Сяўба-2010. Каб радзіла зямля
Сяўба працягваецца. На чарзе – аднагадовыя культуры, у тым ліку кукуруза, якая прызначаецца на “зялёнку” для нарыхтоўкі сіласу. А “каралева палёў” любіць добра запраўленую, тлустую глебу. Вось і ў КСВК “Калгас імя Тэльмана” рыхтуюць палеткі як след, бо калгаснае пагалоўе буйной рагатай жывёлы расце, а яму патрэбны кармы.
Вывезена ў бурты на поле 9,6 тысяч тон арганічных угнаенняш, унесена іх ? тысяч тон. На гэтых работах занята калгаснае спецыялізаванае звяно. На пагрузчыку “Амкадор” шчыруе першакласны механізатар Мікалай Мікалаевіч Курыльчык, а на ўнясенніт арганікі на трактарах МТЗ з раскідвальнікамі – механізатар Аляксандр Канстанцінавіч і Анатоль Юльянавіч Паркалаў. Людзі адказныя, высокай працоўнай дысцыпліны, спецыялісты вопытныя, з любой тэхнікай на “ты”. Круглы год яны заняты на розных сельскагаспадарчых работах. А якасць нязменная – выдатная!