Уратаваць маладыя сосны ад дзікай жывёлы
Каб шумелі лясы, мала іх пасадзіць, даглядаць. Маладыя дрэўцы яшчэ і ахоўваць трэба, і не толькі ад пажараў, хвароб, але і шкоднікаў. У апошнія гады лесаводы сутыкнуліся з сурьёзнай праблемай – пашкоджваннем маладых дрэўцаў, пераважна сасны, дзікай жывёлай. Асаблівы ласунак для лася – верхавінкі маладзенькіх сосен, бо ў іх шмат спажыўных рэчываў, таго ж бялку. З’едзеная верхавіна – гібель для дрэўца. Такім чынам гэта жывёла знішчае каштоўныя сасновыя пасадкі.
Адзін з простых механічных метадаў для абароны маладых пасадак лесу ад дзікіх капытных – агароджы. Іх раней у лясгасе ўстанаўлівалі сваімі сіламі ва ўсіх лясніцтвах. А з вясны гэтага года на базе Клічаўскага лясніцтва створаны лесагаспадарчы ўчастак, які ўзначаліў майстар Алег АЛЕКСЕЙКОЎ. У штаце ўчастка мужчыны-лесаводы, якія штодзённа працуюць у лесе, агароджваюць новыя пасадкі маладога лесу. Сёлета ім патрэбна выканаць гэту работу на 250 гектарах лесу ва ўсіх лясніцтвах Клічаўскага лясгаса.
Тэкст: Ніна ІЗОХ.