ВІВАТ, ІМПЕРЫЯ ДЗЯЦІНСТВА!

25-27  верасня  ў  горадзе  Горкі  прайшоў  першы  абласны  фестываль  устаноў  дадатковай адукацыі  дзяцей  і  моладзі  “Віват,  імперыя  Дзяцінства!”

Як  расказала  дырэктар  ДУДА “Клічаўскі  цэнтр  дзіцячай  творчасці”  Святлана  Долбік,  фестываль  праводзіўся  з  мэтай  развіцця  і  папулярызацыі  дзіцячай  мастацкай  творчасці,  выяўлення  таленавітых  дзяцей  і  падлеткаў,  стварэння  ўмоў  для  іх  асабістага  росту  і  сацыяльнай адаптацыі,  патрыятычнага,  духоўнага  выхавання  падрастаючага  пакалення.
У  другім  адборачным  туры  ў  Горках  выхаванцы  ўзорнага  аматарскага  калектыву  “Тэатр  моды “Цукеркі”  Цэнтра (кіраўнік  Таццяна  Самуйлік) прадставілі  калекцыі  адзення  “Рабінавыя  каралі”,  “Каліна”,  “Канікулы  ў  Прастаквашына”.  Журы  ўлічвала  якасць  выканання   калекцыі,  навізну  ідэі,  наватарства  ў  формах,  сілуэце  і  колерах,  а  таксама   майстэрства  валодання  асновамі  дэфіле,  пастаноўку  нумара  і  яго  арыгінальнасць.   Выступленне  юных  мадэльераў  “Цукерак” атрымала  высокую  ацэнку.  Вынік – 2-е  прызавое  месца  ў  фестывалі,  узнагаро-да – дыплом  ІІ  ступені  ўпраўлення  адукацыі  Магілёўскага  аблвыканкама.
Россыпам талентаў парадавала выступленне канкурсантаў  у  намінацыі “Вакальная  творчасць”.  Тут  аб  сабе  заявілі  і  клічаўскія выхаванцы  аб’яднання  па  інтарэсах “Вакальныя  спевы” (кіраўнік  Раіса Ціхамірава),  а  таксама   Ангеліна  Свірыд  з  Заполля,  якая  займаецца  пад  кіраўніцтвам  Аляксандра  Шабаліна.   Дэбютавалі  на  вялікай  сцэне  ўдзельнікі  малодшай  групы Ксенія  Коўрык,  Уладзімір  Ціхаміраў, Канстанцін  Шумскі.  Выступленне  ж  пятнаццацігадовай  салісткі-вакалісткі  Крысціны  Ціхаміравай  пакарыла  журы.   Яна  ўзнагароджана  дыпломам  ІІ  ступені ўпраўлення  адукацыі  Магілёўскага  аблвыканкама.
Удзельнічалі  нашы  дыпламанты  і  ў  фінальным  гала-канцэрце  фестывалю,  што  праходзіў  27  верасня  ў  летнім  ам-фітэатры  горада  Горкі.
У  час  заключнага  этапу  фестывалю  Цэнтр  прадставіў  у  вы-ставачным  павільёне  і  сваю  выстаўку  па  дэкаратыўна-прыкладной  творчасці,  а  яго педагог  Аксана  Пракаповіч  прэзентавала  сваю  работу майстар-класа  па  вырабе  сувеніраў.

Ніна  Мікалаева.
На  фота:  удзельніцы  “Цукерак” і  іх  “Рабінавыя  каралі”.  Выстаўка  Цэнтра.

Последние новости

80-ЛЕТИЮ ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЫ

Люди, берегите мир!

22 июня 2025
Читать новость
80-ЛЕТИЮ ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЫ

Война началась на рассвете

22 июня 2025
Читать новость
Наши новости

Готовность сельскохозяйственных организаций района к проведению уборки на контроле райисполкома

20 июня 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко: саммит ЕАЭС и Евразийский экономический форум должны быть подготовлены со знаком качества

20 июня 2025
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко подписал указ, позволяющий гражданам приобретать в собственность арендное жилье 

20 июня 2025
Читать новость
Наши новости

Три мировых рекорда и три золотые медали завоевал кличевлянин Антон Данильчик!

20 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем