Жывая памяць нашчадкаў

Жывая памяць нашчадкаў

Клічаўляне перадалі манеты для праекта «Жывая памяць удзячных нашчадкаў». Прыняць удзел мог кожны.


Як расказала старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Галіна ДАНІЛКІНА, у сакавіку гэтага года рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» і Беларуская партыя «Белая Русь» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве з Мясцовым дабрачынным фондам імя Аляксея Талая. Гэты фонд яшчэ ў 2021 годзе ініцыіраваў ідэю стварэння памятных знакаў «Жывая памяць удзячных нашчадкаў» у трох кропках саюзнай дзяржавы: у горадзе-героі Мінску, горадзе-героі Маскве і Брэсцкай крэпасці-героі.


У рамках праекта раней ужо адкрыты дзве культурныя экспазіцыі ў Мінску і Брэсце. Апошнім быў збор манет на стварэнне помніка на Паклоннай гары ў Маскве.
Адна з асаблівасцей праекта – кожны чалавек, сям’я маглі перадаць свае манеты ў сплаў помніка ў знак удзячнасці пакаленню Пераможцаў, што асабліва сімвалічна ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі.
З пачатку акцыі ў ёй прынялі ўдзел многія працоўныя калектывы і жыхары раёна. А напрыканцы мінулага тыдня да акцыі па сборы манет далучыліся і настаўнікі, навучэнцы ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г. Клічава». Гэтыя сродкі таксама будуць накіраваны на стварэнне помніка на Паклоннай гары.

Последние новости

Актуально

Ученые спрогнозировали усиление магнитных бурь на Земле

19 августа 2025
Читать новость
В трудовых коллективах

Планёрка председателя райисполкома

19 августа 2025
Читать новость
Информация МВД

В приоритете – безопасность пассажиров!

19 августа 2025
Читать новость
Безопасность

Кличевский РОЧС: шесть тревожный вызовов за неделю

19 августа 2025
Читать новость
Безопасность

Технические неисправности – основная причина ДТП

19 августа 2025
Читать новость
Знай наших

Народная творчасць Клічава ў асобах

19 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем