СЕЗОН НАРЫХТОВАК НАСТУПІЎ

Адна  з  найбольш  важных  функцый  спажывецкай  кааперацыі – нарыхтоўчая дзейнасць.  З  пачаткам  лета  яна  ўступае  ў  актыўную  фазу.  На  палетках   і  сядзібах  расце,  наліваецца  сокамі  ранняя  гародніна,  у  садах  і  лясах  пачынаюць  спець  ягады…  Спажывец  хоча  паласавацца  дарамі  прыроды,  а  чалавек,  які  вырасціў  багаты  ўраджай, – здаць  яго  лішкі  з карысцю  для  сябе.    Жаданні  абодвух   бакоў  акурат  па  сіле  задаволіць  нарыхтоўшчыкам  сістэмы  спажывецкай  кааперацыі.
Вось  што  расказаў  аб  арганізацыі  закупак   у  насельніцтва  лішкаў  сельскагаспадарчай  і  дзікарослай  прадукцыі  намеснік  старшыні  праўлення  раённага  спажывецкага  таварыства  па  нарыхтоўках  Васіль  Казіміравіч  РАБЦЭВІЧ:
–Сёлета  мы  плануем   арганізаваць  работу  каля  дзясятка  няштатных  нарыхтоўшчыкаў.  Яны  будуць  ездзіць  па  раёне,  прымаць  садавіну  і  гародніну,  дзікарослую  прадукцыю.  Нарыхтоўчыя  пункты,  якія   размешчаны  ва  ўсіх  магазінах  спажывецкай  кааперацыі,  і  прыёмны нарыхтоўчы пункт  на  ст.  Несята  працуюць  згодна  з  распарадкам  работы.  Што  датычыць  іншых  відаў  прадукцыі,  то,  напрыклад,  мы  павялічылі  цэны  на  закуп  у  насельніцтва  мяса:  за  кілаграм   у  забойнай  вазе  плацім  да  40  тыс.  рублёў  у  залежнасці  ад  катэгорыі.  У  прыватнікаў,  дарэчы,  цана  ніжэйшая.  Канешне,  аб’ёмы  закупу  мяса  цяпер  значна  меншыя.  Некалі  ў  месяц  яны  складалі  1,5  тоны,  а  цяпер  кілаграмаў  800.  Мы  выязджаем  і  дамаўляемся  са  здатчыкамі  пра  ўмовы  закупу – у забойнай  ці  жывой  вазе.  Разлічваемся  з  людзьмі  своечасова.  Інфармуем  насельніцтва  пра  нарыхтоўчую  дзейнасць,  рэгулярна   даём  у  газету  аб’явы  з  тэлефонамі,  па  якіх  можна  звярнуцца  па  любым  пытанні.  Пры  выкананні  заявак  ад  здатчыкаў  прыярытэт  аддаём  аддаленым  населеным  пунктам  і  пенсіянерам.
– Нарыхтаваць  прадукцыю – адна  справа.  Ці  ёсць  належныя  ўмовы  для  захоўвання?
– Тыя  ж  ягады,   яблыкі  захоўваем  не  больш  чым  два  дні.  Прадукцыя  знаходзіцца  ў  камерах,  абсталяваных  спліт-сістэмамі,  што  дазваляе  падтрымліваць  камфортны  мікраклімат,  а  потым   адпраўляем    іх  у  Глуск  у  цэх  глыбокай  замарозкі,  з  якім  маем   дамоўленасці  на  перапрацоўку  і  захаванне   прадукцыі.
– Якія  захады  робіце,  каб  забяспечыць  пакупніка  свежай  гароднінай?
– Цяпер  закупляем  у  насельніцтва  агуркі,  крыху  пазней  дабавяцца  памідоры.  Да  прыкладу,  летась  у  чэрвені  нарыхтавалі  58  тон  гародніны,  з  іх  практычна  70  працэнтаў – у  Століне  і  Лунінцы.  Туды  ездзім  па  свежую  прадукцыю  і  сёлета.  Цана  залежыць  ад  попыту  і  прапановы,  за  дзень  на  тыя   ж  агуркі   можа  памяняцца  чатыры  разы.  Таму  ад  нашых  нарыхтоўшчыкаў  патрабуецца  своеасаблівая  гібкасць:  даводзіцца  стаяць  і  чакаць,  каб  прывезці  па  прымальнай  для  пакупніка  цане  і  самім  не  прагадаць.
– Як  кантралюеце  якасць  закупленай  прадукцыі?
– Людзі,  якія  гадамі  займаюцца  гароднінным  бізнесам,  самі  клапоцяцца  пра  якасць  вырашчанага  і  пацвярджаюць  яе  даведкамі.
– У  магазінах  спажыўкааперацыі   чамусьці  няма  ў  продажы  чырвоных  буракоў  новага  ўраджаю…
– Насельніцтва  для  продажу  чырвоныя  буракі  яшчэ  не  прапануе.  Таму  заключаем дагавор  з  фермерскай  гаспадаркай.  Праз  тыдзень-другі  атрымаем  адсюль  і  буракі,  і  раннюю  бульбу,  і  зяленіва,  але  яно  ў  нас  вялікім  попытам   не  карыстаецца.
– Калі  бабуля  з  вёскі  захоча  здаць  пару  качанчыкаў  ранняй  капусты,  прымеце?
– Прымем.
– І  які  дакумент  запатрабуеце?
– Ніякіх  дакументаў  не  трэба,  нават  усе  неабходныя  лабараторныя  даследаванні  бяром  часткова  на  сябе.
– Наколькі  ведаю,  Белкаапсаюз  ставіць  перад  кааператарамі  задачу  актыўна супрацоўнічаць  менавіта  з  фермерскімі  гаспадаркамі,  каб  круглы  год  задавальняць патрэбы  гандлю  ў  сельгаспрадукцыі.
– У  гэтым  накірунку  мы  працуем  даўно.  Цесныя  кантакты  маем  з  фермерскай  гаспадаркай  “Іосіфавіч”.  У яго  адна  з  самых  вялікіх  гаспадарак  па  вырошчванні  гародніны.  Прадукцыя  вырошчваецца  згодна  з  тэхналогіяй,  добра  захоўваецца.  Пры  закладцы  бульбы  і  капусты  ў  стабілізацыйны  фонд  падключаюцца  прадпрымальнікі  з  нашага   раёна.   У  сезон  нарыхтовак  у  асноўным  бяром  ад  насельніцтва  бульбу.  Астатняе – у  малых аб’ёмах,  для  продажу  ў  магазінах.
– Дзе захоўваецца  прадукцыя  ў  чаканні  спажыўца?
– Маем  адно  невялікае  сховішча.  Хапае  месца  і  для закладкі  прадукцыі  ў стабілізацыйны  фонд,  і  для  той,  што  ідзе  на  рэалізацыю  за  межы  краіны.  На  экспарт  звычайна  адпраўляем  бульбу.
– Напэўна,  ёсць  планы  па  кожным  з  відаў  гародніны?
– Так.  Бульбы  плануем  нарыхтаваць  150  тон,  цыбулі –15,  яблыкаў – 30,  буракоў –10,  морквы –10  тон,  капусты – 30 тон.
– Усё  гэта  для  рэалізацыі  зімой?
– Штогод  па  ўзгадненні  з  райвыканкамам  у  кастрычніку  закладваем  стабілізацыйны  фонд – бульбу,  чырвоныя  буракі,  моркву,  цыбулю,  капусту.  Пяць  пазіцый  па  гародніне  плюс  яблыкі.  Насамрэч  нарыхтоўваем  у  разы  больш,  чым  даведзена  планам.  З  такім  разлікам,  каб  хапіла  на  рэалізацыю  да  мая  ўключна.  Асноўны партнёр  па  яблыках –  замежнае  прадпрыемства  “Арніка  ў  Магілёве”,  з  ім  заключаем  дагавор  на  пакупку  і  захоўванне  неабходнай  колькасці  тон  пладоў.  У  гэтай  гаспадарцы  вельмі  добрае  сховішча.  Па  меры  неабходнасці  пастаўляем  фрукты  ў гандлёвыя  аб’екты.   Будзем  старацца  і  сёлетні  нарыхтоўчы  сезон  арганізаваць  так,  каб  здатчыкі   засталіся  задаволены.
– Дзякуй,  Васіль  Казіміравіч,  і  поспехаў  вам  у  выкананні  намечаных  планаў.

Аліна  СУДНІК.

Последние новости

Официально

27 июня 2025 года в 10.00 в зале заседаний райисполкома (г.Кличев, ул.Ленинская, 56) состоится заседание сессии Кличевского районного Совета депутатов.

23 июня 2025
Читать новость
Это интересно

КГК предотвратил неэффективное расходование более 220 тысяч рублей, выделенных на ремонт дороги в Бобруйске

23 июня 2025
Читать новость
Актуально

Как не переплатить за ЖКУ при отъезде

23 июня 2025
Читать новость
Это интересно

В Беларуси стартовали масштабные учения ВВС и войск ПВО

23 июня 2025
Читать новость
Актуально

В Беларуси станет еще меньше возможностей для реализации вейпов

23 июня 2025
Читать новость
80-ЛЕТИЮ ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЫ

Люди, берегите мир!

22 июня 2025
Читать новость