Напіцца з вытокаў пісьменства

Напіцца з вытокаў пісьменства

24 мая ўсе славянскія народы, якія карыстаюцца кірылічным алфавітам, адзначаюць Дзень славянскага пісьменства. У Беларусі ён адзначаецца з 1986 года і называецца Днём славянскага пісьменства і культуры. Дата выбрана не выпадкова: у гэты дзень праваслаўная царква ўшаноўвае памяць святых Кірыла і Мяфодзія, асветнікаў і прапаведнікаў хрысціянскіх. Менавіта яны пераклалі на стараславянскую мову Святое пісанне, стварыўшы для гэтага славянскую азбуку.
Большасць літар кірылічнага алфавіта мела грэчаскія прататыпы, выключэннем з’явілася літара Ш, што паходзіла ад яўрэйскай Шын. Сучасныя сістэмы пісьма беларусаў, украінцаў, расіян, балгар, македонцаў, сербаў, а таксама алфавіты шматлікіх неславянскіх народаў (адыгейскі, калмыцкі, кіргізскі, мангольскі, татарскі, удмурцкі і інш.) выкарыстоўваюць кірылічныя літары. Некаторыя краіны адмаўляюцца ад выкарыстання кірыліцы на карысць лацінкі. Гэта два ўніверсальныя алфавіты, якія маюць падобныя структуру і сімвалы. У кожным з іх ёсць свае функцыянальныя перавагі і недахопы. Тым не менш, кірыліца – значна багацейшая і зручнейшая азбука, бо здольная
перадаць большы спектр гукаў.
Царква, як каталіцкая, так і праваслаўная, годна ацаніла заслугі братоў: абодва былі кананізаваны як асветнікі славян. У 1863 годзе Свяшчэнны Сінод у гонар тысячагоддзя з’яўлення першай рукапіснай славянскай Бібліі аб’явіў днём Кірыла і Мяфодзія 11 мая, па новым стылі – 24 мая. Гэта і царкоўнае, і свецкае свята, якое радуе ўсіх тых, хто цэніць друкаванае слова і родную мову.
Да дня славянскага пісьменства і культуры ў Клічаўскім раёне праходзіць шэраг цікавых і змястоўных мерапрыемстваў. Так у рамках абласной кінаакцыі «Родныя літары» сектар па кінавідэаабслугоўванні насельніцтва ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Клічаўскага раёна» праводзіць кінамерапрыемства з паказам дакументальнага фільма Янка Маўр «Капітан дзіцячых мараў». Мерапрыемства арганізавана сумесна з раённай бібліятэкай і праходзіць сёння ў яе памяшканні, а ўдзельнікамі свята сталі пачаткоўцы СШ №1 горада Клічава. Перад кінапаказам бібліятэкары праводзяць для дзяцей інфармацыйную гадзіну «Кніжны свет праваслаўя», а таксама
падрыхтавалі для іх тэматычную выстаўку.
Напярэдадні свята супрацаўнікі цэнтральнай бібліятэкі таксама правялі для сваіх юных чытачоў бібліямікс «Гісторыя роднага слова».
Для навучэнцаў Клічаўскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа бібліятэкары арганізавалі гістарычны ваяж «Да вытокаў славянскага пісьменства». Пад час мерапрыемства яны даведаліся аб старажытных памятніках пісьменства, жыцці і дзейнасці асветнікаў і прапаведнікаў Кірыла і Мяфодзія, аб першай рускай тыпаграфіі, адкрытай у Маскве, аб рускім першадрукару Іване Фёдараве. Моладзь пазнаёмілася і з тэматычнай літаратурай.


Тэкст: Ніна ІЗОХ

Последние новости

Общество

Специальное профилактическое мероприятие «Зелёный щит»

26 июня 2026
Читать новость
Молодёжь

Кличев первым принял эстафету памяти: как участники проекта «Дорогами памяти и славы» погрузились в историю партизанского края

26 июня 2026
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия пройдет в районе 27 июня

26 июня 2026
Читать новость
Дела молодёжные

Неделя молодёжи в Кличевском районе: что было и что будет

26 июня 2026
Читать новость
Лесхоз

Кличевский лесхоз — призер областной спартакиады!

26 июня 2026
Читать новость
МЧС информирует

Подросток утонул в Пинском районе

24 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем