Новыя магчымасці народаўладдзя

Новыя магчымасці народаўладдзя

Святлана Шутава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

– Прымаючы ўдзел у рабоце дыялогавых пляцовак, грамадскіх прыёмных, дзе абмяркоўваліся прынцыповыя пытанні далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, змен у яе палітычнай сістэме, мела магчымасць адчуць настрой людзей, пазнаёміцца з самымі рознымі пазіцыямі і пунктамі гледжання землякоў. Такое рознагалоссе – нармальная з’ява. Калі грамадства ў сваім развіцці дасягае новага ўзроўню, узнікае патрэба ў выбары новых шляхоў і непазбежная канкурэнцыя меркаванняў.

Сёння зрабіць правільны выбар жыццёва неабходна. І тут важна прытрымлівацца парадку прыярытэтаў. Спачатку – стратэгія, удасканаленне механізму прыняцця найбольш важных рашэнняў, потым тактыка – крокі для дасягнення канкрэтных вынікаў.

Нядаўняя прапанова Кіраўніка дзяржавы аб трансфармацыі Усебеларускага народнага сходу ў канстытуцыйны орган, які атрымае права кантролю ў галоўных пытаннях развіцця краіны, адносіцца менавіта да стратэгіі кіравання дзяржавай.

Не рызыкну даваць прагнозы, у якую менавіта форму «выкрышталізуецца» ўзгаданая ініцыятыва, аднак некаторыя яе моцныя бакі цяжка не заўважыць. Калі будуць ажыццяўляцца прапановы па перадачы часткі паўнамоцтваў Прэзідэнта краіны іншым кіруючым інстанцыям, патэнцыяльна гэта можа прывесці да часовага дысбалансу ў рабоце органаў дзярж­улады. Усебеларускі народны сход будзе мець дастатковы аўтарытэт і правы, каб звесці магчымыя рызыкі да мінімуму.

Аднак, каб мадэрнізацыя Усебеларускага нацыянальнага сходу мела найбольшы плён, неабходна яшчэ многае зрабіць. Магчыма, ёсць сэнс звярнуцца і да вопыту іншых дзяржаў, дзе існуюць падобныя структуры. Яны аб’яднаны ў Міжнароднай Асацыяцыі эканамічных і сацыяльных саветаў і падобных інстытутаў і ўжо больш за чвэрць стагоддзя прымаюць удзел у выпрацоўцы рашэнняў па важных пытаннях нацыянальнага парадку дня ў сваіх краінах.

Последние новости

Актуально

Профилактика игровой зависимости

13 августа 2025
Читать новость
Кличевщина

Кличевские школьники исследуют растительный мир

13 августа 2025
Читать новость
Безопасность

Кличевский район газоснабжения напоминает о безопасном использовании газовой плиты

13 августа 2025
Читать новость
Кличевщина

О деятельности Молодежного совета рассказали в Кличевской центральной библиотеке

13 августа 2025
Читать новость
Актуально

В Беларуси запретили одежду под брендом Adidas

13 августа 2025
Читать новость
Актуально

Новые предметы будут введены в школах Беларуси с 1 сентября

12 августа 2025
Читать новость