Датэрміновае галасаванне

Датэрміновае галасаванне
12 лістапада ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на парламентскіх выбарах. На
тэрыторыі нашага раёна створана 22 выбарчыя ўчасткі па выбарах дэпутата Палаты
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. На месца ў парламенце прэтэндуюць 4
кандыдаты ў дэпутаты. У спісы для галасавання ўнесена 10 492 выбаршчыкі, у тым ліку ўпершыню
прымуць удзел у выбарах 150 чалавек. У 6 выбарчых акругах раёна адначасова з
парламентскимі будуць праводзіцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў замест выбыўшых
дэпутатаў. Датэрміновае галасаванне працягнецца да 16 лістапада.

Фота 1 На выбарчым участку № 17, які размяшчаецца ў СШ № 2 усё гатова да пачатку галасавання. На відным месцы стэнд з партрэтамі і біяграфіямі ўсіх 4 кандыдатаў у дэпутаты. У адпаведнасці з заканадаўствам, у прысутнасці членаў выбарчай камісіі апячатана скрыня для галасавання.
Роўна а 10 -ай гадзіне больш за дзесятак маладых выбаршчыкаў з ліку вучнёўскай моладзі
прыйшлі галасаваць. Паколькі ўсе яны ўпершыню выковаюць свой грамадзянскі абавязак, то
старшыня камісіі Таццяна Белабародая, патлумачыла, як правільна запаўняецца бюлетэнь для
галасавання, нагадала пры якіх умовах гэты дакумент лічыцца несапраўдным. Першымі
прагаласавалі Віктар Брагінец і Юрый Вінідзіктаў. Студэнтаў аграрна-тэхнічнага каледжа з
першым удзелам у выбарах віншавала Наталля Дроніна. Сакратар камісіі ўручыла маладым
выбаршчыкам падарункі.
Фота: Юрый Вінідзіктаў адзначыў: «Мне спадабалася прымаць удзел у выбарах, вельмі
дабразычлівая атмасфера пануе на выбарчым участку. Мяне перапаўняюць пачуцці гонару
і любові да Радзімы.
Фота
— Я ўпершыню галасую за дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі
Беларусь. Крыху хвалююся, адчуваю адказнасць за прынятае рашэнне. Вельмі спадзяюся, што
парламентарыі будуць не толькі на словах, а і на справе ўлічваць інтарэсы і запыты моладзі,
прымаць узважаныя рашэнні і заканадаўчыя акты, — сказаў Віктар Брагінец.
Аліна Суднік, фота аўтара

Последние новости

Общество

Паясок у традыцыях і абрадах беларусаў: экспанат Клічаўскага музея

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Кличевского района выявила нарушения законодательства в ходе уборочной кампании

31 июля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко потребовал обновить стратегию развития предприятий холдинга «Горизонт»

31 июля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко рассказал, как Беларусь не окунулась в рынок, и поблагодарил Трампа за откровенность

31 июля 2026
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Лукашенко предлагает искать хорошие инвестпроекты для развития уже существующих производств

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Как добиться ускоренного роста растений? Мы расскажем…

31 июля 2026
Читать новость