У раёне

У раёне

Патрэбна праца – дапаможа дзяржаўная служба занятасці 

Вы займаецеся пошукам працы? Дапамогу акажуць ва ўпраўленні па працы, занятасці, сацыяльнай абароне райвыканкама.

– Сёння ў раёне ёсць 82 вакансіі, – адзначае намеснік начальніка ўпраўлення Марына ЛОСЕВА. – Патрэбны кадры на прадпрыемствы сельскай і лясной гаспадаркі, вадзіцелі і прадаўцы, а таксама спецыялісты ў розныя сферы. 

Мы таксама запрашаем беспрацоўных прайсці перанавучанне ў іншых гарадах па рабочых прафесіях: повар, кандытар, цырульнік, газаэлектразваршчык і іншых. Пад час навучання выплочваецца стыпендыя, прадастаўляецца жыллё. 

У красавіку-маі ў Клічаве пачне заняткі група «Машыніст (качагар) кацельнай». Навучанне будуць праводзіць спецыялісты з абласнога вучэбнага цэнтра на базе Клічаўскага УКП «Жылкамгас». Дарэчы, у групе будзе займацца не менш як 12 чалавек, і яна ўжо фарміруецца.

Аб тым, што дапамога беспрацоўным раёна дзейсная, гаворыць статыстыка. За 2022 год праз упраўленне працаўладкаваны 251 чалавек, у тым ліку, часова занятая моладзь у вольны ад вучобы час – 95. Перанавучанне прайшлі 15 чалавек, а 3-м выдадзены субсідыі на арганізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці: у галіне лесанарыхтовак і аказанні паслуг цырульні і салонаў прыгажосці.

Дарэчы, самастойна адсочваць сітуацыю і знайсці сабе добрае месца працы можна на сайце дзяржаўнай службы занятасці: gsz.gov.by.

Адпачываем цікава!

Тым, хто не любіць бавіць вольны час дома на канапе, раённы Дом культуры пастаянна прапануе цікавыя мерапрыемствы. Адно з апошніх для дзяцей і ўсёй сям’і ў мінулую суботу – сеанс кіно «Тайна амулета» у жанры фэнтазі. 

А вечарам 1 лютага гараджане і вяскоўцы могуць тут цудоўна адпачыць на канцэрце вядомай беларускай групы «Дразды». Заяўкі на канцэрт актыўна робяць і арганізацыі. Білеты пакуль ёсць!

Пуцёўку ў летні лагер … зімой!

У школах толькі пачалася трэцяя вучэбная чвэрць, дзеці ўпарта авалодваюць ведамі. А іх бацькі ўжо зараз у турботах: дзе ж будуць адпачываць сын або дачка летам? У мінулым годзе пуцёвак у лагеры ўсім не хапіла, нават за ўласны поўны яе кошт…

Як паведаміў дырэктар аздараўленчага лагера «Вольса» Ігар МАЦЮШОНАК, установа ўжо пачала прыём заявак на пуцёўкі ад юрыдычных асоб на 2023 год. Актыўна робяць заяўкі арганізацыі з усіх рэгіёнаў Магілёўшчыны, суседніх абласцей, Бабруйска, Магілёва, Мінска. 

Ад Клічаўскага раёна пакуль што заказаны пуцёўкі для аздараўлення дзяцей, бацькі якіх працуюць у бюджэтнай сферы, а таксама для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў. З сельгаспрадпрыемстваў зрабіў заяўку на летні адпачынак дзяцей сваіх работнікаў толькі УКСП «Саўгас «ДАБРАВОЛЕЦ».

Між тым, не ўсе бацькі ведаюць, што за пуцёўкамі для дзяцей патрэбна звярнуцца ў прафсаюзны камітэт або камісію па аздараўленні сваёй арганізацыі.

Так, час яшчэ ёсць, але аб пуцёўках лепш паклапаціцца загадзя.

Тэкст: Ніна ІЗОХ

Последние новости

Праздники

Поздравление с Рождеством от члена Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь

25 декабря 2025
Читать новость
Праздники

Поздравление с рождеством от председателя Могилёвского облисполкома и председателя областного Совета депутатов

25 декабря 2025
Читать новость
Ветераны

Активисты районной ветеранской организации поздравили пожилиых граждан с наступающими праздниками

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

Деды Морозы и Снегурочки заполнили улицы Кличева

24 декабря 2025
Читать новость
НОВОСТЬ ДНЯ

«Мы должны им предъявить счет». Лукашенко об ответственных за геноцид белорусского народа 

24 декабря 2025
Читать новость
Благотворительность

Акция «Дари добро — стань Дедом Морозом» проходит в районе

24 декабря 2025
Читать новость