У раёне

У раёне

Гаспадары сваёй зямлі

Насельніцтва Патоцкага сельскага Савета складае зараз 1574 чалавекі (па стане на 1 студзеня 2023г.). Самыя буйныя населеныя пункты – аграгарадок Дзмітрыеўка (688 жыхароў), вёска Стаялава (148 жыхароў) і аграгарадок Слабодка, дзе сёння жывуць 139 чалавек. 

У склад сельскага Савета ўваходзяць 29 населеных пунктаў, у трох з іх – Восаве, Перасопні і Убалацці – ніхто не жыве. 

На тэрыторыі сельсавета нямала прадпрымальных людей, якія адкрылі ўласную справу, у тым ліку – фермерскую гаспадарку. Не толькі ў раёне, але і ва ўсёй Беларусі, вядома сялянская гаспадарка «Канстанта арт» Віктара АРЦЕМ’ЕВА, што знаходзіцца ў вёсцы Канстантоў. Яе дзейнасць грунтуецца на арганічным земляробстве. У цяплічнай гаспадарцы і на сваёй зямлі сям’я вырошчвае экалагічна чыстую гародніну, якую з задавальненнем набываюць і гараджане, і вяскоўцы.

Маштабна і рознавектарна развіваецца сялянская гаспадарка «Баярскае» Віталя МАЦЮШОНКА ў вёсцы Паплавы. Штогод гаспадар садзіць бульбу розных гатункаў і збожжавыя культуры, у арэндзе і ладны вадаём, у якім разводзіць рыбу.

Вырошчваннем самай разнастайнай гародніны на землях каля Убалацця займаецца сялянкая гаспадарка «Фасолька» Таццяны БАГДАНЧУК. 

А галава фермерскай гаспадаркі «Аграэлітальянс» Ілья САМЕЦ з аграгарадка Дзмітрыеўка пачаў сваю дзейнасць з бульбаводства. «Другі хлеб» ён вырошчваў на сваіх землях бліз Усакіна.

Міфічныя, містычныя … павукі!

Упершыню ў Клічаве – выстаўка павукоў! Толькі з 2 да 21 лютага ў краязнаўчым музеі працуе прывазная выстаўка павукоў «Суседзі па планеце». Тут сабраны самыя неверагодныя павучкі, самыя незвычайныя і яркія прадстаўнікі: Бразільскі чорна-белы павук, Акантаскурыя генікулята (павук-птушкаед), а яшчэ таракан-аўта­мабільчык, Мадэрыйскі таракан і іншыя – жыхары трапічных краін планеты.

У музеі для наведвальнікаў падрыхтавалі шмат цікавых фактаў аб насякомых і з гэтым багатым дакументальным матэрыялам можна пазнаёміцца, наведаўшы выстаўку. А бонус для самых юных наведвальнікаў – прагляд мультфільма «Чалавек-павук».

Прыгажосць і зручнасць – на заказ

Патрэбны крэатыўны, памятны падарунак або прадметы хатняга ўжытку ручной работы? Дапамогуць майстры народных мастацкіх рамёстваў раённага Дома рамёстваў! Па вашым заказе майстар лозапляцення Дзмітрый ШАМЫНА спляце з лазы кошык любой формы, паднос для кавы з ручкамі, хлебніцу, вазу для садавіны, падстаўку, ключніцу і г.д.

Эдуард ДЗЯРЖАНСКІ – майстар па дрэве. Клічаўляне і сяльчане з задавальненнем заказваюць у яго мэблю-трансформер: складныя табурэткі (іх любяць рыбакі), камплекты дзіцячай мэблі (табурэткі і стульчакі), розныя вешалкі, рамкі, палічкі, зэдлікі і г.д.

Работы Рэнаты КАЗАКЕВІЧ – яркія і маляўнічыя, бо яна – мастак, а яшчэ майстар па роспісе. 

Саламяныя цуды – плён працы Наталлі ЛАПАЦІНАЙ. Яна працуе як у тэхніцы саломапляцення, так і інкрустацыі саломкай.

У РДР можна набыць і разнастайныя вырабы з гліны, якія вырабляе майстар- кераміст Віктар ДЗЕМЯШКЕВІЧ, загадчык установы. Добрым памятным падарункам родным і сябрам стануць разнастайныя сувеніры з керамікі: прадукцыя з дзяржаўнай сімволікай, у тым ліку Клічаўскага краю, а таксама пано, падковы і іншае.

Тэкст и фото: Ніна Ізох

Последние новости

Праздники

Поздравление с Рождеством от члена Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь

25 декабря 2025
Читать новость
Праздники

Поздравление с рождеством от председателя Могилёвского облисполкома и председателя областного Совета депутатов

25 декабря 2025
Читать новость
Ветераны

Активисты районной ветеранской организации поздравили пожилиых граждан с наступающими праздниками

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Деды Морозы и Снегурочки заполнили улицы Кличева

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

«Мы должны им предъявить счет». Лукашенко об ответственных за геноцид белорусского народа 

24 декабря 2025
Читать новость
Благотворительность

Акция «Дари добро — стань Дедом Морозом» проходит в районе

24 декабря 2025
Читать новость