У раёне

У раёне

Сельскай гаспадарцы патрэбны маладыя кадры

За апошнія дзесяцігоддзі сельскагаспадарчая вытворчасць кардынальна змяніла свой воблік. Галіне патрэбныя кампетэнтныя спецыялісты з сучаснымі ведамі. Таму сістэме падрыхтоўцы кадраў для сяла – самая пільная ўвага.

Адна з формаў прафарыентацыйнай работы – правядзенне «Кірмашоў мэтавай падрыхтоўкі» з сёлетнімі выпускнікамі школ раёна і заключэнне дагавораў на мэтавую падрыхтоўку спецыялістаў сельскагаспадарчага профілю. У адпаведнасці з графікам, сустрэчы з абітурыентамі і іх бацькамі для заключэння мэтавага дагавора пройдуць у сакавіку ў ААТ «Бацэвічы-­АГРА», ААТ «Коўбча-Агра», ААТ «Нясята-Агра», УКСП «Саўгас «ДАБРАВОЛЕЦ», ААТ «Максімавічы-Агра», УКСП «Саўгас «Вольса».

Мерапрыемствы арганізуюць і правядуць спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і інспектары па кадрах сельгаспрадпрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў устаноў адукацыі галіны.

Карова на двары – ежа на стале

Такой жыццёвай мудрасці і сёння прытрымліваюцца людзі з моцнай сялянскай жылкай. Вядома, у магазінах прадстаўлена вялізная лінейка кісламалочнай прадукцыі, але ж нішто не параўнаецца са смакам дамашняга малака, смятаны, тварагу.

На жаль, існуе ўстойлівая тэндэнцыя на змяншэнне ліку кароў на ўласных падворках. І ўсё ж зараз вяскоўцы раёна ўтрымліваюць 143 галавы кароў, з іх больш за ўсё, 65 – у Каўбчанскім і 41 – у Бацэвіцкім сельсаветах, 16 – у Нясяцкім, 15 – у Патоцкім, 6 – у Доўгаўскім сель­саветах.

Самыя дбайныя гаспадары жывуць у аграгарадку Бацэвічы, якія ва ўласных падсобных гаспадарках утрымліваюць 24 каровы, і ў аграгарадку Новыя Максімавічы – 47 кароў.

«Нашы людзі па-ранейшаму трымаюцца зямлі і гаспадаркі, – адзначае Валянціна ВАЛЖАНКОВА, намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце ААТ «Максімавічы-Агра». – Па калектыўным дагаворы на 1 двор гаспадарка выдзяляе па льготнай цане па 3 тоны сена ў гатовым выглядзе (з дастаўкай). Патрэбна болей – можна купіць або нарыхтаваць з выдзеленых сенажацяў. Той, хто не ляніцца працаваць, трымае на падворку і не адну рагулю. Лішкі малака гаспадары прадаюць, яго закуп вядуць малаказборшчыкі з перапрацоўчага прадпрыемства».

Жавароначкі, прыляціце

23 сакавіка ў 11 гадзін раніцы ў Клічаве будуць гукаць Вясну. Народны стылізаваны абрад пройдзе на беразе Вольсы (бліз гарадскога пляжа). Наладзіць яго творчы калектыў раённага Дома культуры разам з народным вакальным ансамблем «Крыніца».

Як паведаміла Жана АЧЫНОВІЧ, у аснове – фальклорны матэрыял Клічаўшчыны, абрадавыя вясновыя песні, карагод вакол вогнішча, бо згодна старажытнай традыцыі, каб вясна прыйшла, трэба зямлю грэць
і абуджаць.

Абрад «Гуканне вясны» пройдзе ў рамках семінара-практыкума для кіраўнікоў клубных устаноў раёна.

Тэкст: Ніна ІЗОХ.

Последние новости

Общество

«Штраф до 42 000 рублей». В Беларуси ужесточат наказание за беспорядок на земле и не уничтоженные опасные растения

31 июля 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси подорожают билеты на поезда и электрички

30 июля 2025
Читать новость
Актуально

В лесу Кличевского района заблудились женщины: на помощь пришли спасатели

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Бюджет прожиточного минимума повышается в Беларуси с 1 августа

30 июля 2025
Читать новость
Общество

В Бобруйске пьяный мужчина за замечание ударил прохожего бутылкой по голове

30 июля 2025
Читать новость
ИМНС информирует

ИМНС сообщает о тестовом режиме работы по организации дифференцированного учета товаров, маркированных средствами идентификации 

30 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем