Ад бульбяных галушак да бабкі

Ад бульбяных галушак да бабкі

На Магілёўшчыне захоўваецца элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Стравы з таркаванай бульбы: традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Магілёўскай вобласці». У папулярызацыю і захаванне спадчыны краю ўносіць важкі ўклад і Клічаўшчына.

Дрэва моцнае сваімі каранямі. Вось і мы, сённяшнія беларусы, вяртаемся да сваіх вытокаў, да культурнай спадчыны. Важна ўсё – народная мудрасць, традыцыі, святы, абрады, рамёствы. Вялікі пласт спадчыны, што перайшла ад прадзедаў праз стагоддзі, – традыцыйная беларуская кухня. Гэта не толькі смачная ежа, але і частка нашай гісторыі, культуры і этнічнай ідэнтычнасці.
Сёння ў нашым раёне ёсць нямала захавальнікаў мясцовай кухні, у сем’ях якіх рэцэпты беларускіх народных страў перадаюцца з пакалення ў пакаленне. І ёсць адметнасці!


Захаванне і папулярызацыя гастранамічных традыцый Клічаўскай зямлі – адзін з напрамкаў дзейнасці мясцовых работнікаў культуры. Дзеля гэтага і ладзяцца творчыя, фальклорныя экспедыцыі ў розныя куточкі краю. Адна з нядаўніх – у аграгарадок Доўгае. Спецыялісты раённага Дома культуры – метадыст Ірына ВАРОНІЧ і загадчыца аддзела пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Жана АЧЫНОВІЧ – разам з творчымі работнікамі мясцовага сельскага клуба-бібліятэкі наведаліся да карэннай жыхаркі аграгарадка Раісы МАНЁНАК, ураджэнкі суседняга Закуплення, каб даведацца ў яе пра адметныя сямейныя рэцэпты беларускай кухні і менавіта пра стравы з бульбы, якая здаўна ў беларусаў лічыцца другім хлебам. Нездарма з яе ў нашай нацыянальнай кухні сотні рэцэптаў!


Гаспадыня падзялілася з гасцямі сакрэтамі прыгатавання з цёртай (ад слова «драць» – церці, абдзіраць пластамі) бульбы … галушак! Старэйшае пакаленне памятае, што іх некалі ў нас ледзь не ў кожнай хаце гатавалі. Смачная страва, якая патрабуе толькі і ўсяго: бульбы, малака і, вядома, крышку часу. А так, як і ўсё геніянальнае, проста: з таркаванай бульбы, злёгку адціснутай, робяцца маленькія шарыкі, якія вараць у вадзе, а потым туды ўліваецца малако. А яшчэ галушкі ў сям’і Манёнкаў абсмажваюць на патэльні з цыбуляй і алеем, і гэта ўжо зусім іншы смак!
У Раісы Міхайлаўны нямала адмысловых сямейных рэцэптаў. Напрыклад, яна расказала пра прыгатаванне бліноў на дражджавой заквасцы з таркаванай бульбы, смажаных «вушак» з пшанічнай мукі і куляшу. А яшчэ гаспадынька выдала сакрэт, як гатаваць найсмачнейшую мачанку, але не з салам і каўбасой, а з рачной рыбай!


Кожны з гэтых рэцэптаў не толькі ўнікальны. Распавядаючы аб іх, Раіса Міхайлаўна падзялілася шматлікімі цікавымі гісторыямі з свайго жыцця, што дазволіла больш глыбока зразумець значэнне гэтых страў у жыцці сям’і. Творчы пошук работнікаў культуры працягваецца. Аматарскае аб’яднанне традыцыйнай кухні РДК «Асалода» у кастрычніку плануе наведацца ў аграгарадок Стары Востраў, дзе разам з работнікамі сельскага Дома культуры яны зноў будуць збіраць у скарбонку даўнія рэцэпты страў з таркаванай бульбы. На гэты раз – сакрэты беларускай бабкі.
На стале большасці клічаўскіх сямей бульбяная бабка і сёння нярэдкая страва, а рэцэптаў – безліч, у кожнага свае. Калі вас вучыла яе гатаваць яшчэ бабуля ці маці – далучайцеся! Каб і вашы ўнукі, праўнукі ведалі і любілі свае нацыянальныя беларускія стравы, стравы сваёй сям’і, і праз гады з цеплынёй згадвалі вашы пачастункі.

Тэкст: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

Общество

Паясок у традыцыях і абрадах беларусаў: экспанат Клічаўскага музея

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Кличевского района выявила нарушения законодательства в ходе уборочной кампании

31 июля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко потребовал обновить стратегию развития предприятий холдинга «Горизонт»

31 июля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко рассказал, как Беларусь не окунулась в рынок, и поблагодарил Трампа за откровенность

31 июля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко предлагает искать хорошие инвестпроекты для развития уже существующих производств

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Как добиться ускоренного роста растений? Мы расскажем…

31 июля 2026
Читать новость