Прызёры абласных спаборніцтваў

Прызёры абласных спаборніцтваў

Упраўленне па працы, занятасці, сацыяльнай абароне райвыканкама па выніках абласнога агляду «Якасць і культура сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» за 2018 год узнагароджана Дыпломам ІІ ступені. І гэта перамога – яскравае па-цвярджэнне таго, што працуюць тут высокакласныя спецыялісты, якія своечасова і якасна выконваюць свае службовыя абавязкі. Каманду аднадумцаў і прафесіяналаў узначальвае Наталля Уладзіміраўна Грашылава, жанчына дзелавая, актыўная, з сучасным мысленнем і бездакорным густам. 
Прызначэнне і выплата сацыяльных пенсій і дапамог, забеспячэнне мінімальных сацыяльных гарантый у галіне аплаты працы, захаванне бяспечных умоў працы – гэта толькі некаторыя задачы, якія штодзённа даводзіцца выконваць супрацоўнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Упраўленне працуе ў складзе двух аддзелаў. Пенсійнае забеспячэнне – адзін з асноўных элементаў абароны насельніцтва. У нашым раёне пражывае 4,8 тысячы пенсіянераў, а гэта 32,7 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва, якія атрымліваюць пенсіі і розныя дапамогі. Сярэдні памер пенсій – 357 рублёў. Агульны расход на выплату пенсій і дапамог за месяц – 1,6 мільёна рублёў. Можна і заблытацца ва ўсіх гэтых лічбах! Аднак гэтымі тонкасцямі дакладна валодаюць начальнік аддзела пенсій і дапамог Алена Аляксандраўна Караўка і галоўныя спецыялісты аддзела Юлія Васільеўна Яскевіч, Наталля Валер’еўна Драгун, Святлана Мікалаеўна Лапаціна, старшы інспектар.
Захаванне ста-більнай сітуацыі на рынку працы, са-дзейнічанне занятасці — не менш важны ўчастак работы. З гэтымі задачамі выдатна спраўляецца аддзел працы, заработнай платы i занятасці насельніцтва, дзе працуюць намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела Марына Міхайлаўна Лосева, галоўныя спецыялісты Таццяна Васільеўна Мацюшонак і Святлана Васільеўна Рабцава. Так, за 2018 год працаўладкаваны 388 чалавек, з іх 225 – беспрацоўныя. Акрамя гэтага, 20 чалавек накіраваны на навучанне, а 63 удзельнічалі ў аплачваемых грамадскіх работах.
Вядома ж, матэрыяльная пад-трымка тым, каму гэта неабходна, –неад’емная частка сацыяльнай палітыкі нашай краіны. У большай ступені гэтыя функцыі ажыццяўляе раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Да прыкладу, за мінулы год 726 чалавек атрымалі дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу на 257,2 тыс. рублёў. Толькі 11 відаў дзіцячых дапамог існуе на сённяшні дзень. Самая значная з іх –дапамога ў сувязі з нараджэннем малыша і дапамога па доглядзе за ім ва ўзросце да 3-х гадоў. Існуе і сямейны капітал: сям’я пры нара-джэнні (усынаўленні) трэцяга і наступных дзяцей атрымлівае права на аднаразовую грашовую выплату ў памеры 10 тысяч долараў. У 2018 годзе яе атрымала 21 сям,я, а ўсяго з пачатку дзеяння Указа – 129.
Бясспрэчна, каб затрымацца ў сацыяльнай сферы, аднаго прафесіяналізму мала. Таму працуюць тут людзі асобага складу, якія ўмеюць выслухаць і дапамагчы. А яшчэ міласэрныя, добрыя, галоўная зброя якіх – уменне суперажываць, дапамагаць, падтрымліваць, разумець і прымаць сэрцам людскія праблемы і праблемы шматдзетных сямей і малазабяспечаных.
Аліна СУДНІК.

Последние новости

НОВОСТЬ ДНЯ

БЖД, магистратура, питание в школах и поддержка молодежи. Главное на совещании Александра Лукашенко с Совмином

24 октября 2025
Читать новость
Информация МВД

6 составных частей, 12 боеприпасов и 1 ружьё: в Кличеве подвели итоги акции «Арсенал»

24 октября 2025
Читать новость
Лясная гаспадарка

Кличевскому дендропарку – 25 лет!

24 октября 2025
Читать новость
Прямые телефонные линии

Прямая телефонная линия пройдёт в Кличеве 25 октября

24 октября 2025
Читать новость
Официально

Дан официальный старт кампании по подготовке второго заседания седьмого Всебелорусского народного собрания

24 октября 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

В Кличевском водоканале новый руководитель

24 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем