12 лістапада ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на парламентскіх выбарах. На
тэрыторыі нашага раёна створана 22 выбарчыя ўчасткі па выбарах дэпутата Палаты
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. На месца ў парламенце прэтэндуюць 4
кандыдаты ў дэпутаты. У спісы для галасавання ўнесена 10 492 выбаршчыкі, у тым ліку ўпершыню
прымуць удзел у выбарах 150 чалавек. У 6 выбарчых акругах раёна адначасова з
парламентскимі будуць праводзіцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў замест выбыўшых
дэпутатаў. Датэрміновае галасаванне працягнецца да 16 лістапада.Фота 1 На выбарчым участку № 17, які размяшчаецца ў СШ № 2 усё гатова да пачатку галасавання. На відным месцы стэнд з партрэтамі і біяграфіямі ўсіх 4 кандыдатаў у дэпутаты. У адпаведнасці з заканадаўствам, у прысутнасці членаў выбарчай камісіі апячатана скрыня для галасавання.
Роўна а 10 -ай гадзіне больш за дзесятак маладых выбаршчыкаў з ліку вучнёўскай моладзі
прыйшлі галасаваць. Паколькі ўсе яны ўпершыню выковаюць свой грамадзянскі абавязак, то
старшыня камісіі Таццяна Белабародая, патлумачыла, як правільна запаўняецца бюлетэнь для
галасавання, нагадала пры якіх умовах гэты дакумент лічыцца несапраўдным. Першымі
прагаласавалі Віктар Брагінец і Юрый Вінідзіктаў. Студэнтаў аграрна-тэхнічнага каледжа з
першым удзелам у выбарах віншавала Наталля Дроніна. Сакратар камісіі ўручыла маладым
выбаршчыкам падарункі.
Фота: Юрый Вінідзіктаў адзначыў: «Мне спадабалася прымаць удзел у выбарах, вельмі
дабразычлівая атмасфера пануе на выбарчым участку. Мяне перапаўняюць пачуцці гонару
і любові да Радзімы.
Фота
– Я ўпершыню галасую за дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі
Беларусь. Крыху хвалююся, адчуваю адказнасць за прынятае рашэнне. Вельмі спадзяюся, што
парламентарыі будуць не толькі на словах, а і на справе ўлічваць інтарэсы і запыты моладзі,
прымаць узважаныя рашэнні і заканадаўчыя акты, – сказаў Віктар Брагінец.
Аліна Суднік, фота аўтара
Теги
Последние новости
Общество
Министерство по налогам и сборам совместно с операторами электронного документооборота проводит работу по нескольким направлениям
9 июля 2025
Общество
Сбой в белорусских банках: у клиентов пропали деньги
9 июля 2025
Общество
Правительство Беларуси изменило правила ввоза авто для юридических лиц
9 июля 2025
ОБРАЗОВАНИЕ
Материальная помощь к школе. Кому предоставляется и куда обращаться?
9 июля 2025
Молодёжь
Всё о безопасности на воде: кличевские спасатели делятся навыками с детьми
8 июля 2025
Общество
Белоруски устроили фотосессию в поле с васильками — в милиции их попросили больше так не делать. Почему?