У раёне (навіны)

У  раёне (навіны)

У  нас —  прыродны  газ.  А  ў  вас?

Аграгарадок  Доўгае.   Сёння  прыродны  газ ёсць тут  у  24  кватэрах   трохпавярховых  дамоў   і  ў  14-ці  індывідуальных  жылых  дамах.  І  калі  ў  кватэрах  блакітнае  паліва  выкарыстоўваецца  толькі  для  прыгатавання  ежы, то  ў  прыватных  домаўладаннях  яшчэ   для  ацяплення і    падагрэву вады.

У хуткім  часе  газіфікаванага  жылля  стане  больш.  У аграгарадку  створаны  спажывецкі  кааператыў  па   газіфікацыі,  у  якім,  дарэчы,  толькі  двое  домаўладальнікаў  з  вуліцы  Лясной.   У  гэтыя  дні  на  ёй  ідуць  работы  па  будаўніцтве  вулічнага  размеркавальнага  газаправода  да  дамоў  членаў  кааператыва –№ 29, 30.   Гэта  аб’ект  ААТ  “Бабруйскгазбуд”,  якое  папярэдне  выйграла  адпаведны  тэндар.  Работы  будуць  завершаны  ўжо  да  канца  красавіка.

Дарэчы,  пасля  ўводу  аб’екта  ў  кааператыў  пры  жаданні  могуць  уступіць  і  іншыя  вяскоўцы,  але  пры  гэтым  патрэбна  будзе  выканаць пэўныя  ўмовы.

                                   Гісторыя  з  геаграфіяй

Аграгарадок  Бацэвічы.  Апошні  тыдзень  вымушаных  школьных  канікул  у  ДУА  “Бацэвіцкі  УПК  дзіцячы  сад – сярэдняя  школа”  працаваў  аздараўленчы  лагер  “Непаседы”,  які  наведвалі  дзеці  розных  узростаў.  Мерапрыемствы  для   іх  ладзіліся  ў  асноўным  на  вольным  паветры.  Гэта  быў  спрыяльны  час  і  для  краязнаўства.  Аднойчы  дзеці  зрабілі  вандроўку  ў  прыроду,  падчас  якой  на  месцы  знаёміліся  з  гісторыяй  і геаграфіяй   малой  радзімы.  Падарожжа  пачалі  з  месца  “Баржы”.  Гэты  тапонім  застаўся  яшчэ  з  тых  часоў,  калі  Ольса  была  судаходнай.  Дзеці  прайшлі  некалькі  кіламетраў уздоўж  ракі,  а  пасля — па   старым  насыпе  колішняй  дарогі,  што  вяла   да  цаглянага  завода. Наведаліся  яны  да  жывой  крынічкі, якой  раней  карысталіся  рабочыя  прадпрыемства.

У  гэты  дзень  краяведы  зрабілі  добрую  справу – навялі  парадак  і  чысціню  на  тэрыторыі  крынічкі,  што  ў  самім  аграгарадку.

                                          Атулены  клопатам

Нясяцкі  сельсавет.  У  яго  ўваходзіць  30  населеных  пунктаў,  у  якіх  пражывае  2444  чалавекі,  з  іх  601 – пенсіянер.  За  2019  год  за  кошт  сродкаў    “Дзяржаўнай  праграмы  аб  сацыяльнай  абароне  і  садзейнічанні  занятасці  насельніцтва  на  2016-2020 гады”  аказана  дзейсная  падтрымка  адзінокім  пажылым  грамадзянам,  адзінокім  інвалідам  I і II  груп.  У  прыватнасці,  у трох   домаўладаннях  адзінокіх  пажылых  людзей   выкананы  рамонт  печаў: 1 – у вёсцы  Дуброва,  2 – у  аграгарадку  Нясята,  а  таксама   рамонт  печы ветэрану   Вялікай  Айчыннай  вайны  з  вёскі  Лянёўка.    У  11-ці  домаўладаннях  грамадзян  з  гэтых  жа  катэгорый  насельніцтва  ў   розных  вёсках сельсавета  ўстаноўлены  аўтаномныя  пажарныя  паведамляльнікі.

Клопат   дзейсны,  бо, напрыклад,  толькі  рамонт  адной  печы  абыходзіўся  дзяржаве  ў  сярэднім  каля  650  рублёў.

У  цэлым  за  2019  год у  раёне  па  ўказанай  дзяржаўнай  сацыяльнай  праграме  адрамантавана  7  печаў,  праведзена  замена  электраправодкі  ў  3-х  домаўладаннях,  устаноўлена   40  АПП,  адзін з  іх  – адзінокаму  ветэрану   Вялікай  Айчыннай  вайны  з  вывадам  на  сігнальна-гукавое  абсталяванне.

Ніна  ІЗОХ.

Последние новости

Праздники

Поздравление с Рождеством от члена Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь

25 декабря 2025
Читать новость
Праздники

Поздравление с рождеством от председателя Могилёвского облисполкома и председателя областного Совета депутатов

25 декабря 2025
Читать новость
Ветераны

Активисты районной ветеранской организации поздравили пожилиых граждан с наступающими праздниками

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Деды Морозы и Снегурочки заполнили улицы Кличева

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

«Мы должны им предъявить счет». Лукашенко об ответственных за геноцид белорусского народа 

24 декабря 2025
Читать новость
Благотворительность

Акция «Дари добро — стань Дедом Морозом» проходит в районе

24 декабря 2025
Читать новость