Ці пачуюць?

Ці пачуюць?

Некалі буйны населены пункт з развітай інфраструктурай, сёння пасёлак Ганчанскі – у ліку неперспектыўных паселішчаў. Адно з самых прэстыжных месцаў працы мясцовых жыхароў – Ганчанскае лясніцтва Клічаўскага лясгаса. Ёсць і сельскі магазін раённага спажывецкага таварыства. Зараз насельніцтва паселішча складае каля ста чалавек. Яны па-ранейшаму працуюць на зямлі, утрымліваюць гаспадарку. Жывуць тут і прадпрымальныя людзі, якія на выпрацаваных тарфяніках вырошчваюць журавіны – не балотныя, а садовыя, буйнаплодныя. Атрымліваецца прыбаўка да зарплат і пенсій.

Парадак на сядзібах сяльчан, прылягаючай да іх тэрыторыі, як заўсёды і паўсюль, залежыць ад гаспадара. Ёсць дворышчы, тэрыторыі колішніх аб’ектаў сацкультбыту, што патанаюць у зарасніках і пустазеллі. Ёсць і ўзорныя сядзібы – дыхтоўныя дом і пабудовы, кветкі, уся тэрыторыя абкошана, у дварах – і арэлі, і батуты для дзяцей, унукаў. Але ж самі вуліцы пасёлка наўрад ці кранала рука чалавека, зараслі рознатраўем мо каля двух метраў у вышыню.

На самым уездзе ў пасёлак – аўтобусны прыпынак. Але адразу і не знайсці, дзе ж ён? Цагляны яго будыначак у не­ахайным выглядзе, патанае ў траве, якую сёлета, відаць, не касілі. Пустазелле бушуе наўкол і разбурае асфальтабетонную пляцоўку прыпынку. Аб чым думаюць дарожнікі філіяла КУП «Магілёўаблдарбуд» – ДРБУ №126? Гэта ж іх абавязак – утрыманне ў належным стане і мясцовых аўтадарог, і аўтобусных прыпынкаў на іх.

Але ці ходзяць тут рэйсавыя аўтобусы? На гэта пытанне нам адказала в.а. начальніка ўчастка Клічаў аўтобуснага парка №2 г. Бабруйска Таццяна ГАРОХ:

– Сёння жыхары пасёлка Ганчанскі маюць належнае аўтобуснае абслугоўванне. У гэты населены пункт нашы аўтобусы выконваюць 16 рэйсаў у тыдзень. У панядзелак, аўторак і чацвер ходзіць рэйсавы аўтобус Клічаў – Доўгае, у пятніцу і нядзелю – Клічаў –
станцыя Друць.

Р.S. У дарогу нас паклікаў зварот жыхароў пасёлка Ганчанскі, якія наведаліся ў рэдакцыю і расказалі аб сваёй праблеме, але называць свае прозвішчы не пажадалі. Мы выехалі на месца, каб высветліць сапраўдную сітуацыю. Наша фота адлюстроўвае рэальную карціну.

Мо ўсё ж унікнуць у патрэбы людзей прычасныя да праблемы добраўпарадкавання пасёлка Ганчанскі Доўгаўскі сельскі Савет, да тэрыторыі якога зараз адносіцца гэты населены пункт, і кіраўніцтва ДРБУ №126? Мо сяльчан пачуюць, прымуць дзейсныя меры?!

Тэкст і фото: Ніна ІЗОХ

Последние новости

Официально

«День Совета»: обмен опытом и знакомство с сельской инфраструктурой

13 ноября 2024
Читать новость
Земляки

Воспитание детей – нелегкий труд

13 ноября 2024
Читать новость
Культура

Знакомьтесь, Полоцкая ветвь!

6 ноября 2024
Читать новость
Молодёжь

Инициатива молодых

6 ноября 2024
Читать новость
Общество

Служба – это бесценный опыт и навыки

6 ноября 2024
Читать новость
Общество

Последний листок Цикл «ГОЛОСА ИЗ ПРОШЛОГО»: (основано на реальных событиях)

6 ноября 2024
Читать новость