У мінулым ёсць чаму вучыцца

У мінулым ёсць чаму вучыцца

Напярэдадні 100-годдзя ЛКСМБ да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, ветэрана камсамольскага руху  Марыі Дзямідаўны ШАЛАЙ завіталі госцi: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі  Беларусь Святлана ШУТАВА, намеснік старшыні райвыканкама Галіна ДАНІЛКІНА, старшыня Патоцкага сельсавета, у якім пражывае ветэран, Аляксандр КРЫВАНОС, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай рабо­ты, культуры i па справах моладзі райвыканкама Алена ЯРОШКА, адказны сакратар раённай ветэранскай арганізацьі Зоя САМЕЦ, спецыяліст раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Ала ТРУШКО.
Нагода для наведвання урачыстая: да юбілейнай  даты Ленінскага  Камуністычнага Саюза Моладзі Беларуасі  за пленную працу i значны ўклад у развіццё патрыятычнага выхавання маладых людзей Марыя Дзямідаўна атрымала Удзячнасць ад правапераемніка камсамола — ра­ённага  камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Марыя Дзямідаўна  атрымала падарунак і ад райнных арганізацый ветэранаў і Беларускага фонда міру – падпіску на раённую газету “Сцяг Саветаў”.
У гады Вялікай Айчыннай вайны камсамолка, спартсменка, актывістка змагалася супраць ворагаў у партызанскім атрадзе, з’яўлялася членам бюро райкама камсамола. Была назначана упаўнаважанай па адпраўцы дзяцей з партызанскай зоны на «вялікую  зямлю». Марыя Дзямідаўна добра памятае пару камсамольскага юнацтва, якая выпала на гады ваеннага  ліхалецця: ёсць што ўзгадаць, ёсць чым ганарыцца.

Тэкст i фота:
СВЯТЛАНА ПРАСКУРЫНА

Последние новости

Общество

Паясок у традыцыях і абрадах беларусаў: экспанат Клічаўскага музея

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Кличевского района выявила нарушения законодательства в ходе уборочной кампании

31 июля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко потребовал обновить стратегию развития предприятий холдинга «Горизонт»

31 июля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко рассказал, как Беларусь не окунулась в рынок, и поблагодарил Трампа за откровенность

31 июля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко предлагает искать хорошие инвестпроекты для развития уже существующих производств

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Как добиться ускоренного роста растений? Мы расскажем…

31 июля 2026
Читать новость