Клічаўшчыне можна толькі раз у год, менавіта ў гэты дзень, і толькі да заходу сонца, а ўдзельнічаюць у ім выключна дзяўчаткі да 14 гадоў.
Кожны, стары ці малы, хто трапляўся ім па дарозе, усміхаліся, радаваліся і дзівіліся такой сустрэчы. Бо быццам сама мінуўшчына завітала ў наша мітуслівае сёння. Ды і сапраўды цуда! Дзяўчаткі ў самабытных нацыянальных строях, з каляднай зоркай і іконкай Божай Маці заходзілі ў двары клічаўлян, стукаліся ў вокны, спявалі гаспадарам традыцыйную абрадавую песню «Куры, куры». А тыя ў знак падзякі частавалі «куранят». Галоўны пачастунак – бліны, а пасля ўжо па жаданні салодкасці, каўбасы, сала і іншае.
Дарэчы, у 2013 годзе ўнікальны дзіцячы калядны абрад «Куры» Клічаўскага раёна ўключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Сваімі думкамі падзяліліся ўдз­ельніцы ўзорнага фальклорнага калектыву «Купалачка»
ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г. Клічава».

Васіліса ДРЭНЬ:
– Я з ліку старэйшай групы ­ўдзельніц «Купалачкі» і ўжо нямала гадоў займаюся тут фальклорам. Нам вельмі падабаецца спяваць аўтэнтычныя беларускія песні, наша мілагучная беларуская мова, нашы этнаграфічныя касцюмы. Мы апранаем іх і калі ідзём калядаваць у дзіцячым абрадзе «Куры». Мы рады, гэта надзвычай прыгожа, адразу становімся асаблівымі, адрозніваемся ад сваіх аднагодкаў, нібы на машыне часу пераносімся ў пакаленне нашых мала­дзенькіх прабабулек. Усё, чым мы займаемся ў «Купалачцы», – проста здорава! Вельмі хачу, каб уся гэта прыгажосць, беларуская ўнікальнасць не знікла, а захавалася!

Анастасія АСТАПЧУК:
– У «Купалачцы» я займаюся ўжо 6 гадоў. Мы вывучаем беларускія абрады, вучым старадаўнія беларускія песні, развучваем побытавыя танцы і гульні, шмат рэпеціруем, выступаем на розных сцэнах, не толькі тут дома, але і на рэспубліканскіх, міжнародных фестывалях. І заўсёды маем поспех! «Абрад «Куры» вельмі прыгожы, лічу, нават нейкі ўтульны, а песні тут меладычныя, у якіх услаўляем гаспадароў, жадаем ім шчасця і дабрабыту. Людзі нас заўсёды сустракаюць з усмешкамі, радасцю, яшчэ не было такога, каб у адказ нас не пачаставалі. Прыемна дарыць свята!

Як расказала нязменны кіраўнік узорнага фальк­лорнага калектыву «Купалачка» ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г. Клічава» Наталля КОКТЫШ, старажытны абрад «Куры» бытуе ў населеных пунктах нашага краю. Запісаны ён ад мясцовых носьбітаў фальклору пад час краязнаўчых экспедыцый. Яшчэ перад вайной жыхары вёсак Орліна, Віркаў, Нясяцкай зямлі, Дзмітраўкі хадзілі калядаваць. Дзеці «куры» не апраналіся ў казу ці мядзведзя, а былі ў прыгожых нацыянальных строях, хустках, з кошыкам, заходзілі ў двары аднавяскоўцаў і пелі гаспадарам святочныя песні.
– Абрад «Куры» перадаём сённяшнім дзецям, а значыць ён жыве і будзе жыць надалей. Наша задача – у наш век цыфравізацыі, калі ўсё даступна, у мола­дзевым асяродку пануе свая сучасная мода, захаваць беларускую нацыяльную культуру, прыгажосць нашых абрадаў і традыцый, нашых этнаграфічных строяў. У іх нашы дзяўчаткі – такія ж прыгажуні, як некалі і іх юныя прабабулі. Дарэчы, касцюмы калектыву – гэта ручная работа, цудоўная багатая вышыўка на іх зроблена рукамі мясцовых майстрых, удзельніц «Купалачкі», якія ўжо сталі дарослымі, рукамі іх маці. І важна тое, што цяперашнім юным артыстам калектыву ўсё гэта сапраўды вельмі падабаецца, гэта ўжо іх неад’емная частка. Таму спадчыне нашых продкаў – жыць! – адзначыла Наталля Коктыш.


У чэрвені 2026 года ўзорны фальк­лорны калектыў «Купалачка» адзначыць свой 30-гадовы юбілей! Кожная сустрэча з калектывам – заўсёды яркая і незабыўная падзея. Кожнае выступленне кранае да глыбіні душы гледачоў, землякоў усіх узростаў. За гады існавання калектыў прывіў сваім выхаванцам розных пакаленняў любоў да роднай матчынай мовы, звычаяў і традыцый сваго народа. Сёння ў ім займаюцца ўжо дзеці былых выхаванцаў, дарэчы, каля дзесяці з іх абралі сваёй прафесіяй галіну культуры і мастацтва.
Аб тым, што моладзі цікавы фальклор, спадчына свайго беларускага народа, гаворыць і такі факт: калектыў некалі пачынаўся з 12 удзельнікаў, а сёлета ў ім 50 дзяўчынак і хлопчыкаў ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў. У рэпертуары «Купалачкі» каля 50 абрадавых песень і танцаў, ёсць адроджаныя абрады Клічаўшчыны і Прыдняпроўскага краю. Напрыклад, «Лука» – велікодны карагод на 3-ці дзень свята (бытаваў толькі ў вёсцы Усакіна). Зараз калектыў рыхтуе вялікую абрадавую, гульневую праграму Масленічнага тыдня, якую хутка прадставіць на суд гледачоў.
Шчырае дзякуй табе, «Купалачка»! Творчых поспехаў і натхнення!

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Встреча с Трампом, ситуация в мире и Беларусь будущего. Полная версия интервью Лукашенко RT 

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Почему авто горят после ремонта?

24 апреля 2026
Читать новость
Культура

Клічаўляне сталі удзельнікамі Міжнароднага форума «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства»

24 апреля 2026
Читать новость
Молодёжь

Как ребята из Кличевского детского сада №2 заботятся о природе

24 апреля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

26 апреля — день Чернобыльской трагедии

24 апреля 2026
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия пройдёт в Кличеве 25 апреля

24 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем