21 лютага – дзень роднай мовы

21 лютага – дзень роднай мовы

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта дата была ўстаноўлена рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Свята накіравана на захаванне моўнай і культурнай шматстайнасці ў свеце, падтрымку нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Родная мова – гэта частка нашага культурнага і духоўнага багацця, яна фарміруе нашу самасвядомасць і адрознівае нас ад іншых народаў.

Людзі не могуць існаваць без мовы. З яе дапамогай пазнаюць навакольны свет, выказваюць свае думкі, пачуцці, перажыванні, дзеляцца вопытам працоўнай дзейнасці. Ні авалодваць ведамі, ні нават думаць нельга без мовы, якая дазваляе нам чытаць і разумець кнігі, слухаць і засвойваць тое, што гавораць іншыя, размаўляць і абменьвацца думкамі з сябрамі, бацькамі, настаўнікамі, знаёмымі і незнаёмымі. Мова таксама адыгрывае галоўную ролю і ў фарміраванні светапогляду і інтэлекту чалавека.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І толькі ад нас залежыць, ці будуць будучыя пакаленні шанаваць нашу культуру, мову, ці застануцца яны беларусамі. Наша гісторыя – у нашых руках.


Беларуская мова мае багатыя гістарычныя карані і ўзбагачаецца новымі словамі і выразамі. Наша мова служыць крыніцай нацыянальнай ідэнтычнасці і культурных традыцый. Аднак нельга забываць, што захаванне роднай мовы патрабуе пастаянных намаганняў і ўвагі. Усе мы павінны прыкладаць высілкі да таго, каб беларуская мова заставалася жывой і развівалася.
У гэты дзень ды і ў іншыя дні заклікаем усіх ахвотна выкарыстоўваць родную мову, чытаць літаратуру на беларускай мове, удзельнічаць у мерапрыемствах, прысвечаных роднай мове. Толькі сумеснымі намаганнямі мы можам захаваць і перадаць наступным пакаленням багатую спадчыну сваёй роднай мовы.


Добра, калі чалавек ведае некалькі моў, але найперш трэба ведаць мову таго народа, на зямлі якога мы жывём. Гэта дапаможа далучыцца да багатага жыццёвага вопыту беларусаў, да шматграннай духоўнай і матэрыяльнай культуры працавітага і мудрага народа.

Адкуль прыйшло наша слова?

Ці задумваліся вы калі-небудзь, колькі гадоў нашым словам? некаторыя з іх такія старажытныя, што іх гаварылі яшчэ тады, калі на месцы нашых гарадоў шумелі непралазныя пушчы. Наша мова – гэта жывая памяць, якая перадавалася ад бацькі да сына, ад бабулі да ўнучкі як самы каштоўны скарб.

Больш за 500 гадоў таму адбылася падзея, якая змяніла гісторыю ўсяго нашага народа. у старажытным горадзе Полацку нарадзіўся хлопчык Францыск. Ён вельмі любіў вучыцца і марыў, каб веды былі даступныя не толькі багатым, а ўсім звычайным людзям.

У 1517 годзе Францыск Скарына надрукаваў першую кнігу на нашай старажытнай мове. Да гэтага кнігі пісаліся ад рукі гадамі і іх было вельмі мала. Скарына зрабіў так, каб кніга прыйшла ў кожную хату.Ён зацеў, каб мы маглі чытаць, маліцца і вучыцца на той мове, якую разумеем з дзяцінства. Францымск Скарына казаў, што нават птушкі любяць свае гнёзды, а людзі павінны любіць тое месца, дзе нарадзіліся, і тую мову, на якой размаўляюць.

Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам.
Янка Сіпакоў

А вы ведаеце, што…

-Беларуская мова – адная з самых багатых у свеце. Яна налічвае да 500 тысяч слоў, дыялектная – ад 1,5 да 2 мільёнаў;

-Паводле даследвання ЮНЕСКА, беларуская мова з’яўляецца адной з самых мілагучных моў у свеце;

-Гісторыя пісьменства нашай мовы налічвае больш за 10 стагоддзяў;

-Мова мае тры алфавіты: кірыліца, лацініца і арабская вязь.

-У беларускім алфавіце 32 літары.
-Наш алфавіт не мае літар Щ, Ъ. Замест цвёрдага знака мы ўжываем апостраф (‘). Дыграфы ДЗ і ДЖ не ўваходзяць у алфавіт, бо гэта спалучэнне дзвюх літар для абазначэння адпаведных гукаў.

-Толькі ў беларускай мове ёсць літара Ў. Скульп­турным увасабленнем адметнасці беларускай мовы з’яўляецца помнік літары «Ў» у Полацку, які быў устаноўлены ў 2003 годзе (аўтар праекту – мастак і дызайнер Ігар Куржалаў).
-Ля падножжа скульптуры выбіты радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет».

У добры час, на ўлонні вясковым,
дзе вадзіца крынічная б’е,
навучыўся я матчынай мове
І задуманых песняў яе.
Многа ёсць недасягнутых скарбаў,
яшчэ болей прываблівых мар.
Я яе ні за што не аддаў бы,
бо яна найвялікшы мой скарб!
Яна гойдае спевам калыску,
літасціва шчабеча ў бядзе,
на ёй песні складаюць вятрыскі
ў неспакойны, разбуджаны дзень.
Мая мова не знае змярканняў
ад маленства да старасці лет,
буду песціць яе, як каханне,
разглядаць, як чароўны букет.
Можа мовы чужой навучуся,
каб суседзяў гасцінна вітаць,
але толькі на ёй, беларускай,
буду людзям аб долі пяяць.
Мая мова, як шчасце на вуснах,
хвалявання гарачы прыбой,
можа быць, на чужой засмяюся,
ўсё ж заплачу з тугі на сваёй.

Ларыса Геніюш

Последние новости

Актуально

Подготовка к ОЗП: рассказываем, кто и когда должен подготовить отопительные системы

6 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

«100 Катюш в одном строю»: стань голосом Великой Победы!

6 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко на встрече с послом Сербии: отношения складываются хорошие, несмотря на определенные нюансы

5 мая 2026
Читать новость
Земляки

Специалист из Кличева о профессии связиста

5 мая 2026
Читать новость
Год Белорусской женщины

7 мая – День работников радио, телевидения и связи

5 мая 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Блиц-опрос: читатели о «Сцяг Саветаў»

5 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем