З чаго пачынаецца Радзіма?

З чаго пачынаецца Радзіма?

Кожны чалавек разумее слова «радзіма» па-свойму. Кожны з нас укладвае ў яго свой сэнс.

Для адных – гэта месца нараджэння, для другіх – горад, дзе сёння жывуць. Для кожнага – родная мова, традыцыі, культура…

Многія з нас памятаюць знакамітую песню савецкіх часоў, у якой Радзіма пачынаецца з матулінай калыханкі, малюнка ў Буквары, школьных сяброў…

У ліхія 90-я ідэалы, на якія мы раўняліся, былі страчаны. На змену ім прыйшлі іншыя каштоўнасці, героі, рэчы. Але, як неаднаразова падкрэсліваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, універсальныя каштоўнасці, якія доўгі час нам навязвалі, не для нас.

«Няма такой ідэі, дзеля якой усе нацыі адмовіліся б ад сваіх этнічнай гісторыі, ладу жыцця і традыцый. Тым больш сёння, калі мы бачым, як руйнуюцца лёсы цэлых народаў, якія бяздумна сякуць карані дрэва сваёй гісторыі, непакояць магілы продкаў, змагаюцца з помнікамі», – адзначыў беларускі лідар падчас адкрыцця фестывалю «Александрыя збірае сяброў» на сваёй малой радзіме.

Прыгадаю і радкі Экзюперы, калі Маленькі Прынц спытаўся ў кветкі: «Дзе ж людзі?». І пачуў у адказ: «Іх носіць ветрам. У іх няма каранёў…» Быць без каранёў, не адчуваць павагі да тых, хто жыў да нас, да старэйшага пакалення, ставіць пад сумненне гістарычную праўду, сямейныя каштоўнасці, «брахаць» на сваю Радзіму з-за мяжы, заклікаць да санкцый – значыць не быць грамадзянінам сваёй краіны.

Упэўнена, што ўсё пачынаецца з любові да бацькоўскага парога…
Сям’я – гэта і ёсць Радзіма. Дзе бацькі, дзяды, дзеці, унукі – там і вытокі патрыятызму, там – Айчына, Бацькаўшчына.

Калі гляджу старыя фатаграфіі сваіх продкаў – для мяне гэта святыя абліччы, якія напоўнены шчырасцю, дабрынёй і любоўю… Мне пашанцавала, я вырасла ў добрай і працавітай сям’і. Бацькі далі запамінальныя ўрокі. Родныя заўсёды бераглі мяне ад згубы духоўнай і маральнай, іх падрымку адчуваю і зараз.

Лічу, што ў многіх беларускіх сем’ях ёсць цікавыя гісторыі і сапраўдныя героі. На асабістых прыкладах мы павінны выхоўваць сваіх дзяцей.

Наша жыццё будуецца з маленькіх цаглінак, кожнае дзеянне, сустрэча ўкладвае ў яго сваю часцінку. Цэлае ствараецца не адразу. Яно складваецца паступова, крок за крокам.

Мне давялося пабываць у розных краінах свету і магу з упэўненасцю сказаць, што мая Радзіма – асаблівая, прыгожая, утульная. Беларусь славіцца доб­рымі людзьмі, гасціннасцю і шчырасцю. Я штодня радуюся таму, што мы жывём ў міры і згодзе. Так будзе і надалей!

Светлана Шутова, депутат Палаты представителей Национального собрания.

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

Кличевляне делятся мнением о сегодняшнем интервью Президента журналисту “Time”

8 августа 2025
Читать новость
Актуально

Кличевляне делятся мнением о сегодняшнем интервью Президента журналисту “Time”

8 августа 2025
Читать новость
Отделение ГАИ информирует

Комитет судебных экспертиз напоминает: технические неисправности – основная причина ДТП

8 августа 2025
Читать новость
Это интересно

В России «забанили» продукцию пяти белорусских предприятий. Одно находится в Могилевской области

8 августа 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Стало известно, какому мировому изданию Лукашенко дал интервью в конце июля

8 августа 2025
Читать новость
Молодёжь

Позвольте представиться

8 августа 2025
Читать новость