Як у Клічаве адраджаюць народныя традыцыі

Як у Клічаве адраджаюць народныя традыцыі

Дзіцячы калядны абрад «Куры», адзіны захаваны ў Беларусі і ўнесены ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, велікоднае свята абрад «Лука», траецкі абрад «Завіванне бярозы» і яшчэ каля паўсотні абрадавых песень і танцаў – усё гэта з творчай скарбонкі выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў г. Клічава і яе ўзорнага фальклорнага калектыву «Купалачка».

І гэты культурны скарб папаўняецца. Днямі, на зыходзе масленічнага тыдня, нашы юныя таленты зрабілі землякам шыкоўны падарунак – фальклорнае свята «Масленічны карагод»! На Цэнтральнай плошчы горада ажыла вясёлая і шырокая Масленіца – сама сівая даўніна.


Маляўнічая дзея зачаравала, нібы на машыне часу, перанесла юных і сталых праз стагоддзі: дзе дзеці і моладзь адпачываюць талакой, шумна і весела, у яркіх нацыяльных строях, з абрадавымі песнямі, забавамі, у тым ліку «Калодка» (знак, якім памячалі хлопцаў і дзяўчат, якія доўга не ўступалі ў шлюб), народнымі гульнямі «Не ўсё кату масленка», «Пячэнне хлеба», «Баяры», рознымі побытавымі танцамі, катаннем на «казе» з снежнай горкі, абрадам «Пахаванне калодкі». А кульмінацыя свята – спальванне чучала Зімы і ваджэнне вялікага «Масленічнага карагода», зноў жа з фальклорнымі песнямі, а пяшчотная адметнасць – дзеці-«птушачкі», якія вакол вогнішча скакалі-гулялі, у гліняныя свістулькі свісцелі, вясну клікалі! Прыйдзі вясна, прыйдзі красна!
Вось так на Клічаўшчыне адра­джаюць народныя традыцыі, як мясцовыя, непасрэдна нашага раёна, так і Прыдняп­роўскага краю.


Дарэчы, сцэнарый фальклорнага свята «Масленічны карагод» і пастаноўку яго гульняў зрабіла Сюзанна ЛІТВІНАВА, студэнтка-выпускніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, якая зараз праходзіць пераддыпломную практыку ў ДШМ г. Клічава. Цікавы і цудоўны творчы вопыт!


«У сённяшнім XXI стагоддзі з яго буйным развіццём лічбавых тэхналогій, інтэрнэта, штучнага інтэлекту і нанатэхналогій, чалавеку цяжка жыць без духоўнасці, культуры, – гаворыць намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце дзіцячай школы мастацтваў горада Клічава Наталля КОКТЫШ. – Мы вучым сучасных хлопчыкаў і дзяўчынак любіць, разумець свет мастацтва, сваю спадчыну, бо ў роднай беларускай мове, звычаях і абрадах – жыве душа народа».


Адзін з накірункаў дзейнасці ў школе – народная творчасць. Менавіта тут на занятках дзеці паэтапна, глыбока вывучаюць беларускі фальк­лор. А выкладаюць тут вопытныя настаўнікі, адданыя сваёй справе, Наталля Коктыш (нязменны кіраўнік «Купалачкі»), Жанна МАІСЕЕНКА (харэаграфія), Вераніка КІРПЛЮК (сольныя спевы, ансамблі). Нашы карані…Як важна сёння іх шанаваць, трымацца народнай мудрасці, таго скарбу, што ад продкаў, праз даўніну да нас дайшоў. Повад задумацца, а ці ведаем мы свой род, як звалі дядоў-прадзедаў, як яны жылі, чым займаліся, якія таленты мелі, якімі людзьмі былі? Магчыма, тады і сябе лепш зразумеем, калі зной­дзем адказ на пытанне: хто я і адкуль?

Тэкст: Ніна ІЗОХ.
Фота: Вольга ЛАПКО.

Последние новости

Актуально

Лимит на снятие денег за границей, большие выходные и маркировка соков: рассказываем, какие изменения принесёт белорусам май

30 апреля 2026
Читать новость
Актуально

 В Кличеве обновлена Доска почёта: рассказываем, как прошла церемония

30 апреля 2026
Читать новость
Общество

БЖД запустит 46 дополнительных поездов на майские праздники

30 апреля 2026
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия пройдёт в Кличеве 2 мая

30 апреля 2026
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Не только больницы и поликлиники. Расширен список учреждений, где абитуриенты-медики могут брать целевое направление

29 апреля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Большая командировка Лукашенко на Полесье. Главные акценты и поручения Президента 

29 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем