Конкурс прафесійнага майстэрства

Конкурс прафесійнага майстэрства

У раённым конкурсе сярод спецыялістаў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы ўдзельнічалі 24 чалавекі з усіх гаспадарак раёна. Наколькі сур’ёзнымі былі іспыты і дасканалымі веды, сведчыць канчатковы рэзультат. 
Самы высокі паказчык – 97,9 і 97,8 бала – у жывёлаводаў УКСП «Саўгас «Ольса» Валянціны Васільеўны Астроўскай і Юліі Сяргееўны Александровіч, яны занялі 1-е і 2-е месцы.
3-е і 4-е месцы – у жывёлаводаў ААТ «Максімавічы-Агра». Людміла Віктараўна Лёпа набрала 96 балаў, а Анатоль Вячаслававіч Сотнікаў – 88,8. На 5-й і 6-й пазіцыях – Алена Мікалаеўна Болак з ААТ «Коўбча -Агра» і Алена Дзмітрыеўна Зуева з УКСП «Саўгас «Дабраволец». Пераможцы прафесійнага конкурсу ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі райкама прафсаюза работнікаў АПК.
Журы конкурсу хадайнічае перад кіраўнікамі шэрагу гаспадарак аб прысваенні 8 спецыялістам звання «Майстар жывёлагадоўлі 1-га класа» і яшчэ двум – «Майстар жывёлагадоўлі 2-га класа».

Вольга ЗАЯЦ, начальнік філіяла РСУПП па Клічаўскім раёне.

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Встреча с Трампом, ситуация в мире и Беларусь будущего. Полная версия интервью Лукашенко RT 

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Почему авто горят после ремонта?

24 апреля 2026
Читать новость
Культура

Клічаўляне сталі удзельнікамі Міжнароднага форума «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства»

24 апреля 2026
Читать новость
Молодёжь

Как ребята из Кличевского детского сада №2 заботятся о природе

24 апреля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

26 апреля — день Чернобыльской трагедии

24 апреля 2026
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия пройдёт в Кличеве 25 апреля

24 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем